Панядзелак, 08 Красавік 2019 13:35

26 кастрычніка 2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Мішчанчука (1939–2012), літаратуразнаўца, крытыка, паэта

Мікалай Іванавіч Мішчанчук нарадзіўся 26 кастрычніка 1939 г. на прыіску Майск Мазанаўскага раёна Амурскай вобласці (Расія) у сям’і высланых беларускіх сялян. Дзіцячыя гады прайшлі на станцыі Юхта Свабодненскага раёна, дзе Мікола скончыў сем класаў. У 1954 г. Мішчанчукі вярнуліся ў Беларусь, пасяліліся ў пасёлку Чырвоны Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Навокал была пасляваенная галеча. Маці працавала даяркай у калгасе, па гаспадарцы і на ферме ёй, як мог, дапамагаў Мікола. У 1957 г. скончыў Суцінскую сярэднюю школу з залатым медалём.

У 1962 г. Мікола Мішчанчук скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Настаўнічаў у г. п. Узда, з 1964 г. вучыўся ў аспірантуры. З 1967 г. працаваў у Мінскім педагагічным інстытуце: выкладчык, дацэнт, намеснік дэкана (1972–1982), з 1989 г. загадчык кафедры беларускай літаратуры. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Лірыка Я. А. Баратынскага. Папярэднікі і спадчыннікі» (1969). З канца 1970-х да сярэдзіны 1980-х гг. кіраваў секцыяй беларускай літаратуры пры Навуковым савеце Міністэрства народнай адукацыі БССР. Пасля абароны дысертацыі «Жанрава-стылёвыя асаблівасці сучаснай беларускай паэзіі» (1994) атрымаў вучоную ступень доктара філалагічных навук.

З вершамі Мікалай Мішчанчук пачаў друкавацца ў 1962 г. — у часопісе «Бярозка». Аўтар зборнікаў паэзіі «Вернасць» (1979), «Трывожуся за белы свет» (1984), «Струна надзеі» (2009). У яго паэзіі бачны ўсе духоўныя прыярытэты высокамаральнай асобы. Паэт найбольш каштоўнымі ў жыцці лічыць вернасць маральным ідэалам, самаахвярнасць на карысць Радзімы і людзей. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

З 1996 г. М. І. Мішчанчук — у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна, дзе стварыў сваю навуковую школу, якая займаецца распрацоўкай праблем развіцця гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст. у кантэксце сусветнай. У 1998 г. яму прысвоена навукова-педагагічнае званне член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі. З 1998 г. загадваў кафедрай тэорыі і гісторыі рускай літаратуры. У 2004–2006 гг. прафесар М. І. Мішчанчук загадваў кафедрай беларускага літаратуразнаўства БрДУ імя А. С. Пушкіна.

М. І. Мішчанчук вёў навуковыя даследаванні ў галіне беларускай літаратуры, літаратуры беларускага замежжа, узаемасувязей рускай і беларускай літаратур, актуальных праблем выкладання літаратуры і літаратуразнаўства. Аўтар, складальнік, рэдактар, рэцэнзент аўтарскіх і калектыўных прац, актыўна ўдзельнічаў у з’ездах, канферэнцыях, сімпозіумах і чытаннях. Аўтар манаграфіі «Ёсць у паэта свой аблог цалінны» (1992), літаратуразнаўчых і метадычных даследаванняў «Беларуская літаратура на сучасным этапе» (1978; 1983), «Літаратура, народжаная Кастрычнікам» (1983), «Беларуская савецкая паэзія 20-х гг.» (1988), «Настаўніку — пра настаўнікаў» (1989), «Літаратура беларускага замежжа» (1996), «Русская и белорусская литературы ХIХ–ХХ столетий: жанрово-стилевой аспект, вопросы взаимодействия» (2005), «Вывучэнне творчасці Кандрата Крапівы ў школе» (2008) і інш.

Мікалай Іванавіч быў выдатным педагогам, метадыстам, вучоным, літаратуразнаўцам, літаратурным крытыкам, паэтам, перакладчыкам і проста шчырым і шчодрым душою чалавекам. У студэнцкай аўдыторыі ён заўсёды працаваў з натхненнем, не шкадаваў эмоцый, ніколі не быў «сухім акадэмістам», узрушаўся, расчульваўся. Яго намаганнямі падрыхтаваны не толькі сотні школьных настаўнікаў, а яшчэ шэраг кандыдатаў навук.

