Аўторак, 22 Студзень 2013 14:38

28 сакавіка 2012 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Аляксея Трафiмавiча Каўко, пісьменніка, журналіста, заслужанага дзеяча культуры (1922–2012)

Каўко Аляксей Трафімавіч нарадзіўся 28 сакавіка 1922 года ў вёсцы Міраслаўка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. У дзяцiнстве было шмат трагiчнага: пераезд у Сiбiр, смерць брацiка, вяртанне нi з чым у родную Мiраслаўку, у дзедаву хату; горкая доля падпаска ў злога пастуха. Скончыўшы Сялiбскую сямiгодку, адправiўся на вучобу ў райцэнтр – мястэчка Беразiно, з аднакласнiкам наймаў кватэру на ўскраiне. Закончыў 10 класаў у 1941 годзе.

{gcontent}Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны – ваяваў з фашысцкімі захопнікамі ў складзе 208-га партызанскага палка, якi зрабiў 600-кiламетровы марш зiмой 1943/44 года з магiлёўскiх лясоў на Пiншчыну. Удзельнiк ваеннага парада 23 лiпеня 1944 года ў Пiнску. За баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнамі баявога Чырвонага Сцяга і Вялікай Айчыннай вайны II ступені, медалямі “Партызан Вялікай Айчыннай вайны” I ступені, "За перамогу над Германіяй у 1941–1945 гг."

3 1944 года, пасля заканчэння двухмесячных журналiсцкiх курсаў партыйна-савецкага актыву ў г. Мінску – на журналісцкай рабоце.
А.Т. Каўко працаваў рэдактарам Жабчыцкай раённай газеты, якую пачынаючаму рэдактару давялося ствараць, нават пешшу насiць тыраж газеты з Пiнскай друкарнi за 12 км. Затым быў рэдактарам газеты палітаддзела Лагішынскай МТС, Лунінецкай раённай газеты, уласным карэспандэнтам газеты "Заря". З 1965 года і да выхаду на пенсію ў 1982 годзе працаваў рэдактарам Іванаўскай раённай газеты "Чырвоная звязда". Завочна атрымаў вышэйшую адукацыю – скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.

Член Саюза пiсьменнiкаў Беларусi (2006) i Беларускага саюза журналiстаў.

За дасягненні ў працы ў 1971 годзе А.Т. Каўко прысвоена званне "Заслужаны дзеяч культуры Беларусі", у 2009 годзе – “Ганаровы грамадзянiн г. Iванава i Iванаўскага раёна”.

Літаратурную працу Аляксей Трафiмавiч пачаў яшчэ ў час вучобы ў школе. Калі вучыўся ў сямiгодцы, часопіс "Іскра Ільіча" надрукаваў першае апавяданне "Вавёрачка". Потым у Бярэзiнскай раённай газеце з’явiлiся яго частушкi, за якiя атрымаў свой першы ганарар. Працягваў літаратурны занятак, працуючы ў газетах. У маi 1947 года Аляксей Каўко прыехаў у Брэст на збор маладых пiсьменнiкаў заходнiх абласцей Беларусi. Янка Брыль добра адазваўся на прачытанае 25-гадовым празаiкам апавяданне, якое потым было надрукавана ў газеце “Савецкi селянiн”. А.Т. Каўко ўдзельнічаў у першай пасляваеннай рэспубліканскай нарадзе маладых пісьменнікаў у лiпенi 1947 года. Там было абмеркавана апавяданне "Піянер", якое друкавалася ў часопісе "Бярозка", а потым было ўключана ў хрэстаматыю для 4 класа "Роднае слова". За апавяданне "Васіль прыехаў" у 1952 годзе атрымаў другую прэмію на конкурсе газеты "Чырвоная змена". Яно было ўключана і ў альманах "На сонечных сцежках". У свой час высокую ацэнку калег-літаратараў атрымала апавяданне "Я і мая мама", змешчанае ў часопісе "Работніца і сялянка".

Аляксей Каўко валодаў рэдкiм дарам распавядаць карцiнкамi. Прычым карцiнкi не змяняюцца, а адмыслова дапаўняюць адна другую, звiваючыся ў маляўнiчыя каляровыя палотны. Апавяданні, гумарэскі, байкі Аляксея Каўко рэгулярна на працягу ўсяго жыцця друкаваліся ў часопісах "Маладосць", "Работніца і сялянка", "Вожык", "Родная прырода”, у газетах "Літаратура і мастацтва", "Звязда", "Белорусская нива", "Чырвоная змена", "Заря", "Народная трыбуна" і іншых, а таксама ў калектыўных зборніках "На сонечных сцежках", "Вожык смяецца". Падобныя шаржы на рэалii сучаснага жыцця-быцця запатрабаваны, бо трапляюць у самыя хворыя месцы грамадскага арганiзма.

