{gcontent}У 1923 годзе сям’я пераехала ў г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Тут юны Мiкалай пачаў сваю працоўную бiяграфiю чорнарабочым на лесапiльным заводзе. У 1924 годзе сям’я пераехала ў Брэст. Вялікай папулярнасцю ў тыя часы ў Брэсце карыстаўся веласпорт, у першую чаргу, аматарскі. Існаваў у горадзе і велаклуб, у які Мікалай Дранько ўвайшоў. Вiдаць, талент у Мiкалая Дранько быў ад Бога. Напружаная праца – i хутка малады спартсмен становiцца адным з мацнейшых велагоншчыкаў Польшчы. Менавіта ён, 20-гадовы спартсмен, стаў першым берасцейцам, які прыняў удзел у IX Алімпійскіх гульнях у Амстэрдаме (17 мая 1928 г.). У гэтай Алiмпiядзе прынялi ўдзел 3014 спартсменаў з 46 краін. Мікалай Дранько быў у складзе зборнай каманды Польшчы. Медаляў не заваяваў (заняў 5-е месца), але заліковыя ачкі камандзе Польшчы прынёс. Рыхтаваўся да наступнай Алiмпiяды ў ЗША, але зборная Польшчы туды не трапiла.
Сродкаў спорт не даваў, грошы на жыццё трэба было здабываць працай – чорнарабочы, вучань шаўца, шавец, шафёр у пажарным дэпо. У 1939 годзе мабiлiзаваны на Заходнi фронт. У савецкi перыяд да Вялiкай Айчыннай вайны, у час акупацыi М. В. Дранько працягваў жыць i працаваць у Брэсце. Пасля вызвалення Беларусi ад фашысцкiх захопнiкаў на працягу 1944–1952 гадоў М. В. Дранько з’яўляецца трэнерам зборнай БССР па веласпорце. З 1953 года працуе з дзецьмi. Дзякуючы настойлівасці Мікалая Дранько ў Брэсце была адкрыта дзiцяча-юнацкая спартыўная школа № 2 па веласпорце, якую ён доўгія гады ўзначальваў (1953–1974).
Як вядома, лепшая ўзнагарода для трэнера – яго вучні, якія дамагліся перамог у спорце. Каля 60 выхаванцаў Мікалая Васільевіча сталі прызёрамі першынстваў СССР, больш за 200 – прызёрамі чэмпіянатаў БССР, а іх настаўніку ў 1962 годзе было прысвоена званне «Заслужаны трэнер БССР».
Памёр Мікалай Васільевіч Дранько 11 верасня 1986 года.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Літвінчук В. Л., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
{/gcontent}
- Дранько Николай Васильевич // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Ю. Л. Сиваков (пред.) [и др.]. Мiнск : БелЭн, 2005. С. 186.
- Сарычев, В. Николай Дранько // Сарычев, В. В поисках утраченного времени : Книга первая / Василий Сарычев. Брест : ОАО «Брестская типография», 2006. С. 160–164.
- Сарычев, В. Николай Дранько // Сарычев, В. Миг и судьба / Василий Сарычев. Брест : ОАО «Брестская типография», 2004. С. 336–339.
- Гордиенко, С. Барьер № 13 : [о Н. В. Дранько] / С. Гордиенко, В. Козлович, А. Будай // СБ. Беларусь сегодня. 2008. 17 мая. С. 20–21.
- Сарычев, В. Николай Дранько / Василий Саричев // Прессбол. 2003. 10 сент. (“Миг и судьба”).
- Першы алiмпiец Брэста : [М. В. Дранько] // Памяць : гiсторыка-дакументальная хронiка Брэста : у 2 кн. Мiнск : БЕЛТА, 2001. Кн. 2. С. 657.
- Суворов, А. М. Брестчина Олимпийская / А. М. Суворов. Брест : ОАО «Брестская типография», 2009. – Из содерж.: Николай Дранько. – С. 16–17, 20.
- Косціна, Л. Трымаліся на энтузіязме / Л. Косціна // Сельская праўда (Жабiнка). 2012. 11 апр.
- Рубашевский, Ю. Велоспорт / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2009. 20 мая.
- Сарычев, В. Велоспорт в оккупированном Бресте // Вечерний Брест. 2012. 3 февр. (“В поисках утраченного”).