Субота, 04 Лістапад 2017 11:11

24 кастрычніка 2017 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Вадзіма Вітальевіча Жылко (1967), журналіста, краязнаўца, пісьменніка, шахматыста

Вадзім Вітальевіч Жылко нарадзіўся 31 кастрычніка 1967 года ў горадзе Лунінцы Брэсцкай вобласці. Скончыў у 1984 годзе сярэднюю школу № 1, у 1990 — гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў тэхнікам у аддзеле архітэктуры Лунінецкага райвыканкама (1984–1991), кіраўніком гуртка ў Доме дзіцяча-юнацкай творчасці (1991–1993), навуковым супрацоўнікам Лунінецкага раённага краязнаўчага музея (1993–2006). З 2007 года працуе ў лунінецкім недзяржаўным штотыднёвіку «Информ-прогулка».

 

Вадзім Жылко з’яўляецца аўтарам каля 8 100 публікацый, найбольш журналісцкіх, пераважна ў лунінецкіх газетах «Лунінецкія навіны» (да 1991 г. — «Ленінскі шлях»), «Информ-прогулка», «Вита-Пресс», «Газета па-лунінецкі», а таксама ў абласных — «Заря», «Народная трыбуна», рэспубліканскіх — «Советская Белоруссия», «Звязда», «Настаўніцкая газета», «Беларуская ніва», «Народная газета», «Краязнаўчая газета», «Літаратурная Беларусь», у часопісах «Мясцовы час», «Падарожнік», «Шахматы» і «Шахматы-плюс», «64 — Шахматное обозрение» (Масква), бюлетэнях «Летапіс Таварыства беларускай школы» і «Настаўнік» (Мінск), «Выток» і «Дни культуры» (Лунінец), альманахах «Каштоўнасці мінуўшчыны», «Загароддзе» (Мінск), «Альбино» (Лунінец) і інш.

Разам з калегамі па творчым клубе «Муза» ў 1996–1999 гадах В. В. Жылко выдаў 9 альманахаў з творамі лунінецкіх аўтараў у серыі «Галасы Лунінеччыны», у 2000–2016 — 36 альманахаў у серыі «Лунінецкая муза» і значную колькасць дадаткаў да іх, у 2002–2017 — 38 нумароў бюлетэня «Выток» Брэсцкай абласной філіі СБП. У 1998 і 2010 гадах быў укладальнікам анталогій вершаў лунінецкіх паэтаў «Азбука поэзии» і «Азбука поэзии — 2». У 2002–2017 гадах уклаў і выдаў 16 нумароў краязнаўчага альманаха «Лунінецкі сшытак» і 8 спецвыпускаў яго, да большасці з іх напісаў прадмовы і агляды краязнаўчай дзейнасці на Лунінеччыне.

Распрацаваў у 2006 годзе сумесна з настаўніцай Нінай Трэгубавай спецкурс «Лунінеччыназнаўства», які выкладаўся ў школах Лунінецкага раёна. Па сцэнарыях В. В. Жылко зняты два відэафільмы пра Лунінец. Ён прымаў удзел у некалькіх радыё- і тэлеперадачах, у т. л. у выпусках праграмы «Край» на тэлеканале «Лад» (15 кастрычніка і 3 снежня 2007 г.).

Разам з аднадумцамі В. В. Жылко арганізаваў і правёў сотні літаратурных вечарын і сустрэч (у т. л. з запрашэннем пісьменнікаў і паэтаў з Мінска, Брэста і інш.), круглых сталоў, творчых конкурсаў і г. д. Разам з іншымі лунінецкімі літаратарамі выступаў у многіх гарадах Брэсцкай вобласці, у мінскім Доме літаратара (ліпень 2005 г.) і інш.

Прымаў удзел у больш як 20 міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях па гісторыі, краязнаўстве, правах чалавека і інш. Сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў з 1998 года. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2007 года (у саюз яго рэкамендавалі Ніна Мацяш, Васіль Жуковіч і Пятро Васючэнка). Лаўрэат звання «Чалавек года – 2003 Лунінецкага раёна ў галіне культуры».

Вадзім Вітальевіч з’яўляецца аматарам i заўзятым прапагандыстам інтэлектуальных гульняў. Склаў і апублікаваў звыш за 670 красвордаў і сканвордаў, выдаў па гэтай тэме брашуру «Крестословица» (Лунінец, 2002). Шмат гадоў праводзіў чэмпіянаты Лунінецкага раёна па вочным рашэнні красвордаў і чэмпіянаты раёна па інтэлектуальных гульнях.

В. В. Жылко з дзяцінства захапляецца шахматамі. Яшчэ ў час вучобы ў школе стаў чэмпіёнам Брэсцкай вобласці па шахматах у складзе каманды Лунінецкага раёна. Трохразовы чэмпіён Лунінецкага раёна і чатырохразовы чэмпіён Саюза беларускіх пісьменнікаў па шахматах. Працаваў шахматным трэнерам, кіруе шахматным клубам. Арганізаваў і судзіў некалькі соцень шахматных спаборніцтваў — ад раённых да міжнародных. Прызёр каля 100 конкурсаў рашэння шахматных кампазіцый, удзельнік чэмпіянатаў Беларусі і міжнародных турніраў (этапаў Кубка свету) па рашэнні.

