Чацвер, 14 Сакавік 2013 11:59

2 сакавіка 2013 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Максімавіча Цыркунова (1953), вучонага ў галіне інфекцыйных хвароб, выдатніка аховы здароўя Беларусі

Уладзімір Максімавіч Цыркуноў – яркая асоба сярод ураджэнцаў гарадскога пасёлка Целяханы Iвацэвiцкага раёна Брэсцкай вобласцi.

{gcontent}Будучы вядомы вучоны нарадзіўся 2 сакавіка 1953 года ў сям’і служачых у Целяханах, дзе і скончыў мясцовую школу. Адслужыўшы два гады ў войску, Уладзімір Цыркуноў паступае ў Віцебскі медыцынскі інстытут, адкуль затым па сямейных абставінах пераводзіцца ў Гродзенскі медыцынскі. У 1979 годзе скончыў лячэбны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

Пасля заканчэння вучобы таленавітага выпускніка пакінулі ў клінічнай ардынатуры на кафедры інфекцыйных захворванняў. У 1979–1981 гадах
У. М. Цыркуноў з’яўляецца клінічным ардынатарам на кафедры інфекцыйных хвароб, у 1981–1988 гадах – асістэнтам, а ў 1988–1990 гадах – дацэнтам. З 1990 па 1998 гады У. М. Цыркуноў працуе загадчыкам кафедры інфекцыйных захворванняў лячэбнага факультэта, а з 1998 года – загадчыкам кафедры інфекцыйных захворванняў з курсам дзіцячых інфекцый Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, ў 1992 годзе – доктарскую дысертацыю па тэме “Клініка-патагенетычныя аспекты і тэрапія віруснага гепатыта В у асоб, якія злоўжываюць алкаголем”.

Пад кіраўніцтвам У. М. Цыркунова ў 1988 годзе быў арганізаваны абласны, а ў 1993 годзе і рэспубліканскі гепаталагічныя дыягнастычныя цэнтры. Дзякуючы менавіта ўраджэнцу Целяханаў у Гродне праведзены першы Міжнародны сімпозіум па гепаталогіі (1994). Гэтая навуковая сустрэча пасля стала традыцыйнай: для ўдзелу ў дыскусіях па пытаннях гепаталогіі вучоныя з розных краін свету прыязджалі ў старажытны горад у 1996, 1998, 2000 і наступныя гады. Арганізаваў навукова-педагагічную школу па гепаталогіі. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 7 кандыдацкіх дысертацый. З’яўляецца ўрачом вышэйшай катэгорыі Аўтар больш за 500 навуковых прац, 7 вынаходніцтваў, звыш 70 рацыяналізатарскіх прапаноў, трох канцэпцый, трох новых уласцівасцей вядомых з’яў, 8 кніг. У 1996–1997 гадах рэдагаваў часопiс “Новости гепатологии и медицины”.

У. М. Цыркуноў быў народным дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў (1992–1999). З’яўляецца лаўрэатам фонда Сораса (1995). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі медыцынскіх навук і член Нью-Ёркскай акадэміі (1997). 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Лось Вікторыя Анатольеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

