Пятніца, 16 Жнівень 2019 11:48

20 сакавіка 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Людмілы Мікалаеўны Журбіла (1934–2019), Героя Сацыялістычнай Працы (1973), Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна

Людміла Мікалаеўна Журбіла (у дзявоцтве Алізарэвіч) нарадзілася 20 сакавіка 1934 г. у вёсцы Аснежыцы Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыла Аснежыцкую сямігодку. У кастрычніку 1950 г. пачала сваю працоўную дзейнасць аператарам у сартыравальным аддзеле раённага вузла паштовай сувязі, у любое надвор’е хадзіла пешшу ў Пінск на працу.

Дзевятнаццацігадовай дзяўчынай выйшла замуж за Антона Сямёнавіча Журбілу, пасяліліся ў яго роднай вёсцы Любель, збудавалі хату, завялі гаспадарку. З 1956 г. Людміла Журбіла працавала рахункаводам, з 1962 г. — паляводам, памочнікам брыгадзіра калгаса «Аснежыцкі». Калгас у першыя пасляваенныя гады быў бедны. З гектара збіралі да 10 ц збожжа. Паступова пад кіраўніцтвам У. А. Ралько і з дапамогай дзяржавы калгас умацоўваўся эканамічна. У 1966 г. калектыў калгаса за добрую працу ўзнагароджаны ордэнам Леніна.

У 1965 г. Людміла Журбіла была прызначана брыгадзірам паляводчай брыгады «Любель» калгаса «Аснежыцкі» і ўзначальвала яе на працягу 35 гадоў (1965–1999). Амаль паўтысячы гектараў засявалі, з іх палова на тарфяніках у пойме рэчкі Ясельда. Каб паспяхова кіраваць калектывам, аднаго старання мала, таму завочна скончыла заатэхнічнае аддзяленне Пінскага сельскагаспадарчага тэхнікума.

За высокія вытворчыя паказчыкі ў паляводстве 12 снежня 1973 г. ёй было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. У 1978 г. брыгада Людмілы Мікалаеўны ўпершыню за гісторыю калгаса атрымала ўраджай збожжавых па 60,5 ц/га. Дэлегацыі з розных куткоў краіны пераймалі ў аснежынцаў вопыт атрымання вялікіх ураджаяў. Пра свой вопыт работы брыгадзіра паляводчай брыгады Людміла Журбіла расказала ў брашуры «Достигнутое — не предел» (1975), у перыядычным друку.

Усе працоўныя дасягненні любельскага брыгадзіра здзейсніліся, дзякуючы асабістым якасцям характару, высокаму прафесіяналізму, прынцыповасці, адказнасці, уменню працаваць на вынік. Адметную ролю ў станаўленні Героя Працы адыграў і легендарны старшыня «Аснежыцкага» Уладзімір Антонавіч Ралько, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы. Прыкладам самаадданай працы для Людмілы Мікалаеўны служыў зорны склад Герояў Сацыялістычнай Працы калгаса «Аснежыцкі»: даяркі Любоў Іванаўна Канановіч, Любоў Ціханаўна Мазоль, Кацярына Парфір’еўна Ляснічая, Таіса Васільеўна Шпакоўская і галоўны аграном Васіль Майсеевіч Гарошка.

Працоўныя поспехі Людмілы Мікалаеўны былі адзначаны шэрагам дзяржаўных узнагарод: два ордэны Леніна, медалі, Дзяржаўная прэмія БССР (1973), Ганаровая грамата БССР (1975). Па асабістым распараджэнні першага сакратара ЦК КПБ Ціхана Якаўлевіча Кісялёва брыгадзіру паляводчай брыгады быў выдзелены аўтамабіль «Ніва», і ёй давялося атрымаць вадзіцельскае пасведчанне (а калі машына састарэла, была выдзелена новая).

Л. М. Журбіла вяла актыўную грамадскую работу. Была дэлегатам XXVIII з’езда Камуністычнай партыі Беларусі (1976), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 9-га (1975–1980) і 10-га скліканняў (1980–1985), членам прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1975–1980). Прымала ўдзел ва Усесаюзным з’ездзе калгаснікаў.

Незабыўнымі для Людмілы Мікалаеўны сталі цікавыя паездкі і сустрэчы з вядомымі людзьмі. Сярод іх — дзяржаўны і палітычны дзеяч СССР Міхаіл Андрэевіч Суслаў, з якім пазнаёмілася ў 1974 г. на святкаванні 50-годдзя Узбекскай ССР, дзе яна была ў складзе беларускай дэлегацыі на чале з Пятром Міронавічам Машэравым. Некалькі разоў бачылася і гутарыла з М. С. Гарбачовым. Адбылася цёплая і добразычлівая сустрэча з касманаўтам Валянцінай Уладзіміраўнай Церашковай.

На пенсіі яшчэ дзесяць гадоў Людміла Мікалаеўна працягвала працаваць у калгасе, перадаючы свой вялікі вопыт і мудрыя парады маладому пакаленню. Актыўна займалася патрыятычным выхаваннем моладзі, з’яўлялася членам раённай арганізацыі ветэранаў. Ганаровы работник ААТ «Аснежыцкае» карысталася павагай і заслужаным аўтарытэтам сярод жыхароў Пінскага раёна. У 2006 г. Л. М. Журбіла было прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна.