Надрукаваў звыш за 180 шахматных задач у газетах і часопісах СССР, Беларусі і замежжа, шэраг задач уключаны ў зборнікі «Шахматная задача на Берестейщине» (Брест, 2003) и «Шахматная поэзия Беларуси» (Лида, 2004). Вядзе шахматныя аддзелы ў газетах «Народная воля» і «Звязда». Аўтар брашуры «Точка на шахматной карте» (Лунінец, 2002). З 1991 года выдае адзіны ў Беларусі бюлетэнь па шахматнай кампазіцыі «Альбино» (да верасня 2017 г. выйшла 119 нумароў), а ў дадатку «Альбино плюс» (выйшла каля 100 нумароў) друкуюцца матэрыялы аб шахматах як з’яве культуры, па тэме шахмат у сусветнай і беларускай літаратуры і інш.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Бушыла Іна Васільеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы і творы В. В. Жылко

  1. Планеты пад сонцам Скарыны / Вадзім Жылко // Чалавек прыдумаў кнігу. Лунінец, 2017. С. 16–21.

  2. Зачем планировать судьбу ; Не клянитесь «твёрдым словам» : [стихи] / Вадим Жилко // Полёт вдохновения : [произведения лунинецких авторов] / сост. И. Бушило ; ред. В. Жилко, Т. Карпукович. Лунинец, 2017. С. 8–9.

  3. О праве на информацию / Вадим Жилко // Дорогой познания, защиты и реализации прав человека. Белорусской секции Международного общества прав человека — 20 лет : [сборник материалов]. Брест, 2016. С. 67–70.

  4. Отражение деятельности ООН в региональных средствах массовой информации Республики Беларусь / Вадим Жилко // 70 лет ООН и пути дальнейшего укрепления дружбы и сотрудничества между народами : [сборник материалов респ. науч.-методол. семинара, Брест, 25–27 окт. 2015 г.]. Брест : БрГУ, 2015. С. 76–79.

  5. Хронология истории Лунинетчины/ Вадим Жилко // Газета па-лунінецкі. 2014. 25 верасня (№ 3).

  6. Краязнаўчае трохгоддзе / Вадзім Жылко // Информ-прогулка. Лунинец, 2014. 27 ноября (№ 48).

  7. Ландшафты Лунинца в своём развитии / Вадим Жилко // Информ-прогулка. Лунинец, 2012. 30 августа (№ 35)

  8. Сохранила судьба ; Повстречались — уже чужими ; А финиш — уже ближе ; Перон ; Безоттеночный мир : [вершы] / Вадзім Жылко // Жырондоля : літаратурны альманах. Брэст, 2010. № 3. С. 83–86.

  9. Лунінеччына ў краязнаўчым працэсе : [нарыс] / Вадзім Жылко // Лунінецкія краязнаўчыя чытанні : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі да 560-годдзя Лунінца. Лунінец, 2009. С. 7–16.

  10. Гимн Микашевичской гимназии / Вадим Жилко // Народная асвета. 2009. № 3.

  11. Боецкая, А.Культура Лунинетчины /Анна Боецкая, Вадим Жилко, Александр Данько. – Брест:Брестская типография, 2009. – 24 с.

  12. Выдавецкая дзейнасць на рэгіянальным узроўні для захавання і папулярызацыі традыцый / Вадзім Жылко// Краязнаўчая газета. 2008. № 10 ; № 11.

  13. Развіццё і сучасны стан краязнаўства ў Лунінецкім раёне / Вадзім Жылко. – Лунінец, 2006. – С. 3–4. – (Альманах «Лунінецкі сшытак»; Спецвып. № 1).

  14. Оборванная нить : [стихи и рассказы] / Вадим Жилко. – Лунинец, 2006. – 24 с. – (Альманах «Лунінецкая муза»; № 26).

  15. Чичёв, В. Локомотивное депо Лунинец : 120 лет. 1885–2005 / Владимир Чичёв, Вадим Жилко, Алексей Ярмушевич. – Пинск, 2005. – 26 с.

  16. Навукова-даследчая і выдавецкая работа па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Лунінецкім раёне / Вадзім Жылко. – Лунінец, 2005. – (Альманах «Лунінецкі сшытак»; № 3–4).

  17. Краязнаўчая справа на Лунінеччыне: даклады, паведамленні, артыкулы / Вадзім Жылко. – Лунінец, 2005. – 12 с.

  18. Боецкая, А.Родная моя Лунинетчина : [информ. о каждом сельском Совете района] / Анна Боецкая, Вадим Жилко. – Минск : БелТА, 2005. – 28 с.

  19. Лунинетчина край наш полесский / Анна Боецкая, Вадим Жилко [и др.]. – Минск : БелТА, 2004. – 24 с.

