Аўторак, 22 Студзень 2013 14:48

27 студзеня 2012 г. – 80 гадоў з дня нараджэння А. У. Руцкага (1932, Баранавіцкі раён), вучонага ў галіне траўматалогіі і артапедыі, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

Нарадзіўся Аляксандр Уладзiмiравiч Руцкі 27 студзеня 1932 года ў вёсцы Бартнікі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і селяніна.

{gcontent}Пасля заканчэння ў 1949 г. сярэдняй школы паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыў у 1955 г. Працаваў лекарам Парфіянаўскай участковай бальніцы, у 1955–1956 гг. – інспектарам ЦК Таварыства Чырвонага Крыжа, адначасова – ардынатарам, а затым загадчыкам артапедатраўматалагічнага аддзялення Мінскай абласной клінічнай бальніцы. У 1961 г. абраны на пасаду асістэнта кафедры траўматалогіі і артапедыі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў.

У 1964 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Пераломы верхняга канца плечавай косткі і іх лячэнне”, у 1966 г. прызначаны на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў, у якім прапрацаваў да 1998 г. У 1975 г. А. У. Руцкі абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Асаблівасці клінікі і лячэння цяжкіх хворых і ўскладненых пераломаў вобласці локцевага сустава ў дзяцей”, у 1977 г. яму прысвоена званне прафесара. З 1978 г. па цяперашні час кіруе кафедрай траўматалогіі і артапедыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

У 1982 г. А. У. Руцкаму прысвоена ганаровае званне “Заслужаны дзеяч навукі БССР”, у 1991 г. абраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі. У 1992 г. прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь.

Выканаў фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, накіраваныя на зніжэнне траўматызму, скарачэнне тэрмінаў лячэння, памяншэнне інваліднасці і смяротнасці. Прапанаваў шэраг метадаў лячэння траўматалагічных хворых. Вынікі работ, звязаных з даследаваннем тканкавага крывацёку і абменных працэсаў, адкрываюць новыя перспектывы і магчымасці ў дыягностыцы і лячэнні траўматычных пашкоджанняў і захворванняў апорна-рухальнага апарата. Распрацаваў двухполюсны эндапратэз тазасцегнавага сустава, на які атрыманы Еўраазіяцкі патэнт. На вытворчасць эндапратэза атрыманы міжнародны сертыфікат якасці SGS ISO 9001:2000, у 2003 г. праведзены міжнародны аўдыт з станоўчым рашэннем па выдачы на эндапратэз сертыфіката “СЕ”.

Вынікі навуковай дзейнасці А. У. Руцкага выкладзены больш чым у 200 друкаваных працах, 8 манаграфіях, ён з’яўляецца аўтарам 9 патэнтаў на вынаходніцтва, кіраўніком распрацовак эндапратэза тазасцегнавага сустава. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 18 доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый.

А. У. Руцкім напісаны навучальныя дапаможнікі “Тэхніка выканання хірургічных аперацый” (1985), “Тапаграфічная анатомія і аператыўная хірургія верхніх канечнасцяў” (1987), “Аператыўная хірургія і тапаграфічная анатомія ніжніх канечнасцяў і пазваночніка” (1987, 1993), ім падрыхтаваныя раздзелы “Захворванні і пашкоджанні апорна-рухальнага апарата”, “Даведнік па дзіцячай хірургіі” (1980), “Даведнікі лекара агульнай практыкі” (1995).

Навукова-даследчая дзейнасць А. У. Руцкага заўсёды была звязана з вывучэннем паталогіі сістэмы апоры і руху. Ім укаранёны шматлікія арыгінальныя метады эфектыўнага лячэння пашкоджанняў апорна-рухальнага апарата. У прыватнасці, прапанаваная ім клінічная класіфікацыя пашкоджанняў вобласці локцевага сустава дазваляе вызначыць ступень цяжкасці пералому і метад яго рацыянальнага лячэння. Пад кіраўніцтвам прафесара А. У. Руцкага вывучаліся пытанні прафілактыкі гнойна-сэптычных ускладненняў пры пашкоджаннях канечнасцяў ў хворых з цяжкай саматычнай паталогіяй, апёкамі.

