Чацвер, 18 Красавік 2013 09:51

9 красавіка 2013 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Антона Антонавіча Лабуды (1923–2011), вучонага фізіка, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі

Антон Антонавіч Лабуда нарадзіўся 9 красавіка 1923 года ў вёсцы Бакуны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласцi. Яго бацькі – працавітыя беларусы Антон Ульянавіч і Феадосія Пракопаўна – зрабілі ўсё, што ад іх залежала, каб даць сыну адукацыю.

{gcontent}Антон Лабуда закончыў чатырохгадовую сельскую школу ў в. Бакуны і польскую гімназію ў г. Пружаны. З 1944 года А. А. Лабуда з’яўляўся палкавым разведчыкам на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны атрымаў адукацыю ў педагагічным вучылішчы. А ў 1949 годзе стаў студэнтам фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якi паспяхова закончыў у 1954 годзе.

У 1959 годзе А. А. Лабуда абаранiў дысертацыю на атрыманне навуковай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па плазменнай тэматыцы. З 1960 года – дацэнт кафедры эксперыментальнай фізікі і фізічнай электронікі, прызначаецца намеснікам дэкана фізічнага факультэта па навуковай працы. На гэтай пасадзе – да 1976 года. З 1976 года – дэкан факультэта радыёфізікі і электронікі (цяпер факультэт радыёфізікі і камп’ютэрных тэхналогій).

У 1980–1992 гадах працаваў загадчыкам кафедры фізічнай электронікі. У 1988 годзе Антон Антонавіч абараніў доктарскую дысертацыю «Спектрально-оптическая диагностика плазмы для целей микроэлектроники», у 1989 годзе атрымаў навуковую ступень доктара фізіка-матэматычных навук.

З 1992 года – прафесар кафедры фізічнай электронікі (цяпер кафедры фізічнай электронікі і нанатэхналогій), заслужаны работнiк народнай адукацыi. А. А. Лабуда мае навуковыя працы па дыягностыцы нізкатэмпературнай плазмы і яе выкарыстанні ў электроніцы, па метадах кантролю і аўтаматызацыі кіравання ў плазменнай тэхналогіі.

Памёр Антон Антонавіч Лабуда 8 красавіка 2011 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Берднік Валянціна Іванаўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

{/gcontent}

  1. Лабуда Антон Антонович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 5.
  2. Лабуда Антон Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 83.
  3. К 88-летию со дня рождения профессора Лабуды Антона Антоновича / проф. С. Г. Мулярчик // bsu.bymain.aspx?guid=106061.
    1. Лабуда, A. А. Физическая микроэлектроника : курс лекций / А. А. Лабуда, Н. Н. Никифоренко. Минск, 2001. 131 с.
    2. Лабуда, А. А. Радиоэлектроника : курс лекций / А. А. Лабуда, Н. Н. Никифоренко. Минск, 2002. 159 с.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2153 разоў Апошняя змена Панядзелак, 19 Красавік 2021 12:39