Чацвер, 09 Жнівень 2012 10:46

590 гадоў з часу першага ўпамінання в. Моталь (Іванаўскі раён) у пісьмовых крыніцах (1422)

Першая пісьмовая ўзгадка пра Моталь, знойдзеная ў актах Літоўскай метрыкі, датуецца 1422 годам.

{gcontent}Назву паселішча адны выводзяць ад незлічонай колькасці матылёў, што прывольна адчувалі сябе ў маляўнічай пойме Ясельды-ракі, iншыя – ад імя абароцістага яўрэя Мотля, што калісьці заснаваў у гэтай мясціне карчму і пастаялы двор.

Уражвае, што Моталь атрымаў Магдэбургскае права ў 1555 годзе, нават раней за старажытны ўездны Пінск. Паспрыяла гэтаму славутая Бона Сфорца, жонка вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага і караля Польшчы Жыгімонта Старога. Гэтыя мясціны спадабаліся італьянцы, і яна загадала пабудаваць тут сваю рэзідэнцыю, а гэта, у сваю чаргу, прывабіла сюды ўмелых рамеснікаў і ўвішных гандляроў.

3 тых часоў Моталь падпарадкоўваўся непасрэдна вялікаму князю, а маталяне плацілі падатак у казну і, у адрозненні ад жыхароў навакольных вёсак, ні паншчыны не адраблялі, ні прыгону не ведалі. Такія ўмовы хутка далі свой плён. Ужо ў сярэдзіне ХVI стагоддзя ў мястэчку налічвалася сем вуліц, чатыры царквы і 178 сядзібных надзелаў. Усё гэта аб’ядноўваў гандлёвы цэнтр – пляц каралевы Боны, на якім ладзіліся кірмашы.

Геаграфічнае становішча – на скрыжаванні ўсіх шляхоў – прымушала беларусаў удзельнічаць у войнах, якія распачыналі суседзі то з Захаду, то з Усходу. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай маталяне пазбавіліся свайго прывілею і пры ўладзе Екацярыны II былі запісаны ўжо дзяржаўнымі сялянамі. У 1812 годзе мястэчка было спустошана французкімі войскамі. Пасля чарговага буйнога пажару планіроўка паселішча была зменена – вуліцы сталі больш шырокімі. Замест старажытных драўляных храмаў, што загінулі ў агні, ў 1888 годзе была пабудавана мураваная Спаса-Праабражэнская царква, якая захавалася да нашых дзён.

Не адрознівалася спакоем і ХХ стагоддзе. Першая сусветная, Грамадзянская, Другая сусветная... Гэтыя войны яшчэ і сёння адгукаюцца ў сэрцах маталян. Сёння тут налічваецца 1637 двароў, дзе жыве 3988 чалавек. Зямельныя рэсурсы, кліматычныя ўмовы спрыяюць развіццю сельскай гаспадаркі. У нашыя дні Моталь пастаянны і паспяховы ўдзельнік прэстыжных аглядаў-конкурсаў дасягненняў сельскагаспадарчай вытворчасці і пераапрацоўчай прамысловасці.

Маталяне здолелі захаваць дзівосную сумесь культур беларускага, украінскага, польскага і яўрэйскага народаў, звычаі продкаў. Шмат цікавага захавалася і ў сямейна-бытавых абрадах. Мотальскія вяселлі сваім размахам і ўбранствам славяцца ва ўсім наваколлі. Фестываль “Мотальскія прысмакі”, які традыцыйна адбываецца ў жніўні, збірае некалькі тысяч гасцей. Каларыт імпрэзе надаюць выступленні фальклорна-этнаграфічных калектываў мастацкай самадзейнасці Іванаўскага раёна.

