Пятніца, 31 Май 2019 10:41

22 верасня 2019 г. — 80 гадоў з дня ўступлення Чырвонай арміі ў г. Брэст у час Вызваленчага паходу ў Заходнюю Беларусь (1939)

Фашысцкая Германія напала на Польшчу 1 верасня 1939 г. 6 верасня штаб камандуючага войскамі Эдварда Рыдз-Сміглы, а таксама частка польскага ўрада пакінулі Варшаву і перанеслі галоўную стаўку ў Брэст-над-Бугам (Брэст). Нямецкая разведка даведалася аб гэтым і на стаўку былi ўчынены налёты авіяцыі, пасля чаго стаўка выехала ва Уладзімір-Валынскі. На Брэст рухаўся ХIХ механізаваны корпус генерала Г. Гудэрыяна, у які ўваходзілі 3-я, 8-я і 10-я бранятанкавыя дывізіі, 20-я мотастралковая пяхотная дывізія.

14 верасня Брэст быў заняты нямецкімі войскамі. Захопнікі трое сутак атакавалі Брэсцкую крэпасць, якую мужна абаранялі польскія салдаты на чале з брыгадным генералам Канстанцінам Плісоўскім. Немцы ў некалькі разоў пераўзыходзілі ў колькасці зброі, абстрэльвалі крэпасць з гармат і мінамётаў, бамбілі з самалётаў. Абаронцы адбілі 7 моцных атак нямецкай пяхоты і танкаў, але іх становішча рабілася ўсё больш драматычным і безнадзейным. Познім вечарам 17 верасня і ноччу з Цытадэлі выйшла большасць абаронцаў у напрамку Кодня, для прыкрыцця асноўных сіл у крэпасці засталіся добраахвотнікі з капітанам Вацлавам Радзішэўскім. Толькі 18 верасня немцы з боку Цярэспаля ўвайшлі ў Цытадэль. Колькі абаронцаў Брэсцкай крэпасці загінулі альбо памерлі ад ран невядома.

Паводле распараджэння ўрада СССР 17 верасня 1939 г. пачаўся Вызваленчы паход Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, якая была акупіравана Польшчай у 1920 г. Пачалі ажыццяўляцца пагадненні паміж савецкім і германскім кіраўніцтвам аб размежаванні «сфер інтарэсаў» паводле Маскоўскай дамовы ад 23 жніўня 1939 г. У ходзе паходу Чырвонай арміі асобныя падраздзяленні Войска Польскага аказвалі нязначнае супраціўленне, адступалі альбо здаваліся ў плен. Мясцовае насельніцтва аказвала садзейнічанне Чырвонай арміі.

19 верасня 29-я лёгкатанкавая брыгада 4-й арміі пад камандаваннем С. М. Крывашэіна заняла Пружаны, 20 верасня перадавыя часткі брыгады падышлі да Брэста. У горад была накіравана разведка на чале з батальённым камісарам Баравенскім. Затым у штаб 29-й брыгады прыбыла нямецкая дэлегацыя ў складзе двух афіцэраў і шасці салдат.

21 верасня С. М. Крывашэін з 4-м танкавым батальёнам увайшоў у горад. Мясцовыя камуністы збудавалі на Кобрынскім мосце (уезд у горад з усходу) драўляную арку, упрыгожаную хвояй, паднеслі хлеб і соль.

Як старэйшы па чыне камандзір Чырвонай арміі С. М. Крывашэін прыняў Брэст ад генерала Г. Гудэрыяна. Гейнц Гудэрыян меў загад правесці сумесны парад, але камбрыг праявіў сябе палітыкам і ўхіліўся ад сумеснага парада. Нямецкі бок настойваў на правядзенні паўнавартага парада з загадзя пастроенымі часткамі абедзвюх армій на плошчы, а Сямён Майсеевіч адмаўляўся, спасылаючыся на стомленасць і непадрыхтаванасць савецкіх войск, адсутнасць аркестра.

У Брэсцкай крэпасці 22 верасня а 10-й гадзіне з вежы Цярэспальскіх варот пад гукі аркестра быў спушчаны імперскі флаг. А 12 гадзіне ў крэпасць прыбылі прадстаўнікі Чырвонай арміі, над крэпасцю паднялі флаг СССР. Перадачу крэпасці правёў камандзір
2-га батальёна 76-га пяхотнага палка обер-лейтэнант Ганц-Георг Лемель. Прыняў крэпасць памочнік начальніка штаба 29-й брыгады капітан Іван Дзмітрыевіч Квас. У крэпасці заставаліся каля 900 раненых польскіх салдат і афіцэраў.

22 верасня ў другой палове дня С. М. Крывашэін на плошчы (цяпер пл. Леніна), стоячы каля Г. Гудэрыяна, назіраў урачысты марш нямецкіх батальёнаў (пяхота, артылерыя, танкі), якія выходзілі з Брэста на захад. Насупраць невысокага памоста з камандуючымі стаялі гледачамі байцы з 4-га танкавага батальёна. У гэты час некалькі савецкіх танкаў, якія праехалі праз горад да пачатку маршу, блакіравалі чыгунку, каб немцы не змаглі вывезці маёмасць са складаў.