Аповесць "На крутых паваротах" друкавалася ў абласной газеце "Заря" (2000). Асобнымі выданнямі выйшлі кнігі "Смех не грэх" (2005), "Пад гоман вогнішча" (2005), “Мая сцежка” (2011).

Аляксей Трафiмавiч працаваў, разрываючыся памiж газетай i лiтаратурнай творчасцю. Таксама ён быў таленавiтым настаўнiкам, не той, якi вучыць, а той, у каго вучацца i з каго бяруць прыклад. Ён казаў пра сябе: “Я не здзейснiў нiякага подзвiгу. Проста iмкнуўся быць чалавекам. Нiколi i нiкому я не перабягаў дарогу, не лез туды, куды мяне не прасiлi, не карыстаўся пратэкцыяй, не расштурхваў локцямi чаргу, не браў чужога нават на капейку”. Жыцёвае крэда творцы з правiнцыi таксама свецiцца сцiпласцю, як iншыя яго выказваннi гумарам альбо дабрынёю, альбо болем…

Не стала Аляксея Трафiмавiча Каўко 23 верасня 2012 года.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Козіна Ларыса Аляксандраўна,

бібліятэкар І кат. аддзела абслугоўвання і інфармаці

{/gcontent}

Творы i артыкулы Аляксея Каўко

  1. Мая сцежка : Лістаючы памяць / А. Каўко. Іванава. 2011. 48 с.

  2. Пад гоман вогнішча / А. Каўко. Іванава. 2005. 53 с.

  3. Смех не грэх / А. Каўко. Іванава. 2005. 80 с.

  4. Расцi, бярозка! : мiнiяцюра / А. Каўко // Заря. 2012. 27 сент. С. 18. “Заранiца”.

  5. У старой леснiчоўцы ; Сустрэча ў дарозе : апавяданнi / А. Каўко // ЛiМ. 2012. 24 жн. (№ 34). С. 17.

  6. Спартсмен : [гумарэска] / А. Каўко // Вожык. 2012. № 4. С. 8.

  7. Сустрэча ў дарозе : [апавяданне] / А. Каўко // Заря. 2012. 24 мая. С. 18.

  8. Аскепкі памяці : [абразкi] / А. Каўко // Маладосць. 2010. № 11. С. 58–59.

  9. Памiж лiтаратурай i журналiстыкай : вытрымкi з дзённiка / А. Каўко // Чырвоная звязда (Iванава). 2010. 14 мая; 2 лiп.; 21 снеж.

  10. Тэлеграма; Не той бацька : апавяданнi / А. Каўко // Маладосць. 2009. № 11. С. 10–13.

  11. Плынь творчасцi няхай не абмяне…” / А. Каўко // Гоман. 2006. № 3. С. 342–343.

  12. Незабыўнае : да 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа / А. Каўко // Маладосць. 2007. № 11. С. 103–104.

  13. Землякі па розныя бакі : эсэ / А. Каўко // Маладосць. 2006. № 11. С. 120–121.

  14. Дзе ж справядлівасць? : пародыі ; Крок ў вечнасць : пародыя ; Утомная завiруха / А. Каўко // Ясельда : юбілейны зборнік Іванаўскага літаб’яднання. Іванава. 2006. С. 16, 31, 48–49.

  15. На крутых паваротах : аповесць / А. Каўко // Заря. 2000. 11 апр.; 13 апр.; 18 апр.; 20 апр.; 25 апр.; 16 мая; 23 мая; 25 мая; 30 мая.

  16. Цюха-Мацюха / А. Каўко // Вожык смяецца : сатырычна-гумарыстычныя творы. Мiнск : Мастацкая літаратура, 1992. С. 445–447.

  17. У старой леснічоўцы : апавяданне / А. Каўко // Заря. 2011. 5 нояб. С. 7.

  18. Канец свету : абразок/ А. Каўко // Заря. 2011. 25 авг. С. 19.

  19. Цімохава навука / А. Каўко // Белорусская нива. 2011. 9 июля.

  20. Палесская мадонна : апавяданне / А. Каўко // Заря. 2011. 2 июля. С. 13.

  21. Аддзячыў… краявідам : гумар / А. Каўко // Народная трыбуна. 2009. 10 студз. С. 11.

  22. І такое было… : журналісцкія замалёўкі / А. Каўко // Заря. 2009. 5 сент. С. 5.

  23. Жывы помнік : апавяданне / А. Каўко // Народная трыбуна. 2009. 8 мая. С. 11.

  24. Вось і вер прыкметам!.. : гумарэска / А. Каўко // Народная трыбуна. 2008. 20 верас. С. 11.