Маталяне ганарацца музеем народнай творчасці, якi адкрыты ў 1995 годзе, а ў 2002 годзе атрымаў спецыяльную прэмiю Прэзiдэнта РБ “За духоўнае адраджэнне”. У васьмі залах можна пазнаёміцца з промысламі і рамёствамі, абрадамі і традыцыямі, унікальнасцю мотальскага народнага адзення. Прадстаўлена тут і гісторыя Моталя, як неад’емнай часткі Беларускага Палесся. У музеі узгадваюць знакамітых землякоў, якіх падарыла свету мотальская зямля. Тут нарадзіўся вучоны-хімік, першы Прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман (1874–1952). Вырас у Моталі Шауль Ліберман (1898–1983), выбітны тэолаг, даследчык Талмуда, прэзідэнт Амерыканскай акадэміі яўрэйскіх даследванняў. Адсюль паходзіць і Леанард Чэсс (1917–1969), якi стварыў гуказапісваючую кампанію “Chess Records”, адну з буйнейшых у ЗША, яго імя ў 1987 годзе было занесена в Залу Славы рок-н-ролла.

У вёсцы дзве сярэднія агульнаадукацыйныя школы, дзiцячая школа мастацтваў, дзіцячы садок, музей народнай творчасці, камбінат кааператыўнай прамысловасці, 3 аграсядзібы. Сельскагаспадарча-вытворчы кааператыў “Агра-Моталь” – адзiн з самых эканамічна моцных гаспадарак Брэстчыны. Тут займаюцца развядзеннем элітных сартоў зернавых і бульбы, развіваюць садаводства, гадуюць буйную жывёлу.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2011 г. Iванаўскай раённай

бібліятэкай імя Ф. Панфёрава. Дробыш Нiна Рыгораўна, бiблiятэкар I кат. аддзела бiблiятэчнага маркетынгу