Толькі пасля заканчэння маршу немцаў і зняцця з флагштока флага са свастыкай (пасля чаго Г. Гудэрыян горад пакінуў), падняцця флага СССР, у цэнтр горада ўвайшлі падраздзяленні Чырвонай арміі, якіх горача сустракалі працоўныя. Вуліцы аказаліся запруджанымі народам. На плошчы адбыўся мітынг. Было створана Часовае ўпраўленне горадам на чале з Іосіфам Медзялеевічам Салаўём. С. М. Крывашэін стаў першым камендантам Брэста.

Камбрыг С. М. Крывашэін 23 верасня адправіў у штаб 4-й арміі данясенне: «К 13.00 22.9.39 бригада после 90 км марша сосредоточилась у входа в г. Брест-Литовск. В 16.00 вступил с бригадой в город, где прошла процедура замены флагов и приветствия германских войск. Из частей германской армии остались до 12.00 23.9 отдельные мелкие части, которые сейчас уже выходят. Ночь в городе прошла спокойно. <...> Настроение людей отличное. Потерь нет. Аморальных явлений нет. Организация власти идет очень медленно и плохо. Наших людей, обеспечивающих это, нет. Необходимо в Брест срочно выслать нужных работников. Немцы все магазины и учреждения разграбили...».

У гэтыя дні ў Брэсце працавала падраздзяленне прапаганды з ведамства Гебельса: журналісты, фатографы, кінааператары. Замяніўшы тэрмін «марш», нацысцкай прапагандай адразу быў створаны міф аб «сумесным парадзе» ў Брэсце, каб аказаць палітычны ўплыў на Францыю і Англію, саюзнікаў Польшчы. Міф аказаўся вельмі жывучым. Яго хутка падхапілі польскія палітыкі, каб абвінаваціць Савецкі Саюз у агрэсіі, злачынным захопе «крэсаў», чарговым падзеле Рэчы Паспалітай.

С. М. Крывашэін (1899–1978) удзельнічаў у Савецка-фінляндскай вайне (1939–1940), прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну, вызваляў Беларусь, яго 1-ы механізаваны корпус у ліпені 1944 г. з баямі прайшоў на поўнач ад Брэста, чым садзейнічаў вызваленню горада, у 1945 г. штурмаваў Берлін. С. М. Крывашэін узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Кутузава, Суворава і інш., 29 мая 1945 г. яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, у 1974 г. — званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч,
гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