У апошнія гады асаблівае месца сярод навуковых інтарэсаў акадэміка А. У. Руцкага займаюць пытанні эндапратэзавання буйных суставаў. Вынікам шматгадовых даследаванняў у гэтай складанай вобласці з’явілася стварэнне і практычнае ўкараненне татальнага эндапратэза тазасцегнавага сустава, а таксама набору інструментаў для правядзення аперацыі эндапратэзавання, што дазволіла палепшыць якасць жыцця многіх хворых і паспяхова вырашыць праблему імпартазамяшчэння. У цяперашні час пад кіраўніцтвам навукоўца распрацоўваецца айчынны эндапратэз каленнага сустава.

У цяперашні час А. У. Руцкі з’яўляецца Прэзідэнтам Асацыяцыі траўматолагаў і артапедаў Рэспублікі Беларусь, старшынёй Савета па абароне дысертацый па хірургіі і уралогіі, членам савета па абароне дысертацый пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце траўматалогіі і артапедыі, членам рэдакцыйнага савета часопіса “Ахова здароўя”.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2011 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Вялеська Таццяна Славаўна, гал. бiблiёграф

{/gcontent}

Работы А. У. Руцкога

  1. Повреждения магистральных кровеносных сосудов / A. B. Руцкий, И. Н. Гриши. Минск : Беларусь, 1985. 143 с.

  2. Нейроортопедические и ортопедоневрологические синдромы у детей и подростков / А. В. Руцкий, Г. Г. Шанько. Минск : Харвест, 1998. 330 с.

  3. Исследование структуры биометаллического композита "костная ткань – губчатый титан" методами металлографического анализа: реферат / А. В. Руцкий [и др.] // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. 2010. № 2. С. 97–99.

  4. К проблеме инфекционных осложнений при эндопротезировании крупных суставов / А. В. Руцкий, А. П. Маслов // Медицина. 2005. № 3. С. 27–30.

  5. К проблеме реабилитации больных с дегеративно-дистрофическими заболеваниями крупных суставов / А. В. Руцкий, В. И. Трусило // Рецепт : научно-практический журнал для фармацевтов и врачей / учредители : ИЧУП “Профессиональные издания” [и др.]. 2005. № 1. С. 121–122.

  6. К проблеме эндопротезирования крупных суставов / А. В. Руцкий, А. П. Маслов // Медицинские новости. 2005. № 12. С. 73–76.

  7. Лечение травматических дефектов мягких тканей конечностей с использованием лекарственных форм на основе гидрогеля / А. В. Руцкий [и др.] // Здравоохранение. 2007. № 12. С. 63–70.

  8. Остеоинтеграция бесцементного эндопротеза тазобедренного сустава / А. В. Руцкий, А. П. Маслов // Медицина. 2006. № 2. С. 24–26.

  9. Постоянное вытяжение в травматологии и ортопедии : монография / А. В. Руцкий ; под ред. В. О. Маркса. Минск : Беларусь, 1970. 147, [2] с.: ил.

  10. Предоперационное планирование при тазобедренного сустава / А. В. Руцкий, А. П. Маслов // Здравоохранение. 2009. № 4. С. 23–30.

  11. Рентгенодиагностический атлас / А. В. Руцкий, А. Н. Михайлов. Минск : Высшая школа, 1987. 320 с.

  12. Современные проблемы врожденного вывиха бедра / А. В. Руцкий // Здравоохранение. 2005. № 1. С. 31–34.

  13. Тотальное эндопротезирование тазобедренного сустава эндопротезом собственной конструкции / А. В. Руцкий // Вестник травматологии и ортопедии. 2000. № 4. С. 34–38.

  14. Электродный потенциал эндопротеза тазобедренного сустава в модельной биологической жидкости / А. В. Руцкий, А. И. Кулак, А. П. Маслов // Медицинские новости. 2006. № 1. С. 116–120.

 

Аб жыццi i дзейнасцi А. У. Руцкага

  1. Руцкi Аляксандр Уладзiмiравiч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск : БелЭн, 2001. Т. 13. С. 477.

  2. Руцкий Александр Владимирович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2009. Минск : Энциклопедикс, 2009. С. 197.

  3. Руцкий Александр Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 536.

  4. Руцкий Александр Владимирович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Люди дела. Минск : Энциклопедикс, 1999. С. 195.

  5. http://www.mednovosti.by/persons.aspx?id=7

  6. http://www.belmapo.by/page/4/440

  7. http://www.nlb.by/portal/page/portal/index

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2046 разоў Апошняя змена Панядзелак, 19 Красавік 2021 12:11