Пятніца, 17 Ліпень 2020 14:44

24 кастрычніка 2020 г. — 225 гадоў з дня Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1975), у выніку якога Берасцейшчына ўвайшла ў склад Расійскай імперыі

Рэч Паспалітая ў ХVІІІ ст. перажывала глыбокі эканамічны і палітычны крызіс, які ўрэшце прывёў да распаду дзяржавы. Сярод прычын: шляхецкая вольніца і анархія, барацьба паміж магнатамі, памылковая рэлігійная палітыка, адсутнасць у караля моцнага войска, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы і захопніцкія планы суседзяў. Раздзел Рэчы Паспалітай быў вынікам абставін, якія стыхійна ўзнікалі ў перыяд перадзелу сфер уплыву ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Востра сапернічалі Берлін і Вена, але адначасова разам супрацьстаялі Парыжу.

 

Па прапанове прускага караля Фрыдрыха ІІ, якога ахвотна падтрымала Аўстрыя, у 1772 г. была падпісана канвенцыя аб паздзеле Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй. Да Расіі адышла паўночная і ўсходняя Беларусь (Полацк, Віцебск, Орша, Магілёў, Гомель).

На Чатырохгадовым сейме (1788–1792) 3 мая 1791 г. была прынята канстытуцыя, паводле якой касавалася Вялікае Княства Літоўскае, краіна абвяшчалася ўнітарнай дзяржавай аднаго народа — палякаў.

У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Расія атрымала частку Полацкага ваяводства, рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў (Ляхавічы, Лунінец, Пінск, Давыд-Гарадок, Столін), а таксама частку Правабярэжнай Украіны.

Падзел дзяржавы вызваў пратэст розных слаёў шляхецтва. Пры падтрымцы Францыі 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з генерал-лейтэнантам Тадэвушам Касцюшкам. Мэтай паўстання было адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Хутка не толькі Польшча, але Беларусь і Літва былі ахоплены паўстаннем. Супраць выступілі Прусія, Аўстрыя і Расія. Летам ваенна-палітычная сітуацыя ў Польшчы складвалася не на карысць паўстанцаў. Паўстанцы адступалі перад руска-прускімі войскамі да Варшавы.

17 верасня адбылася буйная бітва пад Крупчыцамі (Жабінкаўскі раён), паўстанцы адступілі. 10 кастрычніка ў бітве пад Мацяёвіцамі паблізу Варшавы рускія войскі разбілі паўстанцаў. 4 лістапада войскі пад камандаваннем Аляксандра Суворава пасля жорсткага бою авалодалі Прагай — прадмесцем Варшавы, якая капітулявала 6 лістапада, у Варшаву ўвайшлі рускія, прускія і аўстрыйскія войскі.

Падаўленне паўстання дазволіла перайсці да канчатковай ліквідацыі Рэчы Паспалітай. Кацярына ІІ хацела, каб Польшча заставалася незалежнай дзяржавай, бо лепш было мець такога слабага суседа, чым моцную Прусію. Трохбаковую канвенцыю пра трэці падзел Рэчы Паспалітай Расія, Прусія і Аўстрыя падпісалі 24 кастрычніка 1795 г. у Санкт-Пецярбургу. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адрокся ад трона 25 лістапада. У нябыт адышла старая феадальная дзяржава.

Прусія атрымала найбольш эканамічна і культурна развітыя вобласці з польскім насельніцтвам — большую частку Мазавецкага ваяводства з Варшавай, часткі Падляшскага, Гродзенскага, Трокскага ваяводстваў і Жамойці. Да Аўстрыі адышлі таксама раёны з польскім насельніцтвам — Кракаўскае, Сандамірскае, Люблінскае, часткі Мазавецкага, Брэсцкага і Падляшскага ваяводстваў. Расія атрымала раёны з літоўскім, беларускім і ўкраінскім насельніцтвам — Валынскае, Навагрудскае, Віленскае, часткі Брэсцкага, Гродзенскага, Трокскага ваяводстваў і Жамойці з гарадамі Брэст-Літоўск (Брэст), Навагрудак, Гародня (Гродна), Вільня, Коўна.

