Панядзелак, 29 Студзень 2018 15:56

6 лютага 2018 года — 55 гадоў з дня нараджэння Валерыя Мікалаевіча Гапеева (1963), пісьменніка, журналіста

Валерый Мікалаевіч Гапееў нарадзіўся 6 лютага 1963 года ў п. Восава Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, у Мінскім электратэхнікуме сувязі па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў г. Балхаш (Казахская ССР). У 1982–1984 гадах служыў у Савецкай арміі. Пасля была работа наладчыкам на мінскім заводзе «Інтэграл».

 

У 1992 годзе Валерый Гапееў пераехаў з сям’ёй у г. Івацэвічы Брэсцкай вобласцi. Працаваў на прыборабудаўнічым заводзе токарамна станках з ЧПУ, інжынерам-тэхнолагам. У гэты ж час Валерый Гапееў пачаў пісаць прозу. Першае сур’ёзнае апавяданне «Абсалютнае жаданне» было надрукавана ў часопiсе «Маладосць». Затым часопіс «Крыніца» надрукаваў дэтэктыў на рускай мове«…И два в остатке». Таксама невялікія творымаладога аўтара друкавалісяў газетах.

Валерый Мікалаевіч стаў супрацоўнічаць з раённай газетай «Iвацэвiцкi веснiк» як пазаштатны карэспандэнт. У 1995 годзе быў запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (потым —«Газета для вас»). У 1997 годзе перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік» карэспандэнтам, затым стаў загадчыкам аддзела, цяпер з’яўляецца адказным сакратаром рэдакцыі. В. М. Гапееў фактычна на грамадскіх пачатках стварыў і вядзе сайт «Край Івацэвіцкі» газеты «Івацэвіцкі веснік», які стала працуе з 2006 года; наведваюць сайт больш за 300 чалавек штодзённа.

У 2002 годзе В. М. Гапееў падрыхтаваў кнігу апавяданняў для дзяцей і падлеткаў «Пастка на рыцара», якая выйшла ў выдавецтве «Юнацтва». Частка апавяданняў з гэтай кнігі пабачыла свет раней у часопісах «Першацвет» i «Бярозка». Друкаваўся ў часопiсах «Маладосць»i«Полымя». У 2007 годзе ў часопісе «Маладосць» убачыла свет аповесць В. М. Гапеева «Ведзьміна тоня», якую крытыкі адразу ж далучылі да ліку лепшых празаічных твораў апошніх гадоў, а ў 2012 годзе аповесць была выдадзена асобнай кнігай. У 2010 годзе выйшла яго другая кнiга прозы «Урокі першага кахання», якая выклiкала шмат палемiчных водгукаў.

Адна за другой выходзяць яго кнігі «Праклён» (2013), «Я размалюю для цябе неба» (2013), «Сонечная паляна» (2013), «Ноч цмока» (2016), «Мая мілая ведзьма» (2017). Празаік актыўна ўдзельнічае і ў калектыўных зборніках, куды выдаўцы запрашаюць яго як аднаго з самых цікавых і адметных аўтараў — «Самая чароўная кветка» (2010), «Самотная зорка Венера» (2012), «Закаханы ў Снягурку» (2012), «Пакуль б’ецца сэрца» (2013), «Цвёрды арэшак» (2013), «Адзін кот і адзін год» (2016), «Ева ў пошуках Адама» (2016), «Вясёлка» (2017).

З удзелам пісьменніка выйшла кніга краязнаўца Алеся Фаміча Зайкі «Населеныя пункты Івацэвіччыны» (2012). Клопатамі Валерыя Мікалаевіча выйшла кніга вершаў і эсэ Анатоля Мікалаевіча Галушкі «Сляды на пяску» (2012) з в. Магіліцы Івацэвіцкага раёна, які да гэтага быў вядомы як самадзейны мастак, прычым незвычайны — маляваў карціны, трымаючы пэндзаль зубамі, бо рукі паралізаваныя. Менавіта Валерый Мікалаевіч пераканаў пачынаючага літаратара тварыць на беларускай мове, што пэўна развіла яго талент: у 2013 годзе ён прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі, у 2017 годзе ўдастоены абласной літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка.

Валерый Мікалаевіч ахвотна сустраецца з юнымі чытачамі і іх бацькамі, педагогамі, удзельнічае ў літаратурных імпрэзах у школах і бібліятэках Брэсцкай вобласці, а таксама ў іншых гарадах і вёсках рэспублікі. В. М. Гапееў — член Беларускага саюза журналістаў, са снежня 2006 года з’яўляўся членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, але ў ліпені 2013 года выйшаў з СПБ. Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка за кнігу «Пастка на рыцара» (2007), прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» (2016).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака

 

Творы В. М. Гапеева

  1. Мая мілая ведзьма : школьны раман / Валеры Гапееў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 257 с.

  2. Ноч цмока : раман / Валеры Гапееў. – Мінск : Галіяфы, 2016. – 356 с.

  3. Сонечная паляна : казка / Валеры Гапееў ; маст. М. Міцкевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 70 с. : іл.

