Панядзелак, 13 Верасень 2021 14:43

8 чэрвеня 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Валерыя Аляксандравіча Лойкі (1946), вучонага ў галіне фізічнай оптыкі

Валерый Аляксандравіч Лойка нарадзіўся 8 чэрвеня 1946 г. у в. Саўцавічы Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці).

 

У 1963 г. Валерый Лойка закончыў сярэднюю школу № 2 г. Слоніма Гродзенскай вобласці з залатым медалём. Вучыўся ў настаўніка матэматыкі Сяргея Іванавіча Багданчука, настаўніцы рускай мовы і літаратуры Рымы Фёдараўны Закжэўскай, майстра па вытворчым навучанні Сяргея Іванавіча Лазарэвіча. Любіў геаграфію, культуру і гісторыю, з краязнаўчай цікавасцю абышоў наваколлі Слоніма.

Валерый Лойка паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Па праграме міжвузаўскага абмену быў накіраваны на вучобу на радыёфізічны факультэт Горкаўскага ўніверсітэта імя М. I. Лабачэўскага (РСФСР), які закончыў у 1968 г.

З 1968 г. Валерый Лойка працаваў у Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У час аспірантуры ў вольны час займаўся альпінізмам, горнымі лыжамі, аб’ездзіў значную частку Савецкага Саюза. Удалося паглядзець месцы вытокаў цывілізацыі ў Грэцыі, Індыі, Егіпце, Ізраілі, Турцыі.

Валерый Аляксандравіч абараніў кандыдацкую дысертацыю «Исследование закономерностей рассеяния света и формирования изображения в фотографических слоях» (1975), доктарскую «Рассеяние и поглощение света галогенид-серебряными фотографическими слоями» (1991). З 1991 г. доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. З 2016 г. працуе ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Вобласць навуковых інтарэсаў: фізічная оптыка. Навуковыя працы па фізічнай оптыцы, оптыцы рассейвальных асяроддзяў. Развіў тэорыю фарміравання аптычнага відарыса ў фатаграфічных галагена-сярэбраных слаях; паказаў магчымасць гашэння кагерэнтнай складальнай для монаслаёў часцінак дысперснага рэчыва, прапанаваў метад кіравання аптычным выпрамяненнем у капсуляваных вадкіх крышталях. Займаецца даследаваннямі оптыкі сонечных элементаў, слабых крышталёў, на аснове якіх сёння ствараюцца экраны многіх прыбораў, у прыватнасці тэлевізараў, тэлефонаў, камп’ютараў, оптыкі фатонных крышталёў, біялагічных тканак чалавека.

Валерый Аляксандравіч з’яўляецца аўтарам 2 манаграфій па оптыцы, болей 500 навуковых артыкулаў у часопісах СНД і ў вядучых міжнародных часопісах, працах канферэнцый, 15 патэнтаў. Член Міжнароднага камітэта па аптычным адлюстраванні (ICIS), Міжнароднага вадкакрышталічнага таварыства (ILCS), Вадкакрышталічнага таварыства «Згода», Міжнароднага таварыства інфармацыйных дысплеяў (SID), рэдкалегіі міжнароднага журнала па спектраскапіі і пераносе выпраменьвання (JQSRT). Чатыры яго вучні атрымалі ступені кандыдатаў фізіка-матэматычных навук.

Валерый Аляксандравіч вядзе сумесныя даследаванні з шэрагам навуковых цэнтраў, у прыватнасці з Інстытутам фізічнай хіміі Расійскай акадэміі навук, Фізічным інстытутам імя Лебедзева РАН, МДУ імя Ламаносава, інстытутам фізікі РАН, універсітэтам г. Кент (ЗША), універсітэтам г. Ліль (Францыя), універсітэтам Амстэрдама (Нідэрланды), Нацыянальным інстытутам фізікі і матэрыялаў г. Анкона (Італія) і іншымі навуковымі цэнтрамі.

У 2018 г. В. А. Лойка ў складзе аўтарскага калектыву ўдастоены прэміі НАН Беларусі за цыкл работ «Разработка методов и алгоритмов анализа рассеяния и поглощения света в упорядоченных дисперсных структурах для решения задач оптимизации характеристик фотонных кристаллов, жидких кристаллов, оптических покрытий и солнечных элементов».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Чачота. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

Працы В. А. Лойкі

  1. Рассеяние и поглощение света галогенид-серебряными фотографическими слоями : диссертация ... доктора физико-математических наук : (01.04.05) / Лойко Валерий Александрович. – Минск, 1991. – 371 с.
  2. Рассеяние и поглощение света галогенидосеребряными фотографическими слоями : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук / Лойко Валерий Александрович ; Институт физики им. Б. И. Степанова АН РБ. – Минск, 1991. – 36 с.
  3. Иванов, А. П.Распространение света в плотноупакованных дисперсных средах / А. П. Иванов, В. А. Лойко, В. П. Дик ; ред. Б. И. Степанов. – Минск : Наука и техника, 1988. – 191 с.
  4. Иванов, А. П. Оптика фотографического слоя / А. П. Иванов, В. А. Лойко ; ред. Б. И. Степанов. – Минск : Наука и техника, 1983. – 304 с.
  5. Иванов, А. П.Регистрация оптического изображения фотографическими слоями / А. П. Иванов, В. А. Лойко ; Институт физики АН БССР. – Минск, 1976.
  6. Исследование закономерностей рассеяния света и формирования изображения в фотографических слоях : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.04.05 / Лойко Валерий Александрович ; АН БССР, Ученый совет по физике отделения физ.-мат. наук. – Минск, 1975. – 11 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці В. А. Лойкі

  1. ЛойкаВалерый Аляксандравіч// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 339.
  2. Лойко Валерий Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4, кн. 2. С. 540.
  3. Лойка Валерый Аляксандравіч // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 613.
  4. С юбилеем, Валерий Александрович! : [к 75-летию профессора В. А. Лойко] // Время патриотов. Минск, 2021. № 6. С. 9.
  5. Лойко, В. А. Валерий Лойко: «Мы без знания своей истории, как дети без родителей» / В. А. Лойко ; [беседовала] Анна Володащук // Газета Слонiмская. 2013. 26 снежня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 84 разоў Апошняя змена Панядзелак, 13 Верасень 2021 14:45