Чацвер, 17 Студзень 2019 08:36

13 студзеня 2019 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Васіля Захаравіча Каржа (1899–1967), ваеннага дзеяча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)

Васіль Захаравіч Корж нарадзіўся 13 студзеня 1899 г. у вёсцы Хорастава Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні (сёння Салігорскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1921–1925 гг. быў актыўным удзельнікам партызанскага руху ў Заходняй Беларусі. З 1925 г. працаваў старшынёй калгасаў у Слуцкім і Старобінскім раёнах БССР.


У 1931–1936 гг. В. З. Корж служыў у органах ДПУ – НКУС. У 1931 г. пасля заканчэння спецкурсаў АДПУ стаў кіраўніком партызанскага руху, у яго падпарадкаванні знаходзіліся 6 памежных раёнаў. У 1936–1937 гг. у якасці камандзіра інтэрнацыянальнага атрада ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі.


У 1938 г. В. З. Корж быў беспадстаўна арыштаваны, абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Польшчы. Больш за месяц правёў у мінскай турме, але прызнання ў шпіянажы не падпісаў. У 1939–1940 гг. працаваў дырэктарам зернесаўгаса ў Краснадарскім краі, саўгаса ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. З 1940 г. быў загадчыкам фінансавага сектара Пінскага абкама КП(б)Б.


У пачатку Вялікай Айчыннай вайны В. З. Корж арганізаваў і ўзначаліў адзін з першых у Беларусі партызанскіх атрадаў. У атрадзе набралася 60 чалавек, іх раздзялілі на тры групы — па 20 байцоў у кожным. Некалькі дзён атрад ахоўваў вакзал, друкарню, вёў разведку на дарогах. 28 чэрвеня 1941 г. ў раёне вёскі Пасенічы Пінскага раёна быў дадзены першы бой партызанскага атрада пад камандаваннем В. З. Каржа (псеўданім «Камароў»). Гэты бой партызан-«камароўцаў» лічыцца першым у гісторыі партызанскага руху СССР.


Другі бой атрада Камарова прайшоў 4 ліпеня 1941 г. у раёне вёскі Галева. Партызаны агнём з вінтовак сустрэлі кавалерыйскі эскадрон, знішчылі каля 20 захопнікаў. У першых чыслах жніўня па дарозе Жыткавічы – Ленін ля вёскі Крапіўнае група партызан абстраляла нямецкую аўтамашыну і два матацыклы, былі забіты 15 афіцэраў і салдат. Напярэдадні лістапада атрад Камарова аб’яднаўся са Старобінскім атрадам. Увосень 1941 г. В. З. Корж на чале атрада партызан Палесся і Міншчыны прайшоў рэйдам па раёнах Мінскай і Палескай абласцей.


З 25 жніўня 1942 г. — член Пінскага падпольнага абкама КП(б)Б, адначасова з лістапада 1942 г. — камандзір Пінскага партызанскага злучэння, якое налічвала ў 1943 г. каля 8,5 тыс. партызан. Узімку 1942 г. партызаны пад камандаваннем В. З. Каржа здзейснілі санны рэйд па тылах немцаў, разграміўшы пры гэтым дзясяткі фашысцкіх гарнізонаў. Партызаны правялі ў тыле ворага 1 119 дзён. Пад кіраўніцтвам В. Каржа партызаны знішчылі больш за 26 тыс. фашыстаў, разграмілі 60 нямецкіх гарнізонаў, 5 чыгуначных станцый, пусцілі пад адхон 468 эшалонаў з жывой сілай і ваеннай тэхнікай ворага, разбурылі 519 км тэлефонна-тэлеграфных ліній.


Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 16 верасня 1943 г. № 1000 В. З. Каржу было прысуджана воінскае званне генерал-маёр. 15 жніўня 1944 г. прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза. У 1946 г. ён скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба і ў тым жа годзе быў звольнены ў запас.


У 1949–1953 гг. В. З. Корж усе сілы аддаваў на аднаўленне народнай гаспадаркі. Працаваў намеснікам міністра лясной гаспадаркі Беларускай ССР, а затым — старшынёй калгаса «Партызанскі край» Салігорскага раёна, каб дапамагчы аднавяскоўцам-аднапалчанам падымаць вёску з зямлянак, пабудаваць дастойнае жыццё. Чалавек-максімаліст, чалавек справы і рашуча-смелых учынкаў, які жыў дзеля іншых на мяжы магчымасцей.