  4. Праклён : раман / Валеры Гапееў. – Мінск : Галіяфы, 2013. – 542, [3] с.

  5. Я размалюю для цябе неба : аповесць, п’еса, апавяданні : рэальнасць, містыка, фантастыка / Валерый Гапееў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 222 с.

  6. Ведзьміна тоня : аповесць / Валерый Гапееў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 294 с.

  7. Урокі першага кахання : аповесці / Валерый Гапееў. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2010. – 192 с. – (Пераходны ўзрост).

  8. Пастка на рыцара : аповесць, апавяданні / Валерый Гапееў ; маст. А. Г. Званароў. – Мінск : Юнацтва, 2002. – 191 с.

  9. Восеньскія ружы ; Верабей і ластаўка ; Жук і лямпачка ; Магазін згубленых рэчаў ; Пра каня ; Старая казка ; Сядай са мной побач : (зварот да жонкi) : [апавяданнi] / Валерый Гапееў // Там, дзе Грыўда і Шчара… : літаратурны альманах Івацэвіччыны. Брэст, 2010. С. 34–48.

  10. Пра мару, хлопчыка і стрэмку : [казка] / В. Гапееў // Адзін кот і адзін год : казкі / уклад. А. В. Спрынчан. Мінск, 2016. С. 42–53.

  11. Там, дзе Грыўда і Шчара… : літаратурны альманах Івацэвіччыны / уклад. В. М. Гапееў. – Брэст : Альтернатива, 2010. – 204 с.

  12. Армейскi блакнот : аўтабiяграфiчнае / В. Гапееў // Дзеяслоў. 2012. № 6. С. 259–283.

  13. Мая мілая ведзьма : школьны раман / В. Гапееў // Маладосць. 2017. № 2 ; № 3 ; № 4 ; № 5.

  14. Уцекі : урывак з ненапісанага рамана / В. Гапееў // Маладосць. 2016. № 8. С. 20–35.

  15. Пра мару, хлопчыка і стрэмку : апавяданне / В. Гапееў // Маладосць. 2015. № 10. С. 68–73.

  16. Неадпраўленая аповесць : [аповесць] / В. Гапееў // Маладосць. 2014. № 7. С. 58–68.

  17. Я размалюю для цябе неба : казка для дарослых дзяцей / В. Гапееў // Маладосць. 2013. № 10. С. 32–51.

  18. Пунсовая кветка ў пацiне : [аповесць] / В. Гапееў // Самотная зорка Венера : аповесцi, апавяданнi / уклад. А. Лесавiк. Мiнск, 2012.
    С. 51–63.

  19. Трафік для паэта : [аповесць] / В. Гапееў // Маладосць. 2011. № 10. С. 22–78.

  20. Вартаўнік : [апавяданне] / В. Гапееў // Маладосць. 2010. № 9. С. 21–27.

  21. Доказ закона прыгажосці : [аповесць] / В. Гапееў // Маладосць. 2009. № 11. С. 16–65.

  22. Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання : [аповесць] / В. Гапееў // Маладосць. 2008. № 11. С. 9–44.

  23. Апавяданні / В. Гапееў // Маладосць. 2007. № 6. С. 32–40. Са зместу: Знойдзенысэнс ; Баравiкi ; Памнажаючы веды… ; Казка-версія пра голую праўду.

  24. Ведзьміна тоня : [аповесць] / В. Гапееў // Маладосць. 2007. № 11.
    С. 8–45 ; № 12. С. 6–57.

  25. Кропка на карце : [апавяданне] / В. Гапееў // Полымя. 2007. № 9. С. 47–57.

  26. Цукеркі ў сініх абгортках :апавяданне / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2017. 17 кастрычніка. С. 6.

  27. Жаночая шчырасць : апавяданне / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2016. 23 жніўня. С. 5.

  28. Давер : [верш] / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2016. 19 ліпеня. С. 5.

  29. Пара грыбная настае : [верш] / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2012. 31 жнiўня. С. 3.

  30. Пра Дзятла ; Адна нага тут, другая — там… : [апавяданні] / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2012. 30 сакавіка. С. 4, 13.

 

Аб жыццi i творчасцi В. М. Гапеева

 

  1. Валерый Гапееў // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэд. і ўклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 274–275.

  2. Гапееў Валерый Мікалаевіч : [біяграфія] // Там, дзе Грыўда і Шчара… : літаратурны альманах Івацэвіччыны / уклад. В. М. Гапееў. Брэст, 2010. С. 33.

  3. Гапееў, В. І тваё слова адгукнецца... : [публіцыстычныя разважанні аб жыцці і літаратурнай творчасці] / Валеры Гапееў // Маладосць. 2017. № 11. С. 102–107.

  4. Капуста, Ж. Як злавіць свайго матылька? : замовы, школа і паэзія Валеры Гапеева / Жанна Капуста // ЛіМ. 2017. 30 чэрвеня (№ 26). С. 6.

  5. Гапееў, В. Валеры Гапееў: «Пісьменнікам трэба пісаць пра кнігі сваіх сяброў...» : [аб сваёй творчасці] / Валеры Гапееў // Кніганоша. 2017. Красавік (№ 43). С. 1, 7.