Беларускі этнас амаль цалкам апынуўся пад крылом рускай дзяржавы. Брэст-Літоўск стаў прыгранічным горадам, праз які пралягаў асноўны шлях з Расіі ў Еўропу. На далучаных да Расійскай імперыі новых тэрыторыях былі арганізаваны Віленская і Слонімская губерні. У 1797 г. гэтыя губерні былі аб’яднаны ў Літоўскую з цэнтрам ў Вільні. У 1801 г. Літоўская губерня падзелена на Віленскую і Гродзенскую, апошняя складалася з васьмі паветаў: Гродзенскі, Лідскі, Навагрудскі, Ваўкавыскі, Слонімскі, Пружанскі, Брэсцкі і Кобрынскі.

Палітыка самадзяржаўя да мясцовай знаці вялася ўмерана і асцярожна. Насельніцва прыводзілася да прысягі, а нязгодныя маглі выехаць за мяжу. Шляхта, за выключэннем удзельнікаў паўстання, не страціла сваіх правоў і прывілеяў. Беларусы пазбеглі далейшай паланізацыі, атрымалі гістарычны шанц на захаванне сваёй ідэнтычнасці. Каталікі і ўніяты маглі працягваць праводзіць свае абрады, праваслаўныя былі абаронены ад акаталічвання. Яўрэі маглі займацца рамёствамі і гандлем, запісацца ў мяшчанскае альбо купецкае саслоўе пры ўмове спагнання падаткаў у двайным памеры. Канчатковай мэтай ураду было зліццё новых тэрыторый з рускімі рэгіёнамі, таму палітычнае і культурнае жыццё пераарыентавалася ва ўсходнім напрамку.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Трэці падзел Рэчы Паспалітай / Я. К. Анішчанка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 16. С. 17.
  2. Разделы Речи Посполитой / Е. Н. Филатова, Е. К. Анищенко // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 371–372.
  3. Трэці падзел Рэчы Паспалітай / Яўген Анішчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 534–535.
  4. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі, 1772–1917 гг. / [А. У. Унучак і інш.] ; НАН Беларусі, Інстытут гісторыі. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 573 с.
  5. Польша против Российской империи : история противостояния / [сост. Н. Н. Малишевский]. Минск : Букмастер, 2012. 704 с.
  6. Несцярчук, Л. М. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі : манарх, асветнік, мецэнат / Леанід Міхайлавіч Несцярчук. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2011. 298 с. : іл.
  7. Тарас, А. Е. Анатомия ненависти. Русско-польские конфликты в XVIIIXX вв. / А. Е. Тарас. Минск : Харвест, 2010. – 799 с. – (Неизвестные войны).
  8. Ермаловіч, М. Паўстанне 1794 г. і трэці падзел Рэчы Паспалітай / М. Ермаловіч // Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае / Мікола Ермаловіч. Мінск, 2003. C. 425433.
  9. Стегний, П. В. Разделы Польши и дипломатия Екатерины II, 1772, 1793, 1795 / П. В. Стегний. Москва : Международные отношения, 2002. – 696 с.
  10. Носов, Б. В. Польша и Европа в XVIII веке : международные и внутренние факторы разделов Речи Посполитой / Б. В. Носов. – Москва : ИС РАН, 1999. – 228 с.
  11. Анішчанка, Я. К. Беларусь у часы Кацярыны II (1772–1796 гады) / Я. К. Анішчанка. – Мінск : Веды, 1998. – 220 с.
  12. Болбас М. Ф. Развитие промышленности в Белоруссии, 1795–1861 гг. / М. Ф. Болбас. – Минск : Наука и техника, 1966. – 268 с.
  13. Шимко, И. Н. История разделов Речи Посполитой через призму картин Яна Матейко : история Беларуси, 7-й класс / Инна Шимко // Беларускі гістарычны часопіс. 2020. № 3. С. 59–62.
  14. Мосякова, О. Д. Интеграция административного аппарата восточно-белорусских земель в Российскую империю (1772–1796 годы) / О. Д. Мосякова // Преподавание истории в школе. 2019. № 8. С. 68–69.
  15. Буйновский, А. С. Основные оценочные подходы польской историографии начала XXI века к проблеме падения Речи Посполитой / А. С. Буйновский // Вестник БарГУ. Серия «Исторические науки и археология. Экономические науки. Юридические науки». 2019. Вып. 7. С. 19–22.
  16. Раковіч, А. С. Паўстанне 1794 г. у Беларусі. Канец Рэчы Паспалітай : гісторыя Беларусі, 8-ы клас / Аляксандр Раковіч // Беларускі гістарычны часопіс. 2018. № 2. С. 56–61.