  25. Летапiсец беларускай вёскi : [успамiны пра пiсьменнiка Васiля Праскурава] / А. Каўко // ЛiМ. 2008. 29 жн. С. 14.

  26. Пародыя на верш Уладзiмiра Сітухі “Крыўда” / А. Каўко // Заря. 2007. 3 сак. С. 9.

  27. Асноўны занятак : гумарэска / А. Каўко // Заря. 2005. 27 сент. С. 3.

  28. Бацькі і дзеці : сюжэты / А. Каўко // Заря. 2005. 25 янв. С. 5.

  29. Если бы не костыль, или Вот такой серьёзный юмор / А. Каўко // Заря. 2005. 31 дек. С. 7.

  30. Прынада для сварлівай жонкі : гумарэска / А. Каўко // Заря. 2004. 5 авг. С. 8.

  31. Вайна і чайкі : апавяданне-быль / А. Каўко // Народная трыбуна. 2003. 12 ліп.

  32. Абразкі /А. Каўко // Заря. 2001. 26 июня.

  33. Ад шчырага сэрца : да 90-годдзя з дня нараджэння Міколы Засіма / А. Каўко // Чырвоная звязда (Iванава). 2003. 12 верас. С. 3.

  34. Светлы вобраз паэта : да 60-годдзя Міколы Федзюковіча / А. Каўко // Чырвоная звязда (Iванава). 2003. 18 красав. С. 2.

  35. З любоўю да роднага краю : [да юбілею Мiколы Панасюка] / А. Каўко // Чырвоная звязда (Iванава). 2002. 30 красав. С. 3.

  36. З любоўю да роднага краю : [пра кнiгу М. Панасюка “Крык немаўляцi”] / А. Каўко // Чырвоная звязда (Iванава). 2002. 8 чэрв.

 

Аб жыцці і творчасці пісьменніка

  1. Каўко Аляксей Трафiмавiч : [некралог] // Заря. 2012. 27 сент. С. 17.

  2. Бывайце, дарагi Аляксей Трафiмавiч! : [некралог] // ЛiМ. 2012. 28 верас. (№ 39). С. 4; Народная трыбуна. 2012. 28 верас. (№ 40). С. 12.

  3. Крэйдзiч, А. Век – як помнiк : [памяцi А. Т. Каўко] / Анатоль Крэйдзiч // Заря. 2012. 27 сент. С. 18.

  4. Котковец, А. Не знает отдыха перо… : [к 90-летию А. Т. Кавко] / Алла Котковец // Заря. 2012. 29 марта. С. 6.

  5. Котковец, А. Всегда среди людей / Алла Котковец // Чырвоная звязда (Iванава). 2012. 30 сак. С. 3.

  6. Пяро не ведае спачыну : [да 90-годдзя А. Т. Каўко] // ЛiМ. 2012. 30 сак. (№ 13). С. 4; Народная трыбуна. 2012. 30 сак. С. 3.

  7. Кавко Алексей Трофимович // Кто есть Кто в Республике Беларусь / под ред. И. В. Чекалова. Минск : Энциклопедикс, 2004. С. 118.

  8. Аляксей Каўко // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2008. С. 240–241.

  9. Каўко Аляксей Трафімавіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Іванаўскага р-на. Мiнск : БЕЛТА, 2000. С. 509.

  10. Крэйдзіч, А. Паважаны. Заслужаны. Ганаровы! : [пра А. Т. Каўко] / А. Крэйдзіч // Чырвоная звязда (Iванава). 2009. 21 ліп. С. 2.

  11. О присвоении звания «Почётный гражданин Ивановского района» Кавко А. Т. : Решение № 88 от 26.06.2009 г. // Чырвоная звязда (Iванава). 2009. 14 ліп. С. 2.

  12. Каўко, А. Т. “Да Беласточчыны мы так і не дайшлі” : [успамiны былога партызана] / Аляксей Трафiмавiч Каўко ; падрыхтаваў Б. Паўлоўскi // Вечерний Брест. 2010. 7 апр. С. 16.

  13. Сітуха, У. Жыве на Палессі пясняр : [пра А. Т. Каўко] / Уладзімір Сітуха // Заря. 2004. 10 июля. С. 5.

  14. Крэйдзiч, А. З ветэранам – ля веснiчак : [пра А. Т. Каўко] / Анатоль Крэйдзiч // Беларуская думка. 2003. № 9. С. 126–130.

  15. Крейдич, А. Дыханье тёплое строки : Алексею Кавко – 80 лет // Заря. 2002. 28 марта.

Чытаць 1277 разоў Апошняя змена Серада, 28 Жнівень 2013 12:11