{/gcontent}

  1. Моталь // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 2000. Т. 10. С. 527.
  2. Моталь // Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi : у 6 т. Мiнск, 1999. Т. 5. С. 222.
  3. Мотоль // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, БелЭН, 2007. Т. 5. С. 235.
  4. Сабина, П. Под солнцем столетий // Сабина, П. Беларусь живописная : путеводитель / П. Сабина. Минск : Беларусь, 2006. С. 68–70.
  5. Моталь – вёска узорная : нарыс-партрэт // Чырвоная звязда (Iванава). 2001. 6 крас. С. 1, 4–5.
  6. Мотоль // Брестчина, устремленнкая в будущее : фотоальбом / гл. ред. В. Шпарко. Брест : РИА «Вечерний Брест», 2009. С. 166–168.
  7. Мотольское озеро // Природа Беларуси : эциклопедия : в 3 т. Минск : БелЭн, 2010. Т. 2. С. 294–295.
  8. Ксенза, М. Аб кнізе Марыі Саковіч “Сяляне Моталя і іх песні” (1888) / М. Ксенза // Загараддзе. 2000. № 2. С. 175–177.
  9. Панасюк, Н. В Мотоле, над Ясельдой / Н. Панасюк // Белорусская нива. 2004. 10 янв. С. 1, 5.
  10. Степуро, Н. Не Мотыль, а Мотоль // Рэспубліка. 2004. 2 снеж. С. 3.
  11. Тысячелетнее село // Курков, И. Брестчина : легенды, события, люди / И. Курков. Минск : Медиафакт, 2005. С. 42–44.
  12. Лагодзіч, Т. Вандроўка праз Агова, Дастоева, Моталь : [аб падарожжы-даследаванні Іванаўскага раёна] / Т. Лагодзіч // Культура. 2005. 21–27 мая. С. 12.
  13. А ў Моталі кажуць так… : дыялектычны зборнік прыказак і прымавак / склад. А. М. Маліч; рэд. В. М. Кузюр. Іванава, 2011. 15 с.
  14. Арлова, І. За прысмакамі – у Моталь : чым частавалі на свяце / І. Арлова // Народная газета. 2010. 1 верас.
  15. Артистам – «на бис!», спонсорам – «браво!» : [культурная жизнь агрогородка «Мотоль»] // Чырвоная звязда (Iванава). 2009. 13 сак. С. 6.
  16. Васючэнка, П. Паданне пра мотальскія кажухі / П. Васючэнка, Н. Здановіч // Мастацтва. 2008. № 6. С. 48.
  17. Гамзовіч, Р. Моталь і маталяне : [гісторыя і адметныя рысы аграгарадка] / Р. Гамзовіч // Алеся. 2010. № 9. С. 18–19.
  18. Гарупа, М. Гонар маталян : [Мотальскі музей народнай творчасці] / М. Гарупа // Беларуская думка. 2002. № 10. С. 155–158.
  19. Гринкевич, Т. Первый двор на деревне : [семья Пилипович из д. Мотоль победитель конкурса «Лучшее подворье молодой семьи», проводимого на Брестчине] / Т. Гринкевич // СБ. Беларусь сегодня. 2010. 1 дек. С. 17.
  20. Гурчанка, А. І. Мотальскі народны фальклорны тэатр “Мотальскія суседзі” // Беларускі фальклор : эцыклапедыя : у 2 т. Мiнск : БелЭн, 2006. Т. 2. С. 177.
  21. Жушма, В. Природный газ пришёл в село / В. Жушма // Чырвоная звязда (Iванава). 2008. 1 студз. С. 1, 3.
  22. Каткавец, А. Вуліцамі старога Моталя / А. Каткавец // Краязнаўчая газета. 2008. № 42. С. 3
  23. Каткавец, А. І. Мой родны кут, як ты мне мілы : гісторыка-краязнаўчы нарыс / А. Каткавец // Чырвоная звязда (Iванава). 2010. 24 верас.; 15 кастр.
  24. Каткавец, А. Сельскі кірмаш еўрапейскага маштабу : [фестываль “Мотальскія прысмакі”] / А. Каткавец // Заря. 2009 . 18 авг. С. 4.
  25. Ксёнда, Н. А. Наша вёска ў гады Вялікай Айчыннай вайны : [урок у школьным музеі] / Нiна Ксёнда // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. № 6. С. 69–73.
  26. Ксёнда, Н. Няскораная веска : [в. Моталь у гады Вялікай Айчыннай вайны] / Н. Ксёнда // Чырвоная звязда (Iванава). 2005. 6 мая. С. 2.
  27. Куновская, М. Путешествия за колбасой становятся респектабельными : [белорусский кулинарный фестиваль в Мотоле] / М. Куновская // Обозреватель. 2009. 28 авг. С. 16.
  28. Леванчук, Л. Яго радзіма – Моталь : [мастак Янка Рамановіч] / Л. Леванчук // Культура. 2007. 27 студз. – 2 лют. (№ 4). С. 17.
  29. Литвинович, Е. Слетайтесь в Мотоль, как мотыльки… / Е. Литвинович // Заря. 2006. 9 сент. С. 8–9.
  30. Мінкевіч, Л. З “Ціхай Бесядзі” – у “Зіхатлівую Касплю” : гісторыка-культурныя асаблівасці в. Моталь / Л. Мінкевіч // Народная газета. 2011. 28 мая. С. 15.
  31. Міхалевіч, Г. Фестываль са смакам : кулінарны фэст “Мотальскія прысмакі” / Г. Міхалевіч // Народная трыбуна. 2010. 4 верас. С. 3.
  32. Мотальскі музей народнай творчасці // Музеі Беларусі. Мiнск, 2008. С. 397–400.
  33. Мотольская Свято-Преображенская церковь // Туристская энциклопедия Беларуси. Мінск : БелЭн, 2007. С. 368.
  34. Навагродскі, Т. А. Народная кухня маталян : кулінарныя традыцыі Беларускага Палесся / Т. А. Навагродскі, І. У. Алюніна, С. А. Захаркевіч. – Мiнск : Бел. грамад. аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы”, 2009. 100 с.: іл.
  35. Словам трапным і дасціпным : [Стасевіч, П. С. Веска над Ясельдай] // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Іванаўскага раёна. Мiнск : БЕЛТА, 2000. С. 546–547.
  36. Хвагіна, Т. А. Моталь / Т. А. Хвагіна // Хвагіна, Т. А. Палессе ад Буга да Убарці. Мiнск : Вышэйшая школа, 2005. С. 94–96.
  37. Шеламова, Т. Дорогами малой родины : [культурно-исторические места Брестчины – Мотоль] / Т. Шеламова // Вечерний Брест. 2004. 19 мая. С. 8–9.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1658 разоў Апошняя змена Серада, 28 Жнівень 2013 12:18