Брэст у 1970 гады перажываў інтэнсіўнае развіццё, у верасні 1976 года Савет Міністраў БССР зацвердзіў новы генеральны план развіцця горада. Абласны інстытут комплекснага праектавання «Белграмадзянпраект» выйшаў на самастойнае праектаванне шматпавярховых будынкаў, яго калектыў быў здольны комплексна вырашаць забудову цэлых кварталаў і мікрараёнаў. У выніку праведзенай работы значна змяніўся выгляд абласнога цэнтра, жылая плошча на кожнага чалавека ў 1979 годзе склала 11,8 м2.
Асноўныя работы архітэктара В. М. Гапіенкі: серыя індывідуальных буйнапанэльных дамоў для Брэсцкага домабудаўнічага камбіната, інтэр’еры рэстаранаў «Брэсцкае піва» (1977) і «Інтурыст» (1975), праект рэгенерацыі цэнтра Брэста (1985, у суаўтарстве), генеральны план развіцця Брэста, Лядовы палац г. Брэста, універсальны спартыўны комплекс «Вікторыя» ў Брэсце.
Да найбольш удалых праектных рашэнняў Брэста адносіцца жылы мікрараён «Усход-3», у яго праектаванні прымалі ўдзел В. В. Арсеньеў, Р. А. Шылай, В. М. Гапіенка, Л. С. Валахановіч. Мікрараён быў эксперыментальным, разлічаны на 15 тыс. жыхароў, з 1984 года забудоўваўся крыжападобнымі ў плане жылымі дамамі-комплексамі, сблакіраванымі рознай павярховасці (ад 5 да 12 паверхаў).
Новы Брэсцкі аэравакзальны комплекс намаганнямі будтрэста № 8 расчыніў свае дзверы 15 кастрычніка 1986 года. Ён быў пабудаваны паводле праекта калектыву брэсцкіх архітэктараў пад кіраўніцтвам Віктара Васільевіча Арсеньева. У склад творчага калектыву ўваходзілі архітэктары А. В. Ляшук, В. Г. Кяскевіч, Р. А. Шылай і В. М. Гапіенка. За працу над праектам Брэсцкага аэравакзала Валянцін Міхайлавіч у ліку групы архітэктараў «Брэстграмадзянпраекта» адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР 1988 года.
Асаблівасцю архітэктурнай кампазіцыі Брэсцкага аэравакзала стала практычна поўная адсутнасць масіўных калон. Для зручнасці пасажыраў і супрацоўнікаў дах і столь утрымлівалі спецыяльныя нясучыя канструкцыі без дадатковых падтрымак. Камфартабельны комплекс быў разлічаны на 400 пасажыраў. У той час гэта быў другі ў СССР пасля ленінградскага аэравакзал, дзе была вырашана праблема развядзення па розных узроўнях патоку прылятаючых і адлятаючых пасажыраў.
Валянцін Міхайлавіч у 1986 годзе ўдзельнічаў у распрацоўцы інтэр’ераў абласнога Палаца піянераў і школьнікаў.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
-
Гапіенка Валянцін Міхайлавіч // Архітэктура Беларусі : энцыкл. даведнік. Мінск, 1993. С. 581.
-
Брэсцкі аэрапорт / А. В. Пятроўская // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 504–507.
-
Брэсцкі аэравакзал/ В. І. Анікін // Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. С. 90.
-
Гарбунь, П. І. Жыллёвае будаўніцтва ў горадзе ў 1950–1990-я гады / П. І. Гарбунь // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 450–465.
-
Шеламова, Т. Предчувствие будущего : [памяти В. Г. Кескевича] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2016. 21 сентября. С. 6.
-
Гапиенко, В.М. Как расти Бресту? : на приёме у читателей «Зари» главный архитектор города В. М. Гапиенко / В. М. Гапиенко ; материалы к печати подготовила М. Крейдич // Заря. 1989. 27 марта. С. 3.
-
Гопиенко, В. Переход… под землёй : [о планах строительства подземных переходов в Бресте] / В. Гопиенко // Заря. 1987. 10 декабря. С. 4.
-
Зырко, Н. Если не красиво, то дорого… : [о трудностях при строительстве Брестского Дворца пионеров и школьников] / Н. Зырко // Заря. 1986. 24 ноября. С. 2.
-
Кукса, М. «Объявляется посадка в самолёт…» : [о новом Брестском аэропорте] / М. Кукса // Заря. 1986. 30 октября. С. 1.