Панядзелак, 01 Красавік 2013 16:21

8 красавіка 2013 г. – 55 гадоў з дня нараджэння Сяргея Вячаслававіча Чарановіча (1958), мастака-графіка, фотамастака

Сяргей Вячаслававіч Чарановіч нарадзіўся 8 красавіка 1958 года ў г. п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

{gcontent}Сям’я пераехала на сталае жыхарства ў г. Ляхавічы Брэсцкай вобласцi.

Сяргей Чарановiч скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1984 годзе. Некаторы час працаваў мастаком у Iнстытуце гісторыі АН БССР пад кіраўніцтвам прафесара Георгія Васільевіча Штыхава. 3 1990 года супрацоўнічае ў якасці мастака-графіка з рознымі выдавецтвамі г. Мінска. Працуе ў галіне дызайна, кніжнай графікі, фотамастацтва.

С. В. Чарановіч з’яўляецца членам Саюза мастакоў Беларусі з 1999 года, а так сама – членам Саюза дызайнераў Беларусі. У перыяд з 1990 па 2007 год працаваў у выдавецтвах “Беларусь”, “Мастацкая літаратура”, “Юнацтва”, “Вышэйшая школа”, “Полымя”, “Мэт” у якасці мастака-ілюстратара. З’яўляецца аўтарам мастацкага афармлення болей 50-цi кніг, лепшыя з якіх адзначаны дыпломамі Рэспубліканскага конкурсу мастацтва кнігі (1994, 1996, 1997, 1998, 2006).

Сяргей Вячаслававіч – аўтар дызайна знака “1000 год праваслаўнай царквы на Беларусі” (1992), аўтар герба г. Ляхавічы (у суаўтарстве з
У. У. Кузьмічом, 1992), аўтар кнігі “Легенды і паданні Ляхавіцкага краю” (2004), буклета “Грушаўка” (2005), турыстычнага даведніка “Ляхавіцкі раён. Сцежкамі роднага краю” (2009). С. В. Чарановіч – аўтар праграмы “Цветоведение” (прадмет па выбару) для дзіцячых мастацкіх школ і мастацкіх аддзяленняў школ мастацтваў, аўтар эскізаў да кінафільма “Вітаўт, альбо Пастка на Зубра” (рэжысёр В. Шэвялевіч). Зрабіў ілюстрацыі да новых выданняў “Шляхціц Завальня” Я. Баршчэўскага, “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” Я. Коласа, зборніка “Прошча” У. Някляева і інш.

С. В. Чарановіч мае шматлікія ўзнагароды. Сярод іх: дыпломы Міністэрства культуры і друку на Рэспубліканскім конкурсе “Мастацтва кнігі” (1994, 1996, 1997, 1998, 2006), дыплом “Залаты дубль” на конкурсе “Мастак і кніга” Мiнiстэрства культуры, Беларускага саюза мастакоў, Беларускай асацыяцыі кнігавыдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў выдавецтва “Кавалер Паблішэрс” (1997), граматы Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў (2008), граматы аддзела культуры Ляхавіцкага райвыканкама і многіх іншых. У 2010 годзе С. В. Чарановіч быў намініраваны на прысуджэнне прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Працуе выкладчыкам выяўленчага мастацтва ў Ляхавіцкай дзіцячай школе мастацтваў, выкладчыкам фотамастацтва ў Баранавіцкай школе мастацтваў. З 2009 года з’яўляецца кіраўніком заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь дзіцяча-юнацкай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Апалон” Ляхавіцкага ГДК.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Берднік Валянціна Іванаўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

{/gcontent}

  1. Сяргей Чарановіч // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст, 2010. С. 144.
  2. Юркевич, Е. Свет и тень старой усадьбы : [фотовыставка Сергея Череновича, посвященная усадебно-парковому комплексу Грушевка] / Елена Юркевич // Заря. 2012. 27 сент. С. 17.
  3. Гармель, Е. “Свет и тень старой усадьбы” : в музее “Спасенные художественные ценности” открылась новая экспозиция : [фотовыставка С. Череновича] / Елена Гармель // Заря. 2010. 7 сент. С. 5.
  4. Гетман-Крывецкая, Н. Знайсцi свае страчаныя крылы... : пра гэта марыць ляхавіцкі мастак Сяргей Чарановіч / Наталля Гетман-Крывецкая // Заря. 2010. 8 апр. С. 8.
  5. Чарановіч, С. Плынь розуму / Сяргей Чарановіч // Дзеяслоў. 2010. № 2. С. 133–137.
  6. Черенович, С. Грушевка в ожидании ренессанса / Сергей Черенович // Вечерний Брест. 2010. 3 сент. С. 8.
  7. Колас, Я. Другое чытанне для дзяцей беларусаў : апавяданні, вершы, байкі, казкі / Якуб Колас ; прадм. І. М. Саматыі ; падрыхт. тэкстаў Т. Р. Строевай ; маст. С. І. Чарановіч. Мiнск, 2007. 182 с.
  8. Ладуцька, К. Ляхавічы і ваколіцы : [аб новай кнізе С. Чарановiча “Ляхавіцкі раён. Сцежкамі роднага краю”] / К. Ладуцька // ЛiМ. 2009. 14 жн. (№ 30). С. 3.
  9. Сацута, А. Грушаўка – забытая сядзiба / Алёна Сацута // Народная трыбуна. 2010. 11 верас. С. 12.
  10. Черенович, С. Попытка преодоления стереотипа / Сергей Черенович // Фотомагия : белорусский журнал о фотографии, фотобизнесе и фотоискусстве. 2007. № 2. С. 14.
  11. Легенды і паданні Ляхавіцкага краю : гісторыка-краязнаўчы зборнік / уклад. і літ. апрац. С. В. Чарановіча. Баранавічы, 2004. 96 с.
  12. Грушаўка = Gruszowka : буклет-даведнік / Ляхавіцкі райвыканкам, Інстытут польскі ў Мінску, Грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры” ; маст. афарм., фотазд. С. Чарановіча. Мінск, 2004. [20] с., іл.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2589 разоў Апошняя змена Пятніца, 20 Сакавік 2020 12:31