Аўторак, 22 Студзень 2013 14:49

8 кастрычніка 2012 г. – 50 гадоў з дня нараджэння Л. С. Дзікавіцкай (1962, Пінскі р-н), паэткі

Любоў Сямёнаўна Дзікавіцкая (Будзько) нарадзілася 8 кастрычніка 1962 года ў в. Востраў Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

{gcontent}Пасля заканчэння Ладаражскай сярэдняй школы працавала настаўніцай літаратуры Востраўскай васьмігадовай школы (1980–1981), настаўніцай нямецкай мовы Жолкінскай школы (1981–1983).

З 1983 года жыве ў г. Пінску. 3 гэтага ж года па 1993 – карэктар спецвыпуску газеты “3вязда” на мяліярацыі Палесся”, газеты “Полесский край”. З 1996 года – загадчыца аддзела сацыяльных праблем гарадскай газеты “Пінскі веснік”, з 1999 года – карэктар газеты “Варяг-Пресс”.

Вершы піша са школьных гадоў. Атрымалаи высокую ацэнку вядомых паэтаў. Прымала ўдзел у семінарах маладых пісьменнікаў у Доме творчасці “Іслач”, неаднойчы з’яўлялася ўдзельніцай літаратурных семінараў у Каралішчавічах. Творы друкаваліся ў літаратурным альманаху “Дзень паэзіі”, рэспубліканскіх часопісах “Маладосць”, “Нёман”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, у абласным і мясцовым друку, рэгіянальных літаратурных зборніках “Піншчына літаратурная”, “Белой вежи свет”, “На ладонях Припяти и Пины”. Перакладала вершы на рускую мову.

У паэзii Л. Дзiкавiцкай усё выстрадана ў душы, а потым выпiсана ў радок. Чытаеш i пераконваешся, наколькi ўсё тое, аб чым вершы, ёй знаёма, блiзка, перажыта самою. Вершы пiшуцца сэрцам. Гэта яно кiруе пяром па аркушы белай паперы. Гэта яно: выказваецца, выгаворваецца, выбольваецца. Спароджаныя Любоўю Дзiкавiцкай творы сведчаць аб гэтым дужа, яскрава. Унiклiвы i спачуваючы чытач пачуе няўрымслiвае i неспакойнае сэрца паэта.

У 2006 годзе Любоў Сямёнаўна прынята ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Станкевіч Клаўдзія Аляксандраўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

{/gcontent}

Творы Л. Дзiкавiцкай

  1. Так нечаста яно бывае…” ; Вербніца ; “Тут чаромха…” ; Яблыкі : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Дзень паэзіі–86 : новыя вершы пра паэтаў і паэзію / уклад. Я. Міклашеўскі ; рэдкал.: К. Цвірка (гал. рэд.) і інш. Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 1986. С. 62–63.

  2. Раскладае...” ; “Паселі ветры...” ; “Сцяжынкаю лясною...” : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Піншчына літаратурная : літаратурна-мастацкi зборнiк / рэдкал.: М. І. Ляшук (гал. рэд.) і інш. Пiнск : Рэдакцыя газеты “Пінскі веснік”, 1999. С. 29–30.

  3. А памятаеш…” ; “Вальс Штрауса…” ; “Пад пранізліва-сінім...” ; “Хапае гарлапанаў і падлюг…” ; “Тады ліў дождж…” ; “Барвовы прамень…” : [вершы] // На ладонях Припяти и Пины : литературный альманах Пинщины / авт.-сост. И. А. Кибак. Минск : ОДО “Тонпик”, 2004. С. 51–53.

  4. Пад пранізліва-сінім...” ; “Бывае часіна – і тлумна, і золка...” ; “А памятаеш…” ; “Барвовы прамень...” : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Дзень паэзіі–2005 / укладанне В. Шніпа. Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. С. 61–62.

  5. Здесь белы от черемухи ночи” ; Яблоки ; “Так нечасто оно бывает” : [стихи] / Любовь Диковицкая // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины / сост. и пер. с белорус. В. Гришковца. Минск : Літаратура і Мастацтва, 2010. С. 134–135.

  6. Вальс Штрауса…” ; “А памятаеш…” ; “Прабачце мне…” ; “Мне шкада...” ; “Павісла зорка...” ; “Тады ліў дождж...” : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Літаратура і мастацтва. 2003. 2 мая. (№ 18–19). С. 8–9.

  7. А памятаеш…” ; “Вальс Штрауса…” ; “Пад пранізліва-сінім...” ; “Тады ліў дождж...” : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Полесская правда (Пинск). 2003. 26 июля.

