Серада, 08 Жнівень 2012 09:54

12 жніўня 2012 г. – 200 гадоў з часу Гарадзечанскай бітвы ў ходзе Айчыннай вайны 1812 года (Пружанскі раён; 1812)

Гарадзечанская бітва адбылася 31 ліпеня (12 жніўня) 1812 года каля вёсак Гарадзечна і Паддубна (цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобл.) паміж рускай 3-й Заходняй арміяй А. П. Тармасава і Напалеонаўскімі карпусамі (аўстрыйскім К. Ф. Шварцэнберга і 7-м саксонскім Ж. Л. Рэнье).

{gcontent}Лічыцца найвялікшай бітвай Напалеонаўскай эпохі ў заходніх рэгіёнах Беларусі: у Гарадзечанскай бітве з абодвух бакоў удзельнічала каля 58 тысяч салдат і афіцэраў, а працягвалася яна ўсяго трынаццаць гадзін. Увесь інтарэс бітвы, уся яе мэта заключалася ў дзеяннях Ранье і левага фланга рускіх войскаў. Для Ранье было важна заняць кобрынскую дарогу, каб адрэзаць ім шлях на Валынь, для Тармасава неабходна было ўтрымаць гэту дарогу за сабой і не пусціць на яе непрыяцеля. Ранье правёў некалькі атак, але яны ўсе былі адбіты. Тое ж самае было і са спробамі князя Шварцэнберга, які каля дзесятай гадзіны вечара даў загад спыніць бой.
«Усе намаганні праціўніка засталіся дарэмнымі», – пісаў Тармасаў у данясенні імператару Аляксандру I. У выніку бітвы, як можна даведацца з гэтага ж данясення, было ўзята ў палон 230 салдат і чатыры афіцэры праціўніка. Аўстрыйцы і саксонцы вымушаны былі пакінуць месца бітвы, а руская армія спынілася тут на адпачынак.
Ужо будучы губернатарам Масквы, граф Тармасаў настояў увекавечыць Гарадзечанскую бітву. У выніку ў памяць аб бітве ў 1825 годзе быў адкрыты храм у вёсцы Гарадзечна.
У ліпені 1915 года на месцы бітвы ля вёскi Паддубна была збудавана капліца, якая ў гады Вялікай Айчыннай вайны была разбурана. У 1993 годзе капліца была адноўлена.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Казлоўская Надзея Анатольеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

{/gcontent}

  1. Гарадзечанская бітва 1812 // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 5. С. 40.
  2. Городеченская битва 1812 // Регионы Беларуси : энциклопедия : [в 7 т.] Брестская область. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 288–289.
  3. Гарадзечанская бiтва 1812 // Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi : у 6 т. Мiнск, 1994. Т. 2. С. 472.
  4. Несцярчук, Л. М. Гарадзечна. Матэрыяльнаяльная і духоўная спадчына : гісторыка-архітэктурны нарыс / Л. М. Несцярчук. Брэст : МПП “Тэхнічны цэнтр – 88”, 1997. 42 с.
  5. Звесткі пра Гарадзечанскую бітву // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пружанскага раёна / гал. рэд. І. П. Шамякін. Мiнск : БелЭн, 1992. С. 42–43.
  6. Дорога в прошлое : [война 1812 года на Пружанщине] // Курков, И. Н. Брестчина : легенды, события, люди / Илья Курков. Минск, 2005. С. 101–103.
  7. Клімец, М. П. Супраць захопнікаў : з гісторыі баёў генерала А. П. Тармасава па лініі Гарадзечна – Паддубна – Тэўлі – Стрыгава – Кобрын / М. П. Клімец // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1982. № 4. С. 16–17.
  8. Зялевіч, А. 1812 год. Гарадзечна / Алена Зялевіч // Раённыя будні (Пружаны). 2011. 16 ліст. С. 5.
  9. Федарчук, А. Гісторыю дуб сцеражэ : бітва ля в. Гарадзечна 31 ліпеня 1812 / А. Федарчук // Раённыя будні (Пружаны). 1992. 18 жн.
  10. Архуцік, М. Гарадзечанская бітва : 190 год таму… / Мікола Архуцік // Раённыя будні (Пружаны). 2002. 6 жн. С. 1.
  11. Нестерчук, Л. Под стягами славы : о сражениях 1812 года на территории Пружанского района / Леонид Нестерчук // Заря. 1990. 14 февр.; 16 февр.; 20 февр.
  12. Маліноўскі, М. М. Ішоў Напалеон праз Беларусь : бітва каля мястэчка Гарадзечна Пружанскага раёна / М. М. Маліноўскі // Чырвоная змена. 1994. 10 сак.
  13. Пад сцягамі Напалеона : [Айчынная вайна 1812 года на Беларусі, помнік у в. Паддубна] // Асіноўскі, С. М. Там, дзе была Неўрыда / С. М. Асiноўскi. Мiнск : Полымя, 1996. С. 150–158.
  14. Литвинович, Е. Между легендой и былью : Городеченская битва, война 1812 года / Евгений Литвинович // Заря. 2012. 3 марта. С. 8.
  15. Гарадзечанская бітва 1812 : сайт // http://be.wikipedia.org/wiki/Гарадзечанская_бітва,_1812 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1443 разоў Апошняя змена Серада, 28 Жнівень 2013 12:32