  6. Гапееў, В.«Сцвярджэнне літаратуры — гэта не адно нобелеўскія фанфары...» / Валеры Гапееў // ЛіМ. 2017. 24 сакавіка (№ 12). С. 7.

  7. Якавенка, Н. Міфалагічна-дэтэктыўны мікс з эратычным флёрам : роздум над раманам Валера Гапеева «Ноц цмока» / Наталля Якавенка // Дзеяслоў. 2017. № 1. С. 315–319.

  8. Аганоўская, Т. Маральна-этычная праблематыка апавяданняў з кнігі «Пастка на рыцара» Валерыя Гапеева / Таццяна Аганоўская// Роднае слова. 2016. № 12. С. 5759.

  9. Кажадуб, С. За самай чорнай ноччу прыходзіць ранне... : [аб новым рамане В. Гапеева «Ноч цмока»] / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2016. 2 снежня. С. 5.

  10. Пятроўская, Т. Асноўныя тэндэнцыі ў сучаснай падлеткавай прозе : [узгадваецца творчасць В. Гапеева] / Таццяна Пятроўская // Роднае слова. 2016. № 11. С. 23–26.

  11. Бурдыка, В. Урокі кахання ад Валерыя Гапеева / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 16 верасня (№ 38). С. 11.

  12. Гапееў, В. Забойстваі неўміручасць : інтэрв’ю з аўтарам пра яго твор / Валерый Гапееў ; гутарыла Наста Грышчук // ЛіМ. 2014. 19 верасня (№ 37). С. 6.

  13. Весялуха, М. Зазірнуць за гарызонт : [пра кнігу В. Гапеева «Я размалюю для цябе неба»] / М. Весялуха // Звязда. 2014. 13 сакавіка. С. 5.

  14. Цалюк, А. Валерый Гапееў прэзентаваў раман : [прэзентацыя рамана «Праклён» у мінскай кнігарні «У»] / А. Цалюк // Івацэвіцкі веснік. 2014. 31 студзеня (№ 8). С. 11.

  15. Александров, Н. Выходные дни в союзе Чергинца, или Почему писатели покинули официальный СПБ : [Алесь Наварыч, Раиса Боровикова, Валерий Гапеев] / Николай Александров // Брестский курьер. 2013. 8 августа (№ 32). С. 4.

  16. Зайка, А. Слова з нагоды юбілею : да 50-годдзя Валерыя Мікалаевіча Гапеева / А. Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2013. 8 лютага. С. 5.

  17. «Няма дзiцячых праблем…» : нашаму земляку, беларускаму пiсьменнiку Валерыю Гапееву споўнiлася 50 гадоў // Народная трыбуна. 2013. 8 лютага. С. 3.

  18. Крэйдзіч, А. Рыцар сучаснага Берасцейскага пісьменства : 6 лютага пісьменніку з Івацэвіч Валерыю Гапееву споўнілася 50 гадоў / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2013. 7 февраля. С. 18.

  19. Наздрын-Платніцкая, А. Урокі для дарослых : [пра аповесць В. Гапеева «Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання»] / Анастасія Наздрын-Платніцкая. Адчуць сваю прысутнасць у творы : [пра кнiгу В. Гапеева «Урокі першага кахання»] / Маргарыта Сяргеева. Проза ўчарашняга дня, альбо Каму патрэбна цнатлівае чытво пра сучасных школьнікаў? : [пра аповесць В. Гапеева «Доказ закона прыгажосці»] / Сяргей Грышкевіч // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст, 2012. № 4. С. 232–244.

  20. Гапееў, В. Застацца ў літаратуры? Там цесна і без мяне… : [развагi пра сваю творчасць] / Валерый Гапееў // ЛіМ. 2010. 19 лютага (№ 6). С. 6.

  21. Лiтаратура для падлеткаў : аповесць В. Гапеева «Першы боль, або Доказ законаў прыгажосцi» : [абмеркаванне; удзельнiчалi Лада Алейнiк, Цiхан Чарнякевiч, Алесь Паплаўскi, Жанна Капуста] // ЛiМ. 2009. 18 снежня (№ 48). С. 6–7.

  22. Гапееў, В. Сяргей Грышкевiч… Алесь Паплаўскi… Хто наступны? : [палемiка наконт аповесцi В. Гапеева «Урок бяспечнага сексу»] / Валерый Гапееў // ЛiМ. 2009. 19 чэрвеня. С. 14.

  23. Грышкевiч, С. Урок, якога не было, альбо Правiльных дзяцей не iснуе : [пра аповесць В. Гапеева «Усё цудоўна, або Урок бяспечнага сексу»] / Сяргей Грышкевiч. Шчыра дык шчыра : [пра аповесць В. Гапеева] / Жанна Капуста // ЛiМ. 2009. 27 лютага. С. 6.

  24. Алейнік, Л. З увагай да чалавека : [пра аповесць В. Гапеева «Ведзьміна тоня»] / Лада Алейнік // Полымя. 2008. № 12. С. 174–179.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2213 разоў Апошняя змена Чацвер, 03 Снежань 2020 14:40