  17. Вашкевіч, А. Апошні план паратунку Рэчы Паспалітай: чаму ўсё пайшло не так / Андрэй Вашкевіч // Наша гісторыя. 2018. № 1. С. 30–33.
  18. Алексейчик, Я. Комплекс Болеслава : [истоки антирусских настроений современных польских политиков] / Яков Алексейчик // Наш современник. 2018. № 1. С. 216–227.
  19. Терентьев, М. А. Русско-польская граница в XIVXVIII вв. / М. А. Терентьев // Военно-исторический журнал. 2017. № 6. С. 6671.
  20. Лукашевич, А. М. «Здешнюю границу ... пристойными укреплениями сделать благонадежнее». Проекты фортификационного прикрытия западных рубежей Российской империи, 17951796 гг. / А. М. Лукашевич // Военно-исторический журнал. 2017. № 5. С. 4751.
  21. Валеўка, А. В. Зараджэнне і развіццё шляхецкай дэмакратыі ў Рэчы Паспалітай / А. В. Валеўка // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия D, Экономические и юридические науки. 2016. № 6. С. 180–183.
  22. Шанавічус, А. Адміністрацыйныя рэформы на тэрыторыі Літвы пад уладай Расіі ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стст. / Антанас Шанавічус, Вайнюс Смальскіс ; пераклаў з літоўскай мовы Алесь Мікус // ARCHE Пачатак. 2015. № 10. С. 65–80.
  23. Агінскі, М. К. Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1795 да 1810 года / Міхал Клеафас Агінскі ; пераклад з французскай мовы Вольгі Рамановіч, каментарыі Аляксандра Пашкевіча // ARCHE Пачатак. 2015. № 9. С. 4–194.
  24. Борисенок, Ю. А. Белорусские земли между Польшей и Россией от разделов Речи Посполитой до окончания Второй мировой войны (1772–1945 годы) / Ю. А. Борисенок // Новая и новейшая история. 2015. № 5. С. 148–159.
  25. Крючек, П. С. Проблема включения белорусских земель в состав Российской империи в историографии конца XVIII – первой половины XIX в. / П. С. Крючек, В. Н. Сергеев // Труды Белорусского государственного технологического университета. Серия V, История, философия, филология. 2014. № 5. С. 3–6.
  26. Алексейчик, Я. Сто тысяч королей, потерявших два государства / Яков Алексейчик // Наш современник. 2014. № 1. С. 176192.
  27. Войтик, И. Солдат свободы Тадеуш Костюшко — последний защитник Отечества / Ирина Войтик // Государственный контроль: анализ, практика, комментарии. 2013. № 2. С. 82–85.
  28. Жытко, А. П. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі (канец XVIII – першая палова XIX ст.) / А. П. Жытко, С. А. Талмачова // Весці БДПУ. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. 2012. № 4. С. 3–6.
  29. Трыгорлава, Л. Б. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай : VІІІ клас / Л. Б. Трыгорлава // Беларускі гістарычны часопіс. 2012. № 3. С. 5360.
  30. Заневский, С. Падение Речи Посполитой и роль шляхты в этом процессе в изображении краковской исторической школы / С. Заневский // Гісторыя: праблемы выкладання. Серыя «У дапамогу педагогу». 2011. № 5. С. 58–62.
  31. Заневский, С. В. Роль шляхты в падении Речи Посполитой и его дальнейшая судьба в изображении варшавской исторической школы (Т. Корзон, В. Смоленьский) / С. В. Заневский // Веснiк Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Я. Купалы. Серыя 1, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. 2011. № 3. С. 53–61.
  32. Васильев, А. Г. «Падение Польши» в национальной историографии периода разделов: «оптимистический» сценарий / А. Г. Васильев // Вопросы культурологии. 2010. № 8. С. 39–44 ; № 9. С. 29–34.
  33. Заикин, Н. Демаркация российско-прусской границы после третьего раздела Речи Посполитой (1795) : [доп. материал для учащихся 10–11 кл.] / Н. Заикин // Гісторыя: праблемы выкладання. 2004. № 6. С. 46–49.
  34. Дьяков, В. А. Обвал : как исчезла с карты Европы Речь Посполитая / В. А. Дьяков // Родина. 1994. № 12. С. 32–35.
  35. Сковронек, Е. Удары с трех сторон : разделы Польши как составная часть европейской истории (1772–1793–1795) / Е. Сковронек // Родина. 1994. № 12. С. 36–40.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 97 разоў