Панядзелак, 11 Сакавік 2019 09:15

2 лютага 2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Георгія Аляксеевіча Лукашэвіча (1939), беларускага вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара

Георгій Аляксеевіч Лукашэвіч нарадзіўся 2 лютага 1939 г. у вёсцы Стрэльна Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). У 1961 г. паспяхова скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. На працягу пяці гадоў працаваў загадчыкам Мотальскай сельскай участковай бальніцы Іванаўскага раёна. Георгій Лукашэвіч з 1966 г. з’яўляўся клінічным ардынатарам Мінскага медыцынскага інстытута. З 1967 па 1972 г. — інспектар-урач вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР.

У 1972 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Изменения гемодинамики у больных миомой матки в процессе консервативного лечения» па спецыяльнасці «Акушэрства і гінекалогія».

З 1972 па 1978 г. — сакратар вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1978–1983 гг. — асістэнт, у 1983–1997 гг. — дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага медыцынскага інстытута.

У 1997 г. Г. А. Лукашэвіч абараніў доктарскую дысертацыю «Профилактика и лечение послеродовых септических заболеваний». Усяго вучоны апублікаваў 194 навуковыя працы, 10 метадычных рэкамендацый па акушэрстве і гінекалогіі, меў 4 аўтарскія пасведчанні на вынаходствы, 9 рацыяналізатарскіх прапаноў.

Георгій Аляксеевіч узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР, дыпломам ВДНГ БССР і іншымі ўзнагародамі. З 10 лістапада 1997 г. быў назначаны загадчыкам 2-й кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў.

Г. А. Лукашэвіч заўчасна памёр 19 снежня 1997 г.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Працы Г. А. Лукашэвіча

  1. Биофизические методы диагностики состояния плода : метод. рекомендации / Г. А. Лукашевич ; Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Минский государственный медицинский институт. – Минск : МГМИ, 1997. – 12 с.
  2. Подготовка беременных и больных к операции в акушерстве и гинекологии : метод. рекомендации для студентов, субординаторов и стажеров / Г. А. Лукашевич ; Минский государственный медицинский институт, Кафедра акушерства и реанимации. – Минск : МГМИ, 1997. – 14 с.
  3. Профилактика и лечение послеродовых септических заболеваний : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук / Г. А. Лукашевич ; Минский государственный медицинский институт. – Минск, 1996. – 28 с.
  4. Сам себе доктор : семейная энциклопедия / [Т. И. Акулич, Г. А. Лукашевич и др.]. – 2-е изд. – Минск : Беларусь, 1994. – 383 с. : ил.
  5. Послеродовый период. Некоторые аспекты его ведения : [метод. рекомендации] / Г. А. Лукашевич ; Министерство здравоохранения Беларуси. – Минск : [б. и.], 1994. – 23 с.
  6. Сам себе доктор : семейная энциклопедия / [Т. И. Акулич, Г. А. Лукашевич и др.]. – Минск : Беларусь, 1993. – 383 с. : ил.
  7. Тезисы V съезда, 17–18 сентября 1991 г. : [V съезд акушеров-гинекологов и неонатологов БССР] / [редколлегия: Г. И. Герасимович, Г. А. Лукашевич и др.]. – Брест : [б. и.], 1991. – 428 с.
  8. Гнойно-септические осложнения в акушерстве и гинекологии : республиканский межведомственный сборник научных работ / Г. А. Лукашевич ; Министерство здравоохранения БССР, Минский государственный медицинский институт. – Минск : Беларусь, 1989. – 175, [1] с.
  9. Минский ордена Трудового Красного Знамени государственный медицинский институт / Г. А. Лукашевич [и др.] ; Министерство здравоохранения БССР. – Минск : Полымя, 1982. – 32 с.
  10. Тезисы ІІІ съезда акушеров-гинекологов Белорусской ССР, 5–7 сентября 1979 г. / [ред.: Г. И. Герасимович, Г. А. Лукашевич и др.]. – Минск : [б. и.], 1979. – 327, [1] с.
  11. Метросальпингография в гинекологии : (методические рекомендации) / Г. А. Лукашевич ; Министерство здравоохранения Белорусской ССР, Управление лечебно-профилактической помощи детям и матерям. – Минск : [б. и.], 1974. – 9 с.
  12. Изменения гемодинамики у больных миомой матки в процессе консервативного лечения : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / Г. А. Лукашевич ; Минский государственный медицинский институт. – Минск, 1972. – 23 с.

Аб жыцці і дзейнасці Г. А. Лукашэвіча

  1. Лукашэвіч Георгій Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 363.
  2. Лукашевич Георгий Алексеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 34.
  3. Лукашевич Георгий Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 558.
  4. Овсяник, Н. И. Летопись медицины Ивановщины (1939–2009 гг.) / Н. И. Овсяник. – Пинск : Пинская региональная типография, 2009. – 67 с.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 159 разоў Апошняя змена Панядзелак, 11 Сакавік 2019 09:22