М. І. Мішчанчук памёр 5 кастрычніка 2012 г.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

Творы і працы М. І. Мішчанчука

  1. Беларуская літаратура : сачыненні, творчыя працы / М. І. Мішчанчук. – 2-е выд. – Мінск : Аверсэв, 2012. – 416 с. – (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам).
  2. Струна надзеі : вершы, паэма, пераклады / М. Мішчанчук ; уступ. арт. М. Сянкевіча. – Брэст : Альтернатива, 2009. – 148 с.
  3. Русская и белорусская литературы ХІХ–ХХ столетий : жанрово-стилевой аспект, вопросы взаимодействия : монография / Н. И. Мищенчук ; [науч. ред. В. О. Лебедев]. – Брест : Изд-во БрГУ, 2005. – 163 с.
  4. Уводзіны ў літаратуразнаўства : хрэстаматыя / аўт.-уклад.: М. І. Мішчанчук, М. Ф. Шаўлоўская. – Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2004. – 363 с.
  5. Беларуская літаратура ХХ ст. : вучэб. дапам. / М. І. Мішчанчук, І. С. Шпакоўскi. – Мінск : Вышэйшая школа, 2001. – 351 с.
  6. Як жыць — дык жыць для Беларусі... : вучэб. дапам. па беларус. літ. для ст. кл. агульнаадукац. шк. / М. I. Мішчанчук. – Мінск : Народная асвета, 1995. – 335 с.
  7. Жанрово-стилевые особенности современной белорусской поэзии : автореферат диссертации ... доктора филологических наук / Мищенчук Николай Иванович. – Минск, 1994. – 45 с.
  8. Ёсць у паэта свой аблог цалінны : жанрава-стылёвая разнастайнасць сучаснай беларускай лірыкi / М. І. Мішчанчук. – Мінск : Навука і тэхніка, 1992. – 187 с.
  9. Настаўніку — пра настаўнікаў : нарысы, рэпартажы з урокаў, эсэ / М. І. Мішчанчук. – Мінск : Народная асвета, 1989. – 119 с.
  10. Беларуская савецкая паэзія 20-х гадоў : вучэб. дапам. / М. І. Мішчанчук. – Мінск : Вышэйшая школа, 1988. – 190 с.
  11. Трывожуся за белы свет : вершы / Мікола Мішчанчук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 39 с.
  12. Літаратура, народжаная Кастрычнікам : аглядныя лекцыі па беларус. савецкай літ. / М. І. Мішчанчук. – Мінск : Народная асвета, 1983. – 175 с. – (Б-ка настаўніка беларускай мовы і літаратуры).
  13. Вернасць : вершы і паэма / Мікола Мішчанчук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. – 78 с. – (Першая кніга паэта).
  14. Беларуская літаратура на сучасным этапе : літ.-крытыч. артыкулы : [вучэб. дапам. для філал. фак. пед. ін-таў БССР] / М. I. Мішчанчук. – Мінск : Вышэйшая школа, 1978. – 144 с.
  15. Лирика Е. А. Баратынского. Предшественники и наследники : автореферат диссертации ... кандидата филологических наук / Н. И. Мищенчук. – Минск, 1969. – 21 с.
  16. Творчасць Таісы Бондар: лірыка, проза / Мікола Мішчанчук // Полымя. 2013. № 1. С. 164–175.
  17. «На карце грамадскай мая дыспазіцыя — там, дзе Радзіма, дзе мова, народ» / Мікола Мішчанчук // Роднае слова. 2012. № 6. С. 26–28.
  18. Праз гады: штрыхі да партрэта «застойнага» часу ; Мая цаліна : [апавяданні] / Мікола Мішчанчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2010. № 2. С. 107–110.
  19. «Людзей ратуе толькі чалавечнасць...» : вобраз Палесся ў лірыцы Пімена Панчанкі / Мікола Мішчанчук // Полымя. 2009. № 12. С. 127–135.
  20. Асацыяцыі / Мікола Мішчанчук // Роднае слова. 2009. № 10. С. 11–13.
  21. «Ластаўка з Палесся» : вывучэнне паэзіі Яўгеніі Янішчыц у школе / Мікола Мішчанчук // Роднае слова. 2008. № 11. С. 15–17 ; № 12. С. 22–27.
  22. Аповесць «Гандлярка і паэт» Івана Шамякіна / Мікола Мішчанчук // Роднае слова. 2005. № 11. С. 41–45.
  23. «На сэрцы шчасця асалода...» : лірыка кахання Петруся Броўкі / Мікола Мішчанчук // Роднае слова. 2005. № 6. С. 3–6.
  24. О поэзии военного времени / Микола Мищенчук // Нёман. 2004. № 7. С. 171–179.
  25. Хочу весенним злаком прорасти : [творчество Владислава Ходасевича] / Микола Мищенчук // Нёман. 2001. № 11. C. 11.
  26. «Я мыслю, чувствую, для духа нет оков»... : [о Евгении Баратынском] / Микола Мищенчук // Нёман. 2000. № 1. С. 232–244.

