Серада, 08 Май 2013 10:53

28 красавіка 2013 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Іванавіча Кубаркі (1943), вучонага ў галіне фізіялогіі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

Аляксей Іванавіч Кубарка нарадзіўся 28 красавіка 1943 года ў в. Воля Пружанскага раёна Брэсцкай вобалсцi ў сям’і селяніна.

{gcontent}Пасля заканчэння ў 1959 годзе сярэдняй школы працаваў рабочым леспрамгаса, рабочым Мінскага інструментальнага завода. У 1962 годзе Аляксей Кубарка паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут, пасля заканчэння якога ў 1968 годзе працаваў выкладчыкам Пінскага медыцынскага вучылішча і ўрачом дзіцячай бальніцы.

У 1969–1972 гадах Аляксей Іванавіч – аспірант кафедры медыцынскай фізікі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1972 годзе абараняе кандыдацкую дысертацыю, у наступным годзе яму прысуджана навуковая ступень кандыдата медыцынскіх навук. У 1972–1973 гадах А. І. Кубарка – старшы навуковы супрацоўнік ЦНДЛ, у 1973–1975 гадах – асістэнт, старшы выкладчык (1975–1979), дацэнт кафедры нармальнай фізіялогіі Мінскага медыцынскага інстытута (1979–1984), адначасова з’яўляецца намеснікам дэкана лячэбнага факультэта.

У 1984 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, а ў 1986 годзе яму прысвоена званне прафесара. З 1984 года – загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі, адначасова прарэктар інстытута па навуковай рабоце. З 1986 па 1997 гады – рэктар МДМІ. Аляксею Іванавічу давялося ўзначальваць інстытут у гады найбольшых сацыяльных узрухаў і галоўным вынікам работы таго перыяду было тое, што інстытут не толькі захаваў сябе, як паважаная навучальная ўстанова, але ў асобных накірунках нават здолеў зрабіць крокі наперад.

А. І. Кубарка мае навуковыя працы па фізіялагічнай ролі і фізіка-хімічным уласцівасцям ліпідаў арганізма, механізмах функцыянавання цэнтральнай нервовай сістэмы і ўстойлівасці арганізма да экстрэмальных уздзеянняў, даследаванням сэнсорных і вокарухальных функцый зрокавай сістэмы чалавека.

Аляксей Кубарка – аўтар 174 публікацый, 7 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы, сааўтар падручніка для студэнтаў па фізіялогіі, 6 манаграфій, вучэбных праграм, многіх вучэбных дапаможнікаў. Адзін з аўтараў манаграфій «Основы физиологии человека» (1994), «Щитовидная железа у детей» (2002), «Зрение (нейрофизиологические и нейроофтальмологические аспекты). Т. 1. Сенсорные функции зрения и их нарушения при заболеваниях центральной нервной системы» (2007) і інш.

Аляксей Іванавіч заўсёды знаходзіўся на перадавых рубяжах грамадскага жыцця. Выбіраўся віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі медыцынскіх вузаў СССР, членам Савета рэктараў медыцынскіх вузаў СССР i iншых паважаных арганізацый. Вядомы вучоны, выдатны педагог, арганізатар вучэбнага працэсу ён займеў аўтарытэт сярод студэнтаў, калег, грамадскасці рэспублікі і за яе межамі.

За вынікі навуковых даследаванняў, падрыхтоўку навукова-педагагічных кадраў прафесар А. І. Кубарка неаднаразова быў узнагароджаны граматамі Міністэрства вышэйшай адукацыі, аховы здароўя, вышэйшага атэстацыйнага камітэта РБ, медалямі ВДНГ, знакамі “Выдатнік аховы здароўя”, “Вынаходнік СССР”. Яго імя занесена ў Кнігу Гонару Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, яму прысвоена званне “Заслужаны дзеяч навукі” (1992).

Сення А. І. Кубарка – шырока вядомы вучоны-фізіёлаг, педагог, доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі БДМУ.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Берднік Валянціна Іванаўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

{/gcontent}

  1. Кубарко Алексей Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 329.
  2. Кубарка Аляксей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск,1999. Т. 8. С. 551.
  3. Белорыбкина Л. И. Алексей Иванович Кубарко : к 60-летию со дня рождения / Л. И. Белорыбкина // bsmu.by
  4. Кубарко, А. И. Физиология человека : учебное пособие для студентов вузов : в 2 ч. / А. И. Кубарко, В. А. Переверзев, А. А. Семенович. Минск : Вышэйшая школа. Ч. 1 / под ред. А. И. Кубарко. 2010. 511 с.; Ч. 2 / под ред. А. И. Кубарко. 2011. 623 с.
  5. Общая физиология : учебно-методическое пособие / А. И. Кубарко, Л. И. Белорыбкина, С. Н. Белугин и др. Минск, 2001. 139 с.
  6. Очерки истории кафедры нормальной физиологии Белорусского государственного медицинского университета / А. И. Кубарко, Л. И. Белорыбкина, А. А. Семенович. Минск : БГМУ, 2002. 108 с.: ил.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1012 разоў Апошняя змена Серада, 28 Жнівень 2013 11:41