{/gcontent}

Працы У. М. Цыркунова

  1. Культуральный, иммунонологический и морфологический контроль лечебного эффекта антигенного препарата из С.trachomatis на модели экспериментальной хламидийной инфекции / Н. Н. Полещук, Д. Ф. Хворик, Н. Н. Капитулец, С. П. Капитулец, Л. В. Рубакин, Р. Е. Лис, В. М. Цыркунов // Медицинская панорама. 2009. № 7. С. 28–34.
  2. Показатели клеточного звена иммунитета и цитокинового статуса больных хроническим урогенитальным хламидиозом / Д. Ф. Хворик, В. М. Цыркунов, М. В. Горецкая, О. Е. Кузнецов // Медицинская панорама. 2009. № 7. С. 14–17.
  3. Способ лечения болезни Рейтера : пат. № 12046 / Д. Ф. Хворик, В. М. Цыркунов, Д. Е. Конкин ; заявитель УО «ГрГМУ». – № а 20070670 ; за-яв. 01.06.07 ; опубл. 30.06.09 // Афіцыйны бюлетэнь / Нац. цэнтр інтэлектуал. уласнасці. 2009. № 3. С. 57.
  4. Способ прогноза эффективности этиотропной терапии и контроля излечённости хронической хламидийной инфекции / Д. Ф. Хворик, В. М. Цыркунов, С. А. Костюк ; заявитель ГрГМУ ; заяв. 29.12.08. – Уведомление № а 20081705 от 23.03.09. Минск, 2009. 1 с.
  5. Способ прогнозирования эффективности этиотропной терапии и контроля излечённости хронического урогенитального хламидиоза : инструкция по применению № 086–0909 : утв. 14.09.2009 г. / Министерство здравоохранения РБ ; сост. Д. Ф. Хворик, В. М. Цыркунов. Гродно, 2009. 12 с.
  6. Способ лечения осложнённых форм хронической хламидийной инфекции : инструкция по применению № 081–0808 : утв. 03.10.2008 г. / Министерство здравоохранения РБ ; сост. Д. Ф. Хворик, В. М. Цыркунов, Д. Е. Конкин. Гродно, 2008. 10 с.
  7. Комбинированная терапия хламидиоиндуцированной артропатии / Д. Ф. Хворик, В. М. Цыркунов, Д. Е. Конкин, А. А. Гулинский, Т. М. Романчук // Актуальные вопросы инфекций, передаваемых половым путём : материалы II Междунар. симп., Гродно, 23 окт. 2008 г. ; редкол. : Д. Ф. Хворик, В. М. Цыркунов. Гродно : ГрГМУ, 2008. С. 99–103.
  8. Молекулярно-биологические критерии оценки активности инфекционного процесса при хламидийной инфекции / Д. Ф. Хворик, С. А. Костюк, В. М. Цыркунов, Д. Е. Конкин // Здравоохранение. 2008. № 4. С. 64–68.
  9. Формирование иммунитета при хламидийной урогенитальной инфекции в эксперименте / Д. Ф. Хворик, В. М. Цыркунов, Н. Н. Полищук, С. А. Костюк, Н. Н. Капитулец, С. П. Капитулец, Л. В. Рубакин [и др.] // Здравоохранение. 2008. № 9. С. 61–64.
  10. Хворик, Д. Ф. Активность инфекционного процесса у женщин с урогенитальным хламидиозом в сочетании с бесплодием / Д. Ф. Хворик, Л. В. Царикович, А. А. Гулинский // Актуальные вопросы инфекций, передаваемых половым путём : материалы II Междунар. симп., Гродно, 23 окт. 2008 г. ; редкол. : Д. Ф. Хворик, В. М. Цыркунов. Гродно : ГрГМУ, 2008. С. 93–96.
  11. Хворик, Д. Ф. Диагностическая ценность антител к белкам теплового шока С.trachomatis при урогенитальном хламидиозе / Д. Ф. Хворик, В. М. Цыркунов, С. А. Костюк // Здравоохранение. 2008. № 6. С. 62–65.
  12. Хворик, Д. Ф. Клинико-лабораторная характеристика и лечение хламидиоиндуцированной артропатии / Д. Ф. Хворик, В. М. Цыркунов, С. А. Костюк // Современные проблемы инфекционной патологии человека : сб. науч. трудов / Государственное учреждение “НИИ эпидемиологии и микробиологии”. Минск : Белпринт, 2008. Вып. 1. С. 265–270.
  13. Хворик, Д. Ф. Клинические проявления хламидийной инфекции при различных серотипах и молекулярно-биологических характеристиках С.trachomatis / Д. Ф. Хворик, С. А. Костюк, В. М. Цыркунов // Здравоохранение. 2008. № 5. С. 52–56.
  14. Хворик, Д. Ф. Оценка иммунного ответа при экспериментальном хламидиозе / Д. Ф. Хворик, В. М. Цыркунов, Д. Е. Конкин // Журнал Гродненского медицинского университета. 2008. № 3. С. 80–83.
  15. Хворик, Д. Ф. Современные подходы к диагностике болезни Рейтера / Д. Ф. Хворик, В. М. Цыркунов, Д. Е. Конкин // Актуальные вопросы инфекций, передаваемых половым путём : материалы II междунар. симп., Гродно, 23 окт. 2008 г. / редкол. : Д. Ф. Хворик, В. М. Цыркунов. Гродно : ГрГМУ, 2008. С. 96–99.
  16. Молекулярно-биологическая диагностика хламидиоза : требования по качеству и ошибки диагностики : инструкция по применению № 168 – 1206 : утв. 18.09.2007 / Министерство здравоохранения РБ ; сост. В. М. Цыркунов, С. А. Костюк, Д. Ф. Хворик // Современные методы диагностики, лечения и профилактики заболеваний : сб. инструкт.-метод. док. Минск, 2007. Вып. 8, т. 4. С. 148–161.
  17. Хворик, Д. Ф. Программа междисциплинарного реагирования на инфекции, передаваемые половым путём (выявление, диагностика, лечение, диспансеризация, профилактика) / Д. Ф. Хворик, В. М. Цыркунов // Медико-социальные аспекты ВИЧ-инфекции, парентеральных вирусных гепатитов и инфекций, передаваемых половым путём : материалы науч.-практ. респ. конф., Минск, 10 нояб. 2006 г. ; под общ. ред. М. И. Римжи. Минск : ДокторДизайн, 2006. С. 134–138.
  18. Проявления хламидийной инфекции у женщин / Д. Ф. Хворик, С. А. Костюк, В. М. Цыркунов, Д. Е. Конкин // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. 2006. № 2. С. 62–64.
  19. Хламидийная инфекция / В. М. Семёнов, Д. М. Семёнов, Д. Ф. Хворик, Ю. А. Бажин, В. М. Козин, Т. И. Дмитраченко, А. В. Томчина, И. А. Воробъёв, Н. В. Антонова, А. Н. Городович, В. М. Цыркунов ; Витеб. гос. мед. ун-т. Витебск, 2005. 206 с.

Аб жыццi i дзейнасцi У. М. Цыркунова

  1. Карлюкевіч, А. Знічкі Айчыны : Целяханы : [аб жыцці і творчасці У. М. Цыркунова] / Алесь Карлюкевіч // Голас Радзімы. 2010. 10 чэрв.
  2. Цыркунов Владимир Максимович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2009 : [справочное издание] / под ред. И. В. Чекалова. Минск : Энциклопедикс, 2009. С. 251.
  3. Циркунов Владимир Максимович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 486.
  4. Цыркуноў Уладзiмiр Максiмавiч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 2003. Т. 17. С. 151–152.
  5. Цыркуноў Уладзiмiр Максiмавiч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Івацэвіцкага р-на. Мінск : БЕЛТА, 1997. С. 460.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1113 разоў Апошняя змена Серада, 28 Жнівень 2013 11:52