Аб жыцці і творчасці М. І. Мішчанчука

  1. Мішчанчук Мікалай Іванавіч / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 10. С. 493.
  2. Мішчанчук Мікалай Іванавіч // Культура : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2014. Т. 5. С. 605.
  3. Мищенчук Николай Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 5. С. 127–128.
  4. Мішчанчук Мікалай Іванавіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 655.
  5. Мішчанчук Мікалай / Л. С. Савік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 4. С. 326–328.
  6. Жыццё пражыць... : М. І. Мішчанчук — вучоны, настаўнік, творца / уклад. Л. В. Скібіцкая. – Брэст : Альтернатива, 2010. – 243 с.
  7. Мельнікава, З. Любові, памяці струна : аб апошняй кнізе М. Мішчанчука «Струна надзеі» / Зоя Мельнікава // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2013. № 5. С. 266–275.
  8. Мішчанчук, М. Вяртанне на радзіму бацькоў : [успаміны] / Мікола Мішчанчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2012. № 4. С. 101–112.
  9. Борсук, Н. М. Творчасць І. Буніна, У. Хадасевіча ў перакладах М. Мішчанчука / Н. М. Борсук // Актуальные проблемы компаративистики : сборник материалов. Брест, 2010. С. 45–49.
  10. Карлюкевіч, А. У падарунак — усмешка : [аб творчасці доктара філалагічных навук М. І. Мішчанчука] / Алесь Карлюкевіч // Заря. 2017. 10 июня. С. 10.
  11. Весялуха, М. Памяці Вандроўнага Прафесара : [згадкі пра Міколу Мішчанчука] / Марыя Весялуха // ЛіМ. 2014. 21 лістапада. С. 9.
  12. Мельнікава, З. Калі згасне святло... : [пра жыццё і творчасць Міколы Мішчанчука] / Зоя Мельнікава // ЛіМ. 2014. 24 кастрычніка. С. 8.
  13. 26 кастрычніка — 75 гадоў з дня нараджэння М. І. Мішчанчука (1939–2012), літаратуразнаўца, крытыка, паэта // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку. 2014. № 7. С. 11–13.
  14. Сенькавец, У. Здзяйсненне — гэта пошук сябе : [да 75-годдзя прафесара М. І. Мішчанчука] / Уладзімір Сенькавец // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. 2014. № 2. С. 162–167.
  15. Карлюкевіч, А. «Шурпатымі далонямі падымае чарку хлебароб...» / Алесь Карлюкевіч // ЛіМ. 2013. 11 кастрычніка. С. 5.
  16. Берлеж, М. Да самых зор... : [аб творчасці М. Мішчанчука] / Мікола Берлеж // Краязнаўчая газета. 2013. № 11 (сакавік). С. 4.
  17. Карлюкевіч, А. «Шурпатымі далонямі падымае чарку хлебароб...» / Алесь Карлюкевіч // Заря. 2013. 21 февраля. С. 8.
  18. «Каб на апошнім кіламетры жыцця другім дапамагчы...» : слова пра Мікалая Мішчанчука / калектыў рэдакцыі часопіса «Роднае слова» // Роднае слова. 2012. № 11. С. 72.
  19. Берлеж, М. Да самых зор, да светлых зор... : [пра паэта і літаратуразнаўца Міколу Мішчанчука, які доўгі час жыў у Пухавіцкім раёне] / Мікола Берлеж // ЛіМ. 2012. 25 мая. С. 23.
  20. Федарцова, Т. На арбіце творчага пошуку, патрабавальнасці і душэўнага цяпла : слова пра Мікалая Мішчанчука / Тамара Федарцова // Роднае слова. 2009. № 10. С. 9–10.
  21. Мішчанчук, М. І. «Настаўнік — гэта святое, недатычнае сатырычнага высмейвання імя...» / М. І. Мішчанчук ; гутарыў Мікола Мікуліч // Настаўніцкая газета. 2009. 24 кастрычніка. С. 13.
  22. Трус, М. «Ты набываеш зноў крылатасць...» : вершы Уладзіміра Набокава ў перакладзе Міколы Мішчанчука / Мікола Трус // Роднае слова. 2009. № 10. С. 13.
  23. Грыцук, Л. Мікола Мішчанчук : [да 70-годдзя з дня нараджэння] / Ларыса Грыцук // Веснiк Брэсцкага ўнiверсiтэта. Серыя філалагічных навук. 2009. № 2. С. 191–192.
Чытаць 2697 разоў Апошняя змена Чацвер, 28 Студзень 2021 11:37