Чацвер, 11 Красавік 2019 16:31

21 красавіка 2019 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Юркевіча (1954), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, Ганаровага грамадзяніна Пружанскага раёна (2013)

Аляксандр Іванавіч Юркевіч нарадзіўся 21 красавіка 1954 г. у вёсцы Малыя Лясковічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Гадаваўся ў вялікай сялянскай сям’і — быў восьмым, самым малодшым дзіцём. Рана далучыўся да працы, а калі быў вучнем 10-га класа, застаўся сіратой. Хадзіў у базавую школу ў Вялікія Лясковічы, вучоба давалася лёгка. Пасля заканчэння Боркаўскай сярэдняй школы паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут, атрымаў спецыяльнасць «інжынер-механік». Студэнтам захапляўся вела- і парашутным спортам, здзейсніў пяць паветраных скачкоў.

Маладога спецыяліста размеркавалі ў Малдавію. Аляксандр Юркевіч працаваў інжынерам-канструктарам канструктарскага бюро «Союзтракторопром» у Кішынёве. У 1977 г. вярнуўся ў родную Беларусь, пасяліўся ў Баранавіцкім раёне. Працаваў галоўным тэхнолагам, намеснікам кіраўніка Гарадзішчанскага спецаддзялення «Сельгастэхніка», галоўным інжынерам раённага аб’яднання «Сельгасхімія».

А. І. Юркевіч у 1985 г. быў прызначаны на пасаду кіраўніка Пружанскага раённага аб’яднання «Сельгасхімія». Скончыў аспірантуру БелНДІМСГ. У 1995 г. абараніў дысертацыю, звязаную з распрацоўкай тэхнічных сродкаў для хімічнай меліярацыі глеб, стаў кандыдатам тэхнічных навук. Стараннасць, добрасумленнасць заўважылі і прызначылі начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі раёна. Пасля двух гадоў працы, яго абралі старшынёй Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.

За час дзейнасці (1998–2012) старшыні А. І. Юркевіча была створана добрая матэрыяльная база для ўстойлівага функцыянавання эканомікі, праведзена рэарганізацыя структуры ўсёй сельскагаспадарчай вытворчасці раёна. Замест калгасаў і саўгасаў, якія дзейнічалі ў савецкія часы, у раёне былі створаны 14 акцыянерных таварыстваў. Нягледзячы на сусветныя крызісныя з’явы, атрымалася захаваць такія прадпрыемствы, як завод радыёдэталей і ільнозавод. Дзякуючы паспяховай рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла была адноўлена сацыяльная інфраструктура раёна, уключаючы аб’екты аховы здароў’я і адукацыі.

У 2003 г. Пружанскі раён прымаў рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі». Да гэтай значнай падзеі была здзейснена маштабная работа на аб’ектах сацыяльнага прызначэння, па ўзвядзенні жылля, што карэнным чынам змяніла якасць жыцця насельніцтва. Сучаснае аблічча набыў аўтавакзал. На месцы знесеных драўляных баракаў пабудавалі 31-кватэрны жылы дом. Узведзена аўтазаправачная станцыя. Праведзена рэканструкцыя з цеплавой рэабілітацыяй будынка гімназіі. Адрамантаваны бальнічныя карпусы і дзіцячыя сады. На вуліцах горада выкладзена тратуарная плітка. Там, дзе злучаюцца рэчкі Муха і Вец, узнялася прыгожая скульптурная кампазіцыя. Як вынік, створаны ўзорна-паказальны рэгіён па пытаннях добраўпарадкавання і энергазберажэння.

А. І. Юркевіч ганарыцца тым, што былі пракладзены 153 км магістральных газаправодаў, блакітнае паліва прыйшло ў жылы сектар райцэнтра, у вёскі Клепачы і Кабылаўка, на Лінаўскі крухмальны завод. Вялося актыўнае будаўніцтва дамоў у аграгарадках. У Ружанах пабудавалі санаторый для бацькоў з дзяцьмі. Закладзены сады на 800 га, пабудаваны садавінасховішчы. Створана малое прадпрыемства «Авіяхімсервіс» для апрацоўкі палёў па хімабароне. Закончылі рэстаўрацыю сядзібы ХІХ ст. і адкрылі ў ёй музей «Пружанскі палацык». Пачалася рэстаўрацыя Ружанскага палацавага комплексу Сапегаў.
23 верасня 2012 г. А. І. Юркевіч быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання (2012–2016). З 2016 г. працуе намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы.

