Чацвер, 14 Сакавік 2013 11:54

15 сакавіка 2013 г. – 50 гадоў з пачатку будаўніцтва (1963) Брэсцкага завода электравымяральных прыбораў і станочнага абсталявання (сучасны ААТ “Брэсцкі электрамеханічны завод”)

Прадпрыемства было заснавана па рашэнню Савета Мiнiстраў СССР ад 15 сакавiка 1963 года, пабудавана ў г. Брэсце ў 1963–1965 гадах, як завод электравымяральных прыбораў.

{gcontent}Першым дырэктарам быў прызначаны Уладзiмiр Аляксандравiч Сальнiкаў. 8 мая 1965 года быў выпушчаны першы выраб электронна-вылічальнай тэхнікі. Гэта быў фотамеханізм, які меў прызначэнне счытвання інфармацыі з перфакартаў і перфастужак.

У 1970 годзе, пасля асваення вытворчасці прыстасавання «Бланк» i ячэек комплексаў «Мінск-22» i «Мінск-32», была асвоена вытворчасць ЭВМ ЕС-1020, а затым ЕС-1022.

З 1971 года завод стаў называцца электрамеханічным. У 1976 годзе брэсцкаму прадпрыемству было прысвоена імя ХХV з’езда КПСС.

За 1976–1980 гады завод цалкам перайшоў на інтэнсіўныя метады развіцця вытворчасці. Пры росце колькасці персаналу на 18% аб’ём вытворчасці прадукцыі ўзрос больш чым у 2,2 разы.         У 1970-я гады БЭМЗ даваў дзве пятых прамысловай вытворчасцi горада. Пачаўшы з простых панеляў i вузлоў для электронна-вылiчальных машын, завод засвоiў поўную вытворчасць ЭВМ народна-гаспадарчага i абароннага прызначэння.

За пяцігоддзе завод чатыры разы адзначаўся спецыяльным дыпломам Дзяржстандарта СССР і Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў за высокія паказчыкі ў выпуску прадукцыі з дзяржаўным Знакам якасці. За гэтыя гады звыш 50 працаўнікоў БЭМЗ сталі ардэнаносцамі.

У 1977 годзе на міжнародным кірмашы ў Лейпцыгу за прыладу ўводу, перфакартачнае ЕС-6019, завод узнагародзілі залатым медалём. 20 чэрвеня 1978 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прадпрыемства было ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Знамянальным для прадпрыемства быў і 1981 год. Калектыў асвоіў вытворчасць новай ЭВМ ЕС-1035 і некаторых іншых складаных вырабаў вылічальнай тэхнікі. З 1983 года завод распачаў асваенне вытворчасці бытавой радыёапаратуры, стэрэамагнітолы «Бярэсце-002».

З 1986 года завод – галаўное прадпрыемства ў Брэсцкім ПА сродкаў вылічальнай тэхнікі.

У 1980-гады частку прадукцыі экспарціравалі ў Венгрыю, ГДР, ЧССР, Балгарыю, Індыю, Польшчу.

Пасля 1986 года пачаліся складаныя гады, гады канверсіі і перахода на асваенне і вытворчасць новай прадукцыі, гэта адбілася і на развіцці прадпрыемства, якое да таго мела добра развітую сацыяльную інфраструктуру (уласныя дзіцячыя сады, жылыя дамы, прафілакторый, базу адпачынку «Селяхі», дзіцячы піянерскі лагер «Лясная казка», шэраг мастацкіх калектываў і г. д.). У кароткі тэрмін быў наладжаны выпуск персанальнай ЭВМ ЕС-1845, у 1990 годзе асвоена вытворчасць 15 новых вырабаў.

З 1991 года завод ўвайшоў у склад Брэсцкага электрамеханічнага канцэрна, а з 1993 года – завод з’яўляецца яго галаўным прадпрыемствам. Калектыў вырашыў задачы арганізацыі буйнай серыйнай вытворчасцi бытавых вырабаў. Да 1996 года БЭМЗ спецыялізаваўся на ЭВМ агульнага і спецыяльнага прызначэння, вылічальных комплексах, на іх базе – тавараў народнага спажывання.

Адкрытым акцыянерным таварыствам завод стаў з чэрвеня 1997 года. Тэрыторыя завода ўваходзiць у свабодную эканамiчную зону “Брэст”.

Корпусы завода, узведзеныя на той час на ўсходняй ускраiне горада, доўгі час фарміравалі архітэктурны воблік галоўнай магістралі горада па вулiцы Маскоўскай.

Завод вырабляе вялікую колькасць тавараў народнага спажывання, сярод якіх бытавая тэхніка (кухонныя машыны, міксеры, электрычныя прасы, адна- і двухканфорачныя электрапліткі, электравентылятары), электрычныя і газавыя лічыльнікі, сеялкі, медыцынская тэхніка і іншыя вырабы. Аснова вытворчасці: механаапрацоўка, халодная штампоўка, ліццё з алюмініевых сплаваў, стальное і пластмасавае ліццё з тэрмапласта, мантажна-зборачнае, інструментальнае, гальваніка і лакафарба, вытворчасць друкаваных плат.