  8. Бывае часіна – і тлумна, і золка...”: [верш] / Любоў Дзікавіцкая // Полесская правда (Пинск). 2004. 22 мая. С. 3.

  9. Дарогі маёй Айчыны…” ; “Тут чаромха цвіце апантана…” : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Полесская правда (Пинск). 2004. 2 июля. С. 4.

  10. Яблоки : [вершы] / перевод с белорусского В. Гришковца // Пінскі веснік. 2005. 21 студз.

  11. Так нечасто оно бывает...” ; “Здесь белы от черемухи ночи…” : [стихи] / перевод с белорусского В. Гришковца // Полесская правда (Пинск). 2005. 29 янв. С. 3.

  12. Куды дзяваюцца…” ; “Не знойдеш…” ; “Уздыхнулася цяжка…” ; “Павісла зорка…” ; “Таемнасць векавых…” ; “Ты набіў далярамі кішэню…” ; “Пакуль над галавой…” ; “Паселі ветры ў коўзкія чаўны…” ; “Недзе тут…” ; “Кідае вецер у акно…” ; “Прабачце мне…” ; “Ноч абернецца дзікім селезнем…” ; “Дзёрзка яблыні ўспыхнулі белым…” : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Полесская правда (Пинск). 2006. 10 июня. С. 4.

  13. Не знойдеш…” ; “Уздыхнулася цяжка…” ; “Павісла зорка…” ; “Таемнасць векавых…” ; “Недзе тут…” ; “Кідае вецер у акно…” ; “Вятры паселі ў коўзкія чаўны…” : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Літаратура і мастацтва. 2006. 28 ліп. (№ 30). С. 8.

  14. Ноч абернецца…” ; “Бацька косіць траву…” ; “Куды дзяюцца тыя словы…” ; “Раскладае верасень кастры…” ; Вербніца ; “Пад пранізліва-сінім…” ; “Мне шкада…” ; “Павісла зорка…” ; “Паселі ветры…” ; “Вальс Штрауса…” : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Маладосць. 2006. № 11. С. 49–51.

  15. ...Ноч абернецца...” : [верш] / Любоў Дзікавіцкая // Літаратура і мастацтва. 2011. 22 крас. (№ 16). С. 5.

  16. Мне шкада...” : [верш] / Любоў Дзікавіцкая // Літаратура і мастацтва. 2011. 2 верас. (№ 35). С. 17.

  17. Вербніца : [верш] / Любоў Дзікавіцкая // Заря. 2007. 7 апр.

  18. Такі Вялікі час : [аб рамане-хроніке Мікалая Елянеўскага “Время пастыря”] / Любоў Дзікавіцкая // Полесская правда (Пинск). 2007. 9 июня.

  19. Здесь белы от черемухи ночи…” ; Яблоки ; Так нечасто оно бывает…” : стихи / перевод с белорусского В. Гришковца // Нёман. 2007. № 8. С. 87–88.

  20. Азірнуцца – часу не было” ; “На пюпітры...” ; “Набрынялі вятры...” ; “Па ўскрайку дня…” ; “Ноч такая бяздонная...” : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Заря. 2007. 20 сент.

  21. Азірнуцца – часу не было…” ; “Набрынялі вятры…” ; “На пюпітры…” ; “На ўскрайку дня…” : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Маладосць. 2007. № 11. С. 59.

  22. Пакуль снягі ляцелі да зямлі...” ; “Замець асенняй лістоты…” : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Заря. 2008. 24 янв.

 

Аб жыццi i творчасцi Л. Дзiкавiцкай

  1. Любоў Дзікавіцкая // Літаратурная карта Берасцэйшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2008. С. 496.

  2. Любоў Дзікавіцкая // Ляшук, В. Я. Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Мінск: Литература и Искусство, 2008. С. 306.

  3. Елянеўскі, М. Задуменнасць “мураговага” радка : [творчасць Любы Дзікавіцкай] / Мікалай Елянеўскі // Полесская правда (Пинск). 2006. 10 июня. С. 4.

  4. Удачный дебют : Любовь Диковицкая стала победительницей литературного конкурса газеты “Женский калейдоскоп” // Пінскі веснік. 2003. 7 сак.

  5. Шушко, А. Вершы пішуцца сэрцам : [пра творчасць Л. Дзікавіцкай] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 1997. 25 лістап.

  6. Дзікавіцкая Любоў Сямёнаўна // Святло палескіх зорак : Жаночая паэзія Піншчыны : Раённы агляд-конкурс на лепшы краязнаўчы летапіс “Край мой – Піншчына”. Пінск : Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Пінскай РЦБС, 2011. С. 18–19.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1332 разоў Апошняя змена Серада, 28 Жнівень 2013 12:08