З мужам выхавалі дачку Галіну і сыноў Мікалая і Міхаіла. Аўдавела ў 1991 г., жыла адна. Кожны год з нецярпеннем чакала абуджэння прыроды, вясною пасля сяўбы хвалявалася, як узыдзе збажына, у жніўны час душа радасцю поўнілася. Напрыканцы жыцця пражывала ў Пінску разам з дзецьмі і ўнукамі. Людміла Мікалаеўна Журбіла пайшла з жыцця 31 ліпеня 2019 г.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц.
Паўлюкавец Наталля Уладзіміраўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

  1. Журбило Людмила Николаевна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : библиографический справочник. Минск, 2014. С. 98.
  2. Журбило Людмила Николаевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 383.
  3. Журбило Людмила Николаевна // Белорусская ССР : краткая энциклопедия. Минск, 1982. Т. 5. С. 231.
  4. Журбіла Людміла Мікалаеўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. Мінск, 1981. Т. 5. С. 227.
  5. Журбіла Людміла Мікалаеўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 11. С. 618.
  6. Журбило, Л. Н. Достигнутое — не предел / Л. Н. Журбило. – Минск : Ураджай, 1975. – 40 с. – (Герои девятой пятилетки).
  7. Чабанюк, А. Щедрая душа / А. Чабанюк, Е. Шилова // Земные звезды : [очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области]. Минск, 1978. С. 98–103.
  8. Журбило, Л. Хлеба на счастье / Людмила Журбило // У советских собственная гордость. Минск, 1977. С. 140–146.
  9. Журбило Людмила Николаевна : [некролог] // Полесская правда. Пинск, 2019. 3 августа. С. 8.
  10. Орлова, И. Влюбленная в людей и землю / Ирина Орлова, Федор Муха // Заря. 2019. 3 августа. С. 11.
  11. Курец, А. Шчодрая ралля Уладзіміра Ралько : «Старшыня — што тое дрэва. Калі яно глыбока сядзіць каранямі ў зямлі, век стаяць будзе, ніякія буры яму не страшныя...» / Аляксандр Курец // Сельская газета. 2016. 14 января. С. 8.
  12. Субат, У. Шлях праз вернасць : сапраўдны палескі «Ціхі Дон» узгадвала брыгадзір вядомага пінскага калгаса «Аснежыцкі» Герой Сацыялістычнай Працы Людміла Журбіла / Уладзімір Субат // Сельская газета. 2016. 13 февраля. С. 24–25.
  13. Почетные граждане Пинского района // Полесская правда. Пинск, 2015. 16 января.
  14. Владимирова, А. От всей души / Анна Владимирова // Полесская правда. Пинск, 2014. 12 февраля.
  15. Игнатчик, В. В честь юбилея области / Виктория Игнатчик // Полесская правда. Пинск, 2014. 6 декабря.
  16. Яцура, Н. «Ніва» для Людмілы : жыццё пасля прызнання / Надзея Яцура // Народная трыбуна. 2012. 15 чэрвеня (№ 25). С. 3.
  17. Трудиться на родной земле : Герой Социалистического Труда Людмила Николаевна Журбило // Полесская правда. Пинск, 2011. 2 апреля.
  18. С юбилеем, Людмила Николаевна! // Заря. 2004. 3 апреля.
  19. Щербакова, Т. Полвека на благо Пинщины : Герою Социалистического Труда Л. Н. Журбило — 70 лет / Т. Щербакова // Полесская правда. Пинск, 2004. 27 марта. С. 3.
  20. Журбило Людмила Николаевна // Пинская неделя. 1996. 6 декабря.
  21. Журбило, Л. Урожайный год / Людмила Журбило // Полесская правда. Пинск, 1986. 15 ноября.
  22. Журбило, Л. Есть хлеб — будет и песня / Л. Журбило // Заря. 1982. 9 октября.
  23. Журбіла, Л. Хлебаробчая доблесць / Л. Журбіла // Звязда. 1981. 8 сакавіка.
  24. Журбило, Л. Н. Речь депутата Пинского сельского избирательного округа на ХII сессии Верховного Совета БССР девятого созыва / Л. Н. Журбило // Заря. 1979. 22 июня.
  25. Ралько, В. Такой уж характер : [о Л. Журбило] / В. Ралько // Заря. 1979. 1 января.
  26. Астрэйка, А. Законатворца : [пра дэпутата Вярхоўнага Савета БССР Л. Журбіла] / А. Астрэйка // ЛіМ. 1978. 28 снежня. С. 6.
  27. Чабанюк, А. Щедрая душа : [о Л. Журбило] / А. Чабанюк, Е. Шилова // Полесская правда. Пинск, 1978. 18 июля.
  28. Каралёва, В. Каласы і зоркі : [пра Л. Журбiла] / В. Каралёва // Работніца і сялянка. 1977. № 11. С. 4–6.
  29. Журбило, Л. Обращение с призывом к земледельцам области / Л. Журбило // Заря. 1974. 17 января.
  30. Чабанюк, А. Зов земли : [о Л. Журбило] / А. Чабанюк, Е. Шилова // Заря. 1974. 1 января.
  31. Журбіла, Л. Самае радаснае свята / Людміла Журбіла // Работніца і сялянка. 1973. № 5. С. 3.
  32. Журбіла, Л. Рубеж брыгады — 50 цэнтнераў / Л. Журбіла // Звязда. 1972. 7 студзеня.
  33. Журбило, Л. Любельский колос : [о выращивании ржи в колхозе «Оснежицкий» Пинского района] // Людмила Журбило // Сельское хозяйство Белоруссии. 1971. № 3. С. 9.
Чытаць 1038 разоў Апошняя змена Чацвер, 15 Красавік 2021 10:57