  1. Освободительные походы 1939–1940 / В. М. Иванов // Советская военная энциклопедия : в 8 т. Москва, 1978. Т. 6. С. 138–139.
  2. Крывашэін Сямён Майсеевіч // Памяць. Брэст : гіст-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 641.
  3. Кривошеин, С. М. Ратная быль : записки командира механизированного корпуса / Семён Моисеевич Кривошеин. – Москва : Советская Россия, 1962. – 254 с.
  4. Мартиросян, А. Б. Сталин и Великая Отечественная война / А. Б. Мартиросян. – Москва : Вече, 2014. – 480 с. – (200 мифов о Сталине). – Из содерж.: Миф о парадах в Бресте и Львове. С. 139–165.
  5. Мединский, В. Р. Война. Мифы СССР, 1939–1945 / Владимир Мединский. – 2-е изд. – Москва : Олма : Абрис, 2017. – 703 с. – (Мифы о России).
  6. Широкоряд, А. Б. Русь и Польша: тысячелетняя вендетта / А. Б. Широкоряд. – Москва : АСТ : Астрель ; Владимир : ВКТ, 2011. – 474 с. ; [32] л. ил. – Из содерж.: «Советская агрессия». С. 292–338.
  7. Мельтюхов, М. И. 17 сентября 1939 : советско-польские конфликты, 1918–1939 / М. И. Мельтюхов. – Москва : Вече, 2009. – 624 с. ; [8] л. ил. – (Военные тайны ХХ века). – Из содерж.: Встреча С. М. Кривошеина с немцами под Брестом. С. 383–381 ; Брест, 22 сентября 1939 г. С. 412–414.
  8. Гудериан, Г. Воспоминания солдата : пер. с нем. / Гейнц Гудериан. – Смоленск : Русич, 2004. – 653 с. – (Военно-историческая библиотека).
  9. Бяссонаў, Г. У. У верасні 1939-га / Г. У. Бяссонаў, С. С. Самойленка // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 278–285.
  10. Срока, Е. Абарона Брэста ў верасні 1939 года / Ежи Срока // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 271–275.
  11. Кез, И. В. Сквозь годы и грозы ХХ века / Игорь Кез, Валерий Мороз. – Брест : Альтернатива, 2014. – 384 с. : ил. – Из содерж.: 17 сентября 1939 г. Мирная революция. С. 83–98.
  12. Сарычев, В. В. В поисках утраченного времени. Маленький город в водовороте глобальной истории. Кн. 2. 1939–1941 гг. / Василий Викторович Сарычев. – Брест : Брестская типография, 2007. – 309 с.
  13. Струнец, С. События осени 1939 г. в Брест-над-Бугом глазами горожан-поляков / С. Струнец // Моладзь Берасцейшчыны : зборнік студэнцкіх навуковых прац. Брэст, 2002. С. 80–90.
  14. Павлов, Я. С. «Болевые точки» истории Беларуси (из научного наследия) / Я. С. Павлов. – Минск : Арти-Фекс, 1997. – 252 с. – Из содерж.: О параде гитлеровских и советских войск в Бресте. С. 93.
  15. Дом, в котором размещалось Временное управление : [г. Брест, ул. Советская, 53] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 61–62.
  16. Романович, П. С. Брестская крепость: сентябрь 1939 года / П. С. Романович, Л. И. Ермакович // Брестская крепость: историко-культурный контекст : сборник материалов Международного форума преподавателей русского языка и литературы стран СНГ и Европы, Брест, 6–10 октября 2014 года. Брэст, 2015. С. 27–29.
  17. Мельнікаў, І. Верасень 1939-га. Забытая абарона Брэсцкай крэпасці / Ігар Мельнікаў // Заходнебеларуская Атлантыда / Ігар Мельнікаў. Мінск, 2014. С. 164–173.
  18. Мельнікаў, І. Гераізм асуджаных : [савецка-польскія баі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, верасень 1939 г.] / Ігар Мельнікаў // Заходнебеларуская Атлантыда / Ігар Мельнікаў. Мінск, 2014. С. 173–180.
  19. Освобождение Западной Украины и Белоруссии // История Великой Отечественной войны Советского Союза, 1941–1945 : в 6 т. Москва, 1960. Т. 1. С. 145–250.
  20. Мельтюхов, М. И. Советско-польские войны : [1918–1939 гг.] / Михаил Иванович Мельтюхов. – Москва : Яуза, 2004. – 669 с.
  21. Тым, Ю. Вайсковае значэнне Брэсцкай крэпасці ў кампаніі 1939 года / Юліюш Тым // ARCHE. Пачатак. 2015. № 5. С. 74–90.
  22. Строцкая, Г. Забытый парад непримиримых врагов / Галина Строцкая // Беларускі час. 2015. 20 февраля (№ 7). С. 19.
  23. Орлова, И. 17 сентября 1939-го : какие документы хранят архивы? / Ирина Орлова // Заря. 2014. 13 сентября. С. 5.
  24. Рубашевский, Ю. Радость была всеобщая и триумфальная : [встреча Красной армии в 1939 г.] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2011. 16 сентября.
  25. Пролесковский, О. На ненависти и фальсификации истории не построишь : [в т. ч. освободительный поход Красной армии 1939 г. на Брестчине] / О. Пролесковский // Наш современник. 2009. № 12. С. 281–287.
  26. Сарычев, В. В поисках утраченного времени : генерал Гудериан вспоминает / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2008. 25 апреля. С. 12.
  27. Сарычев, В. В поисках утраченного времени : Семён Кривошеин – Гейнц Гудериан / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2006. 3 февраля. С. 8.
  28. Бешанов, В. Горячий сентябрь цитадели : в 1939 г. Брестскую крепость брали немецкие и советские войска / Владимир Бешанов // Брестский курьер. 2005. 15 сентября. С. 8–9.
  29. Высоцкий, А. Надо быть честными перед собой : [о событиях в сентябре 1939 г.] / А. Высоцкий // Заря. 2003. 16 сентября.
  30. Яцко, Л. Да, Красную Армию встречали тогда с цветами и восторгом... / Л. Яцко // Народная воля. 1999. 23 лiстапада.
  31. Кузнецов, Н. Воссоединение, присоединение, захват? / Н. Кузнецов // Белорусская деловая газета. 1999. 17 сентября. С. 12.
  32. Сентябрь тридцать девятого // Заря над Бугом. Брест, 1999. 26 июня.
  33. Рубашевский, Ю. Сентябрь 39-го: и «Полонез» Огинского, и «Встреча с Родиной» / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 1997. 19 сентября. С. 7.
  34. Кузняцоў, І. Падарунак Герынга Варашылаву, альбо Праўда пра верасень 1939 года / І. Кузняцоў // Звязда. 1996. 27 верасня.
  35. Сущук, А. Одни защитники стали героями, другие — врагами народа, хотя и те, и другие одинаково стойко держали оборону Брестской крепости / Алексей Сущук // Вечерний Брест. 1993. 22 октября. С. 2.
  36. Хацкевіч, А. Сентябрь 1939 года... / А. Хацкевіч // Рэспубліка. 1992. 17 верасня. С. 5.
  37. Кублицкая, Л. Как начиналась вторая мировая / Людмила Кублицкая // Брестский курьер. 1991. 12–18 сентября (№ 29). С. 3 ; 19–25 сентября (№ 30). С. 3.
Чытаць 1853 разоў Апошняя змена Пятніца, 05 Люты 2021 15:59