Чацвер, 27 Снежань 2012 11:25

20 чэрвеня 2012 г. – 375 гадоў з часу атрымання Ружанамі Магдэбурскага права і герба Святога Казіміра (1637)

Магдэбургскае права – гэта права горада на самакіраванне.

{gcontent}У Вялікім княстве Літоўскім магдэбурскае права надавалася як заахвочванне для лепшага развіцця горада і ўзнагарода мяшчанам (гараджанам) за іх заслугі. Горад, надзелены магдэбурскім правам рабіўся самастойнай адміністрацыйнай адзінкай са сваім грамадзянствам, інстытутамі ўлады, гербам, падатковай сістэмай. Уся ўлада ў горадзе пераходзіла да органаў гарадскога самакіравання. У даход горада перадаваліся прыбыткі ад устаноў гандлю, гасціных двароў, лазняў і інш. Гараджане атрымлівалі эканамічныя ільготы, вызваляліся ад платы гандлёвых і некаторых іншых падаткаў.

У XVI–XVII стст. у Беларусі было шмат прыватнаўладніцкіх гарадоў. Сярод іх Ружаны, вядомае з 1552 г. як мястэчка на рацэ Ружанка.

20 чэрвеня 1637 г. намаганнямі Казіміра Льва Сапегі, маршалка дворнага ВКЛ, Ружаны атрымалі прывілей на магдэбурскае права і герб: у сярэбраным полі вянок з чырвоных руж, у цэнтры якога выява Святога Казіміра з крыжам і лілеяй у руках.

У Ружанах ХVII ст. было больш за 400 дамоў. Была свая ратуша, магістрат, магістрацкі суд. Уладальнікам горада быў Сапега. Кіраўніцтва горадам ажыццяўляў войт, у якога была ўся гаспарадчая ўлада гарадской абшчыны. Войт выбіраўся мяшчанамі, а часам назначаўся магістрам. Органам самакіравання быў магістрат, у склад якога ўваходзілі войт, бурмістр, дарадцы, латнікі, пісар і суд. Было ў Ружанах гарадское апалчэнне, якое павінна было абараняць мястэчка ў выпадку пагрозы нападаў.

З 1795 г. Ружаны былi ў складзе Расii, цэнтр воласцi Слонiмскага павета. З далучэннем да Расii гарады страцiлi магдэбурскае права.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Берднік Валянціна Іванаўна, гал. бібліёграф

{/gcontent}

  1. Ружаны // Города и местечки Великого княжества Литовского : энциклопедия. Минск, 2009. С. 267.

  2. Ружаны // Князева, В. М. Падарожжа па Беларусі : гарады і гарадскія пасёлкі / Вольга Князева. Мiнск : Беларусь, 2005. С. 41–43.

  3. Ружаны // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 435–436.

  4. Ружаны: http: //dzedzich.livejournal.com

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 996 разоў Апошняя змена Серада, 28 Жнівень 2013 12:12