Пружанскі раённы Савет дэпутатаў за вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і прыцягненне інвестыцый у эканоміку рэгіёна 10 ліпеня 2013 г. прысвоіў А. І. Юркевічу званне «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна». Аляксандр Іванавіч узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма.
Казлоўская Надзея Анатольеўна, бібліёграф

  1. Юркевич Александр Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела. Минск : Энциклопедикс, 2013. С. 277.
  2. Сталіцы «Дажынак» / аўтар тэксту В. І. Лоўгач. – Мінск : БЕЛТА, 2006. – 125 с. : іл. – Са зместу: Пружаны, 2003. С. 67–72.
  3. Юркевич, А. И. Повышение эффективности применения химических мелиорантов путем разработки штанговых распределителей к высокопроизводительным машинам типа МХА-7 : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.20.01 / Юркевич Александр Иванович. – Минск, 1995. – 19 с.
  4. Зялевіч, А. Па таямніцы Ясельды : [музей-сядзібу «Пружанскі палацык» наведалі асобы, зацікаўленыя гісторыяй нашага краю — А. І. Юркевіч і А. А. Гладышчук] / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2017. 13 снежня. С. 4.
  5. Юркевич, А. И. Александр Юркевич: «Видимость решения — это еще не решение» / А. И. Юркевич ; записала Ирина Германович // Сельская газета. 2015. № 75. С. 1, 5.
  6. Асобы і меркаванні : [А. І. Юркевіч, Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна, расказвае пра развіццё раёна] // Раённыя будні. Пружаны, 2015. 14 студзеня. С. 1, 4 : фат.
  7. Юркевіч, А. І. «Роўных нашаму раёну цяпер і не назаву…» : [гутарка з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. І. Юркевічам] / А. І. Юркевіч ; гутарыла Галіна Каляда // Раённыя будні. Пружаны, 2013. 27 ліпеня. С. 2.
  8. А. І. Юркевіч — Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна // Раённыя будні. Пружаны, 2013. 13 ліпеня. С. 2.
  9. Муха, Ф. Найти и не сдаваться : Александр Юркевич председатель Пружанского райисполкома / Фёдор Муха // Заря. 2012. 4 августа. С. 4.
  10. Яскевіч, С. «Штуршком для дынамічнага развіцця стаў 2003 год» : старшыня Пружанскага райвыканкама Аляксандр Юркевіч распавядае пра эканоміку і сацыяльную сферу Пружанскага раёна / Святлана Яскевіч // Звязда. 2012. 26 студзеня. С. 3.
  11. Юркевич, А. И. Большая перестройка / А. И. Юркевич ; подготовила Ирина Орлова // Народная газета. 2011. 27 верасня. С. 5.
  12. Юркевич, А. И. С заботой о земле, с любовью к людям / А. И. Юркевич ; записала Маргарита Горовая // Маяк. Берёза, 2011. 18 июня. C. 4–5.
  13. Юркевич, А. И. Агроусадьбы на молочных берегах / А. И. Юркевич ; записал Руслан Ананьев // Народная газета. 2010. 28 снежня.
  14. Юркевич, А. Наш край стал совсем другим : рост экономики и развитие социальной сферы Пружанского района / Александр Юркевич // Рэспубліка. 2010. 23 декабря. С. 12.
  15. Юркевич, А. И. Китаем прирастаем / А. И. Юркевич ; [беседовала] Евгения Березюк // Рэспубліка. 2010. 7 кастрычніка. С. 1–2.
  16. Юркевіч, А. І. Раён стане такім, у якім хочацца жыць / А. І. Юркевіч ; гутарыла Ганна Хадаровіч // Раённыя будні. Пружаны, 2010. 15 студзеня. С. 1, 3.
  17. Юркевич, А. И. Александр Юркевич, председатель Пружанского райисполкома: «Главное — у сельчан достойная жизнь...» / А. И. Юркевич ; [беседу подготовила Вера Гнилозуб] // Белорусская нива. 2010. 15 января.
  18. Юркевич, А. И. Лидер силён командой и собственным имиджем : интервью с Александром Ивановичем Юркевичем, председателем Пружанского райисполкома / А. И. Юркевич ; [записали] Пётр Сутько, Адам Тоболич // Заря. 2006. 22 июля. С. 5.
  19. Час выбраў нас : на пытанні газеты адказвае старшыня райвыканкама А. І. Юркевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2006. 15 сакавіка. С. 3.
  20. Юркевич, А. Заглядывая за горизонт : [о социально-экономическом развитии Пружанского района] / Александр Юркевич // 7 дней. 2005. 15 сентября (№ 37). С. 8.
  21. Вялічка, У. Новыя Пружаны — маленькі Парыж : [Пружаны пасля «Дажынак-2003», пра асобу старшыні райвыканкама А. І. Юркевіча] / Уладзімір Вялічка, Алесь Марціновіч // Беларуская думка. 2004. № 9. С. 35–47.
  22. Юркевич, А. «Реформы жизненно необходимы» / А. Юркевич ; беседовали Михаил Кукса, Петр Петров // Заря. 2003. 25 ноября.
  23. Юркевiч, А. I. Не перабудова, а ўпарадкаванне структур / А. І. Юркевіч ; гутарыў А. Панюціч // Раённыя будні. Пружаны, 2002. 23 сакавіка. С. 1–2.
  24. Старшыня Пружанскага райвыканкама Юркевіч Аляксандр Іванавіч // Раённыя будні. Пружаны, 1998. 17 лістапада. С. 1.
Чытаць 1392 разоў Апошняя змена Панядзелак, 01 Люты 2021 11:33