Асноўная прадукцыя завода выпускаецца пад гандлёвай маркай “Бярэсце” (2009): агрэгаты камбінаваныя глебаапрацоўчыя, сеялкі кукурузныя прамога пасева, глыбокарыхліцелі, лічыльнікі электраэнергіі і газу, аўтаматызаваныя сістэмы ўліку і кантролю электраэнергіі, бытавыя медыцынскія апараты “Блік” і камплектуючыя да іх, бытавыя тэрмометры; стэндавае абсталяванне для праверкі лічыльнікаў электраэнергіі і газу і інш. БЭМЗ экспартуе сваю прадукцыю ў Расію і Украіну.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

{/gcontent}

 

  1. Ковалёв, Ф. Т. История Брестского ордена Трудового Красного Знамени электромеханического завода имени ХХV съезда КПСС в фактах и воспоминаниях / Филипп Тимофеевич Ковалёв ; редактор Жинкевич Е. В. Брест, [2012]. 224 с.
  2. Брестский электромеханический завод // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область. Минск, 2009. Кн. 1. С. 205.
  3. Брэсцкі электрамеханічны завод // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 301.
  4. Брэсцкі элетрамеханічны канцэрн// Беларусь : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 130.
  5. Адкрытае акцыянернае таварыства “Брэсцкі электрамеханічны завод”// Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка г. Брэста : у 2 кн . Мінск, 2001. Кн. 2. С. 488–489.
  6. Завод электромеханический : Открытое акционерное общество “Брестский электромеханический завод” // Брестчина производит, предлагает, приглашает : каталог-справочник. Барановичи, 2004. С. 27.
  7. ОАО “Брестский электромеханический завод”, “БЭМЗ” // Предприятия города Бреста : библиогр. указатель. Брест, 2008. С. 128–130.
  8. Васількова, Т. У зоне павышанай цікавасці : Старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар наведаў электрамеханічны завод і УП “Гефест-тэхніка” / Тамара Васількова // Народная трыбуна. 2012. 3 лют. (№ 6). С. 1–2.
  9. Хокимова, А. За место под солнцем Казахстана готовы побороться жители БЭМЗа : [интервью с директором БЭМЗа С. Разумцом о перспективах выхода на рынки Казахстана и России] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2012. 29 июня. С. 2.
  10. Тоболич, А. Из прошлого в будущее : попали журналисты, побывав вместе с губернатором на двух промышленных предприятиях Бреста / Адам Тоболич // Заря. 2012. 2 февр. С. 1, 3.
  11. Сергеев, И. Сеялку испытают в Казахстане : [Брестский электромеханический завод освоил выпуск новой пневматической сеялки] / Иван Сергеев // Заря. 2012. 3 апр. С. 2.
  12. Кухарчук, Д. БЭМЗу не хватает рекламы / Дмитрий Кухарчук // Брестский ветник. 2012. 2 февр. (№ 5). С. 1.
  13. Шиян, К. БЭМЗ с оптимизмом смотрит в будущее / Константин Шиян // Брестский вестник. 2011. 21 апр. (№ 16). С. 12; 28 апр. (№ 17). С. 14.
  14. Тоболич, А. Парк на МОДЕРНизации / Адам Тоболич // Заря. 2011. 10 февр. С. 3.
  15. Тиборовская, Т. Из 21-го цеха – в ХХІ век! : Сорок лет назад в Бресте началось производство ЭВМ / Тамара Тиборовская // Вечерний Брест. 2011. 2 дек. С. 8.
  16. Сергеев, И. Новинки для села : [Брестский элетромеханический завод в нынешнем году начнет серийное производство трёх новых моделей сельхоагрегатов] // Иван Сергеев // Заря. 2011. 10 марта. С. 2.
  17. Рекуц, С. Сила + интеллект : Новые интеллектуальные электросчётчики Брестского электромеханического завода будут посылать информацию на сервер прямо по силовым электрическим сетям / Сергей Рекуц // Заря. 2011. 25 янв. С. 1.
  18. Мощик, С. Под маркой элетромеханического : [Брестский элетромеханический завод к началу весенне-полевых работ подготовил новинку – многофункциональную сеялку СПМК-6] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2011. 18 марта. С. 2.
  19. Гурина, А. Без него и ракеты не летали бы : Секреты главного предприятия советского Бреста / Анастасия Гурина // Брестский курьер. 2011. 28 июня (№ 30).
  20. Панасюк, Н. От утюга до посевного агрегата : торговая марка “Берестье” известна не только на Брестчине / Николай Панасюк // Беларуская нива. 2010. 4 марта (№ 9). С. 11.
  21. Рекуц, С. БЭМЗ меняет профиль / Сергей Рекуц // Заря. 2009. 4 июня. С. 1, 4.
  22. Гомонов, И. Второе дыхание открылось у бывшего флагмана “оборонки” / Иван Гомонов // Брестский курьер. 2009. 4 июня (№ 23). С. 6.
  23. Новаковская, А. Беларусы и казахи : Перспективы сотрудничества. На Брестском электромеханическом заводе побывала делегация из Казахстана / Анна Новаковская // Брестский вестник. 2008. 31 июля. С. 6.
  24. Миневич, В. Разговор по душам / Владимир Миневич // Брестский вестник. 2008. 31 июля. С. 6.
  25. Качанов, В. Завод : вчера, сегодня, завтра / Валерий Качанов // Брестский вестник. 2008. 10 июля. С. 6.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1776 разоў Апошняя змена Серада, 11 Лістапад 2020 15:08