У 1777 г. замест старажытнай святыні ХV ст. узвялі новую, таксама Свята-Мікалаеўскую царкву. Малаверагодна, што паміж XV і XVIII стст. тут мог быць яшчэ адзін храм з тае прычыны, што час існавання драўляных помнікаў у залежнасці ад канкрэтных умоў і абставін можа налічваць 150–300 і болей гадоў. Акрамя таго, для будаўніцтва новай царквы спатрэбіўся б новы пляц, здабыць які было вельмі складана.
Некаторы час храм быў уніяцкім. У 1837 г. вікарый Дружылавіцкай Свята-Мікалаеўскай царквы Антоній Грэчка выказаў пісьмовую згоду на прыняцце праваслаўнай веры.
Будынак царквы першапачаткова складаўся з прамавугольнага ў плане асноўнага зруба і апсіды з нізкімі рызніцамі. У пачатку XX ст. да асноўнага зруба прыбудавалі бакавыя памяшканні, у выніку чаго храм у плане набыў форму крыжа. Асноўны зруб і апсіда былі накрыты агульным шматсхільным дахам з трохвугольнымі навісямі ў месцы злучэння зрубаў. На галоўным фасадзе – трох'ярусная чацверыковая званіца, прыбудаваная ў другой палове ХІХ ст. Над званіцай і ў сярэдзіне даху васьмігранныя барабаны з галоўкамі. Сцены гарызантальна ашаляваны, завершаны ў старой частцы прафіляваным карнізам і прарэзаны прамавугольнымі, у прыбудовах крыжападобнымі аконнымі праёмамі.
Асноўны аб'ём і апсіда маюць бэлечнае перакрыцце, прыбудовы – цыліндрычныя скляпенні. Над уваходам хоры на двух слупах. У інтэр'еры бэлечная столь пераходзіць у цыліндрычныя скляпенні ў бакавых прыдзелах. Над уваходам – хоры. Апсіда вылучана драўляным разным двух'ярусным іканастасам, выкананым у 1830-я гг. Набажэнствы вядуцца па Евангеллях 1771 г. і 1863 г. На званіцы падпісны звон 1707 г.
У мінулым стагоддзі святыня магла быць разбурана: у 1914 г. тут было запланавана будаўніцтва каменнай царквы, але Першая сусветная вайна перашкодзіла гэтым намерам. Помнік перажыў Вялікую Айчынную вайну. Захаваўся да нашага часу як вялікая гісторыка-культурная каштоўнасць.
У 1921 г. у в. Дружылавічы налічвалася 445 праваслаўных хрысціян і 12 каталікоў. У 1963 г. настаяцелем быў святар Уладзімір Аляксандравіч Любіч. У 1974 г. царква была зачынена, але, па просьбе і хадайніцтве вернікаў, праз пяць гадоў была адкрыта і асвячона іерэйскім чынам 15 ліпеня 1979 г.
У цяперашні час настаяцелем Свята-Мікалаеўскай царквы з'яўляецца іерэй Мікалай Леанідавіч Рэуцкі. У 2001 г. пры храме ў спецыяльна пабудаваным невялікім доме адкрылася Нядзельная школа. Заняткі ў ёй праводзіць матушка Наталля Іванаўна Рэуцкая. Наведвае школу больш за 20 чалавек. Заняткі праводзяцца па нядзелях, а ў суботу – гурток «Умелыя ручкі». У актыве школы спектаклі, паломніцкія паездкі па манастырах.
Свята-Мікалаеўская царква з'яўляецца каштоўным старажытным помнікам традыцыйнага народнага дойлідства, унесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Дружылавіцкая Мікалаеўская царква// Культура Беларусі : энцыкладпеыя : [у 6 т.]. Мінск, 2010. Т. 3. С. 493.
- Дружиловичская Николаевская церковь // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 354.
- Кулагін, А. М. Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін. Мінск, 2007. С. 151–152.
- Дружиловичская Свято-Николаевская церковь // Туристическая энциклопедия Беларуси. Минск, 2008. С. 61.
- Габрусь, Т. В. Николаевская церковь [д. Дружиловичи] / Т. В. Габрусь // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 192–193.
- Мікалаеўская царква ў в. Дружылавічы// Гісторыя беларускага мастацтва : энцыкладпеыя : [у 6 т.]. Мінск, 1989. Т. 3. С. 62.
- Габрусь, Т. В. Дружылавіцкая Мікалаеўская царква / Т. В. Габрусь // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : [у 5 т.]. Мінск, 1985. Т. 2. С. 360–361.
- Габрусь, Т. В. Мікалаеўская царква : [в. Дружылавічы] / Т. В. Габрусь // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 172.
- Мароз, В. В. Драўляныя і сакральныя помнікі Берасцейшчыны : нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. В. Мароз. – Мінск, 2018. – 512 с. : іл. – Са зместу: Дружылавічы. С. 29, 53, 54, 246, 264, 269, 317, 319, 330.
- Лабачэўская, В. А. Мастацтва дзеля славы Божай : саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы / В. А. Лабачэўская. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 263 с. : іл.
- Соломка, И. А. Урок духовности под церковными сводами / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2019. 4 студзеня (№ 1).С. 13.
- Коленда, К. Урок православия : [о мероприятии, которое прошло в библиотеке аг. Дружиловичи; принял участие настоятель Свято-Николаевской церкви Н. Реуцкий] / К. Коленда // Янаўскі край. Іванава, 2017.21 красавіка. С. 3.
- Котковец, А. Верить и молиться, хорошо учиться...: [о работе воскресной школы храма Святителя Николая Чудотворца в аг. Дружиловичи] / Алла Котковец // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 13 лютага (№ 7). С.
- Горупа, М. Дорогою волхвов и пастухов : [Дружиловичскому приходу – 500 лет] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Iванава, 2007. 23 студзеня. С. 6.
- Мароз, В. Ахоўваецца дзяржавай / Валерый Мароз // Чырвоная звязда. Іванава, 2006. 7 ліпеня. С. 2.