Чацвер, 27 Снежань 2012 11:24

460 год з часу першага ўпаміну г.п. Ружаны (1552 г.)

Гарадскі пасёлак у Пружанскім раёне. 3,1 тыс. жыхароў (2011). За 45 км ад раённага цэнтра. На скрыжаванні аўтадарог Брэст – Слонім і Ваўкавыск – Косава.

{gcontent}Вядомы з 1552 г. (іншая назва Ражаная) у Слонімскім павеце ВКЛ. Належалі Тышкевічам, з 1598 г. Сапегам. У пачатку ХVII ст. канцлер ВКЛ Леў Іванавіч Сапега пабудаваў у паўднёва-ўсходняй частцы Ружан 2-павярховы крыжападобны ў плане мураваны палац з трыма вежамі, які стаў адной з галоўных рэзідэнцый роду. У 1615–1617 гг. на месцы старога драўлянага касцёла Св. Тройцы (заснаваны ў 1596 г.) па фундацыі Л. Сапегі быў пабудаваны новы мураваны храм. У 1637 г. намаганнямі Казіміра Льва Сапегі, маршалка дворнага ВКЛ, Ружаны атрымалі прывілей на магдэбурскае права і герб: у сярэбраным полі вянок з чырвоных руж, у цэнтры якога выява Св. Казіміра з крыжам і лілеяй у руках. У ХVII ст. – звыш 400 дамоў. У 1675г. у мястэчку пабудавана мураваная ўніяцкая Петра-Паўлаўская царква, пры якой дзейнічалі базыльянскі манастыр і школа. У 1698 г. Ружаны разбураны ў час вайны Сапегаў са шляхтай ВКЛ. У ХVIII ст. палац быў перабудаваны (архітэктар Я. С. Бекер), у ім размяшчалася карцінная галерэя, бібліятэка, дзейнічаў прыгонны тэатр (у 1765–1791 гг.). У мястэчку працавалі паперня, палатняныя і суконныя мануфактуры. У 1768 і 1787 гг. да Троіцкага касцёла прыбудавалі капліцы (у 1850 г. касцёл рэканструяваны, у 1891 г. адноўлены пасля пажару). У 1784–1788 гг. пабудаваны мураваны жылы корпус кляштара базыльян і рэканструявана Петра-Паўлаўская царква (захавалася да нашага часу). У 1792 г. на могілках узведзены касцёл Казіміра (архітэктар Я. С. Бекер).

3 1795 г. Ружаны ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі як мястэчка, з 1861 г. – цэнтр воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. У 1831 г. за ўдзел Сапегаў у паўстанні 1830–1831 гг. канфіскаваны і перададзены ў казну. У 1897 г. тут налічвалася 5016 жыхароў, 769 будынкаў, 5 дробных прадпрыемстваў, народнае вучылішча, прыёмны пакой. У 1914 г. – 26 прадпрыемстваў. 3 1921 г. мястэчка знаходзілася ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Косаўскага павета Палескага ваяводства (3622 жыхары).

3 15 студзеня 1940 г. Ружаны – гарадскі пасёлак, цэнтр Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. У Вялікую Айчынную вайну з 23 чэверня 1941 г. да 13 лiпеня 1944 г. акупіраваны гітлераўцамі. 3 8 студзеня 1954 г. да 19 чэрвеня 1954 г. Ружаны і раён знаходзіліся ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 снежня 1962 г. раён скасаваны, а гарадскі пасёлак перададзены ў Пружанскі раён, з 16 лiпеня 1954 г. – цэнтр сельсавета.

Працуюць прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў харчовай прамысловасці. Помнікі архітэктуры: палацавы комплекс Сапегаў, касцёл Св. Казіміра, Свята-Петра-Паўлаўская царква і манастыр базыльян (18 ст.), касцёл Прасвятой Тройцы, сінагога (19 ст.).

Матэрыял падрыхтаваны ў 2011 г. Пружанскай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Казлоўская Надзея Анатольеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання i iнфармацыi

{/gcontent}

  1. Ружаны // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. [Т. 1]. Брестская область : в 2 кн. Кн. 2. Минск, 2009. С. 321–322.

  2. Ружаны = Ruzhany // Пружаны і ваколіцы = Pruzhany district / гал. рэд. У. Шпарло; пер. на англ. мову А. Кузаўка : [рэкламн. выданне : на белар. і англ. мовах]. Брэст : ТАА «РИА «Вечерний Брест», 2010. C. 52–61: іл.

  3. Ружаны // Князева, В. М. Падарожжа па Беларусі : гарады і гарадскія пасёлкі / Вольга Князева. Мiнск : Беларусь, 2005. С. 41–43.

  4. Ружаны // Брэстчына : назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў / склад., запіс., апрац. А. М. Ненадаўца. Мiнск : Беларусь, 1995. С. 384–388.

  5. Ружаны // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 435–436.

  6. Ружаны // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск : БелСЭ, 1990. С. 366–372.

  7. Ружаны // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць. Мінск : БелЭн, 2007. С. 531–534: іл.

  8. Альфер, А. Горад руж : [з гісторыі г.п. Ружаны] / Алена Альфер // Беларуская думка. 2007. № 9. С. 173–176.

  9. Церахава, В. Ад Ражанны да Ружан : позірк праз стагоддзі : [гіст. нарыс, заснаваны на архіўных дак. аб Ружанах; перыяд з 1552 г. да цяперашняга часу] / Вера Церахава // Раённыя будні (Пружаны). 1996. 20 жн. С. 3; 24 жн. С. 3; 31 жн. С. 3; 3 верас. С. 3; 7 верас. С. 3; 14 ліст. С. 3.

  10. Бензярук, А. Пра мястэчка – Ружу : [гісторыя г.п. Ружаны] / Анатоль Бензярук // Бярозка. 2000. № 4. С. 20–23.

  11. Карнялюк, К. Ружанам сёлета – 440 / К. Карнялюк // Раённыя будні (Пружаны). 1992. 9 мая. С. 3.

  12. Ружаны: з глыбокай даўніны – у 21 стагоддзе : [выпуск прысвечаны г.п. Ружаны : гісторыя, сучасны стан, знакамітыя людзі] // Раённыя будні (Пружаны). 1999. 27 жн. С. 1–4.

  13. Ананьеў, Р. Ружаны : скарбы старыя і новыя / Руслан Ананьеў // Народная газета. 2006. 23 чэрв. С. 11.

  14. Дулеба, Г. З гісторыі населеных пунктаў Пружаншчыны : Ружанскі пассавет / Ганна Дулеба // Раённыя будні (Пружаны). 2005. 23 ліп. С. 8.

  15. Гурин, А. В поисках утраченного : из истории г.п. Ружаны / А. Гурин // Советская Белоруссия. 2006. 8 апр. С. 26.

  16. Сутько, П. Городок живёт. Однако… : г.п. Ружаны история и современность / Пётр Сутько // Заря. 2007. 15 сент. С. 9.

  17. Всё о Ружанах:сайт // http://ruzhany.narod.ru/

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 3426 разоў Апошняя змена Серада, 21 Красавік 2021 14:42