Васіль Захаравіч марыў выдаць кнігу сваіх успамінаў, у якіх, будучы праўдалюбам, даў бесстароннія характарыстыкі некаторых кіраўнікоў рэспублікі, з-за чаго цэнзары выкрэслівалі цэлыя старонкі. Пры яго жыцці гэтыя мемуары так і не былі надрукаваны. Летам 2008 г. яго дачка Зінаіда перадала рукапіс у Нацыянальны архіў Беларусі.


В. З. Корж узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.


У апошнія гады жыцця жыў у горадзе-героі Мінску. Да канца жыцця сябраваў з маршалам Г. Жукавым, з якім пазнаёміўся да вайны. В. З. Корж памёр 5 мая 1967 г. Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Мінску.


У 1973 г. пастановай Савета Міністраў БССР імя В. З. Каржа прысвоена сярэдняй школе № 13 г. Пінска (цяпер гімназія № 3); у 1976 г. у школе адкрыты музей партызанскага камандзіра. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Пінску, Салігорску, Давыд-Гарадку, Лунінцы, Слоніме. У роднай вёсцы Хорастаў усталяваны помнік (бюст), у Мінску і Салігорску — мемарыяльныя дошкі. На студыі «Беларусьфільм» зняты двухсерыйны мастацкі фільм «Третьего не дано» (1980; рэжысёр Ігар Дабралюбаў, у галоўнай ролі Валянцін Белахвосцік), які заснаваны на рэальных фактах біяграфіі В. З. Каржа.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Гарачова А. Н., галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