  20. Змены ў гарадскім ландшафце гістарычнай часткі Лунінца / Вадзім Жылко // Гістарычныя цэнтры гарадоў Беларусі : матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., Мінск, 28 лістапада 2002 года. Мінск, 2003. С. 135–138. (Альманах «Каштоўнасці мінуўшчыны»; № 6).

  21. Памятники земли лунинецкой / Вадим Жилко, Леонид Сайко. – Лунинец : Спектр, 2002. – 28 с.

  22. Аркадий Чаша : преодоление судьбы / Вадим Жилко // Информ-прогулка. Лунинец, 2002. 29 марта ; 5 апреля ; 12 апреля ; 19 апреля.

  23. Страшная месть : [пародия] / Вадим Жилко // Информ-прогулка. Лунинец, 2001. 10 августа.

  24. Размова з прысутнымі. Уладзіслаў Нядзведскі: старонкі жыцця і творчасці : нарысы / Вадзім Жылко. – Лунінец, 2001. – 32 с. – (Альманах «Лунінецкая муза»; № 28).

  25. Краязнаўства ў Лунінецкім раёне/ Вадзім Жылко // Загароддзе-2 : матэрыялы навукова-краязнаўчай канферэнцыі «Палессе — скрыжаванне культур і часу», 25–27 верасня 1999 года, Пінск. – Мінск, 2000. С. 185–188.

  26. Шахматные задачи и стихи / Вадим Жилко. – Лунинец, 1996. – 20 с. – (Альманах «Галасы Лунінеччыны»; № 1).

  27. Размова з прысутнымі : [нарыс] / Вадим Жылко / Лунінецкія навіны. 1996. 20 лютага ; 27 лютага ; 5 сакавіка.

  28. Шлях на Канары: [гумарэска] / Вадзім Жылко // Лунінецкія навіны. 1995. 6 студзеня.

  29. Першая сусветная / Вадзім Жылко, Леў Коласаў // Памяць. Лунінецкі раён : гіст.-дакум. хроніка / уклад. Т. Канапацкая. Мінск, 1995.
    С. 208–212.

  30. Жыццё пры Польшчы / Вадзім Жылко // Памяць. Лунінецкі раён : гіст.-дакум. хроніка / уклад. Т. Канапацкая. Мінск, 1995. С. 244–280.

  31. Ассорти : стихи и пародии / Вадим Жилко. – Лунинец,1995. – 32 с.

  32. О некоторых аспектах национального самосознания полешуков / Вадим Жилко // Проблемы збереження матеріальної і духовної культуры Полісся : [тези доповідей науково-практичної конференції
    1–2 листопада 1994 р., м. Сарни]. Сарны, 1994. С. 14–15.

  33. Вечер за шахматами / Вадим Жилко // Шахматная композиция. 1993. № 1.

 

Аб жыцці і творчасці В. В. Жылко

 

  1. Вадзім Жылко // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 347–348.

  2. Жылко Вадзім // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст, 2010. № 3. С. 295.

  3. Жылко Вадзім // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2009. № 2. С. 269.

  4. Зарэцкая, В. Вадзім Жылко(1967) / Вера Зарэцкая // Літаратурныя старонкі гісторыі Лунінеччыны. Лунінец, 2008. С. 20–22.

  5. Вадим Жилко // Полёт вдохновения : [произведения лунинецких авторов] / сост. И. Бушило ; ред. В. Жилко, Т. Карпукович. Лунинец, 2017. С. 7.

  6. Грушэўскі, М. На 64 палях. Віншаванне з Масквы / Мікалай Грушэўскі // Настаўніцкая газета. 2012. 28 студзеня.

  7. Грушэўскі, М. На 64 палях. Рэдактар / Мікалай Грушэўскі // Настаўніцкая газета. 2010. 27 лістапада.

  8. Карлюкевіч, А. Знічкі Айчыны / Алесь Карлюкевіч // Голас Радзімы. 2009. 25 чэрвеня.

  9. Лунінецкія старонкі // Краязнаўчая газета. 2008. № 36.

  10. Кулажанка, Л. Літаратурныя мясціны Беларусі / Лідзія Кулажанка, Адам Мальдзіс, Святлана Сачанка // Маладосць. 2007. № 12. С. 123.

  11. Макарэвіч, С. «„Муза“ — адна для ўсіх» : [пра дзейнасць творчага краязнаўча-літаратурнага клуба «Муза» пры Лунінецкiм ГДК; узгадваецца В. Жылко] / Сяргей Макарэвіч // ЛіМ. 2007. 17 жніўня (№ 33). С. 4.

  12. Бунеева, Л. От слова «сшытак» веет стариной : скромный «самиздат» лунинецких краеведов — на весах истории : [о краеведческом издании «Лунінецкі сшытак» и его авторах] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест, 2007. 16 мая (№ 39). С. 18.

  13. Грушэўскі, М. На 64 палях. Прызванне паэтаў / Мікалай Грушэўскі // Настаўніцкая газета. 2007. 27 студзеня.

  14. Рубінчык, В. Шахматны год у Беларусі. Выдавец года / Вольф Рубінчык // Наша Ніва. 2006. 29 снежня (№ 48).

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 819 разоў