1.    Корж Васіль Захаравіч / Дз. У. Караў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 418.
2.    Корж Василий Захарович / Б. Дз. Далгатовіч // Ваенная энцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси. Мінск, 2010. С. 531.
3.    Корж Василий Захарович / М. П. Кенько // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 215.
4.    Корж Васіль Захаравіч / Дзмітрый Караў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 237.
5.    Корж (партизанский псевд. — Комаров) Василий Захарович / И. А. Лукьянов // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.]. Москва, 1973. Т. 13. С. 174.
6.    Корж Васіль Захаравіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 271–272.
7.    Место создания партизанского отряда В. З. Коржа : [г. Пинск] / А. И. Дулебо // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 322–323.
8.    Корж Василий Захарович // Их именами названы… : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 300.
9.    Корж Василий Захарович // Герои Советского Союза : краткий биографический словарь : в 2 т. Москва : Воениздат, 1987. Т. 1. С. 725–726.
10.    Помнік Каржу Васілю Захаравічу : [в. Хорастаў] / В. М. Удальцоў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць : у 2 кн. Мінск, 1987. Кн. 2. С. 156–157.
11.    Магіла Каржа Васіля Захаравіча / Г. І. Дулеба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск. Мінск, 1988. С. 277.
12.    Корж Васіль Захаравіч // Памяць. Салігорскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА, 2004. С. 144–145.
13.    Отряд «Комарова» : пінскія фарміраванні, якія дзейнічалі на тэрыторыі Пінскага раёна // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА, 2003. С. 251.
14.    Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага : [у т. л. пра атрад Камарова (В. З. Каржа)] // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 426.
15.    Корж Васіль Захаравіч : партызанскія камандзіры ; Слова пра камандзіра : з успамінаў Э. Б. Нордмана, аднаго з першых партызан атрада В. З. Каржа, генерала дзяржбяспекі ў адстаўцы ; З дзённіка В. З. Каржа, былога камандзіра Пінскага партызанскага атрада, 1941–1943 гг. // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА, 2003. С. 258–262.
16.    З успамінаў Героя Савецкага Саюза В. З. Каржа, былога камандзіра Пінскага партызанскага злучэння // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА, 2003. С. 272–274.
17.    З дзённіка былога камандзіра атрада Васіля Захаравіча Каржа, 1941 г. : дакументы сведчаць // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА, 1998. С. 274.
18.    Як «адпраўлялі» ў адстаўку ваяводу : расказ Васіля Каржа // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА, 1998. С. 199–200.
19.    Корж Василий Захарович : белорусы, уроженцы Беларуси // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник. Минск, 2015. С. 75.
20.    Антонович, С. Партизан первого дня / Антонович С. // Ушедшие в бессмертие : документальные очерки / Славомир Антонович. Минск, 2010. C. 320–329.
21.    Смирнов, Н. И. Генералы партизанских лесов / Н. И. Смирнов, И. А. Судленков ; [предисловие Н. В. Скобелева]. – Минск : Белпринт, 2018. – 277, [2] с.
22.    Смирнов, Н. Генерал Корж. Неизвестные страницы... / Николай Смирнов. – Минск : Звязда, 2014. – 686 с., [16] л. ил.
23.    Смирнов, Н. Секретный узел : тайная война в Беларуси (1939–1944) / Николай Смирнов. – Минск : Лiтаратура i Мастацтва, 2010. – 248 с. : ил. – Из содерж.: «Василий Корж — всегда за правду...». С. 77–92.
24.    Цуба, М. В. В. З. Корж : невядомыя і малавядомыя старонкі жыцця / Міхаіл Віктаравіч Цуба. – Пінск : Паляшук, 2010. – 85, [2] с.
25.    Смирнов, Н. И. Василий Мудрый / Н. И. Смирнов. – Минск : Беларусь, 2009. – 335 с. – (Имя).
26.    Нордман, Э. Б. Не стреляйте в партизан... : [история партизанского отряда В. З. Коржа, 1941–1944 гг.] / Эдуард Болеславович Нордман. – Минск : Беларусь, 2007. – 200 с. : ил.
27.    Литвинчук, В. А. Там, за Днепро-Бугом : [докум. книга о мужестве и героизме партизанских отрядов Пинского и Брестского соединений в годы Великой Отечественной войны] / Василий Андрианович Литвинчук. – Брест : Брестская типография, 2005. – 479 с.
28.    Корж, Е. С. Вся жизнь — Отчизне / Екатерина Спиридоновна Корж. – Минск : Беларусь, 1984. – 239 с. : ил.
29.    Граховский, С. И. В. З. Корж / С. И. Граховский. – Минск : Беларусь, 1978. – [36] с. – (Жизнь — подвиг).
30.    Граховский, С. И. Сеятель добра и гнева : [о В. З. Корже] / С. И. Граховский. – Москва : Политиздат, 1975. – 142 с. – (Герои Советской Родины).
31.    Пырх, Г. В. Урок истории «Наш край» в школьном музее : изучение истории малой родины в 10 классе : [из опыта работы гимназии № 3 им. В. З. Коржа г. Пинска] / Г. В. Пырх // Народная асвета. 2018. № 3. С. 43–45.
32.    Милевская, Н. 75 лет назад : [о митинге-реквиеме у памятника на месте первого боя партизан с фашистами] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2016. 2 июля. С. 4.
33.    Быченя, В. Правдоруб Корж : его партизанский отряд уже через неделю после начала Великой Отечественной схлестнулся с врагом / Владимир Быченя // Народная газета. 2015. 27 лістапада (№ 47). С. 23.
34.    Селицкая, Л. Цензоры не выпустили мемуары легендарного партизана Коржа / Л. Селицкая // Комсомольская правда в Белоруссии. 2010.
18–24 марта. С. 6–7.
35.    Смирнов, Н. Василий Корж: уроки правды / Николай Смирнов // Белорусская военная газета. 2009. 18 апреля. С. 7.
36.    Смирнов, Н. Партизан первого часа : [о Герое Советского Союза В. З. Корже] / Николай Смирнов // Советская Белоруссия. 2009. 2 апреля. С. 10.
37.    Смирнов, Н. Уроки Василия Коржа / Николай Смирнов // Нёман. 2009. № 2. С. 109–125.
38.    13 студзеня — 110 год з дня нараджэння В. З. Каржа (1899–1967), ваеннага дзеяча, генерал-маёра, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вяликую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза // Новыя кнiгi : па старонках беларускага друку. 2008. № 10. С. 19–21 (дадатак).
39.    Винник, В. Партизаны, партизаны, белорусские сыны... : [о В. З. Корже] / В. Винник // Советская Белоруссия. 2007. 30 июня. С. 7.
40.    Корж, В. З. Моя борьба и труд : записки, воспоминания, документы / В. З. Корж ; [вступительное слово и публикация З. Корж, Е. Барановского, В. Селеменёва] // Нёман. 1998. № 2. С. 177–228.
41.    Корж, В. З. Начало / В. З. Корж ; литературная обработка П. Огуя // Нёман. 1982. № 3. С. 143–163.

Чытаць 2498 разоў Апошняя змена Панядзелак, 21 Снежань 2020 15:00