Аўторак, 18 Чэрвень 2013 10:17

28 ліпеня 2013 г. – Дзень вызвалення (1944) г. Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Пасля таго, як 3 ліпеня быў вызвалены г. Мінск, войскі правага крыла 1-га Беларускага фронту (48-я, 65-я, 28-я арміі і конна-механізаваная група генерала Пліева) прадоўжылі наступленне ў напрамку Мінск – Баранавічы – Брэст.

{gcontent}Адначасова разгортваліся да наступу войскі левага крыла фронту (47-я, 61-я, 69-я, 70-я арміі, 8-я гвардзейская армія, І-я Польская Армія, 2-е танкавае войска, 11-ы танкавы корпус, 2-я і 7-я кавалерыйскія корпусы), якія знаходзіліся ў раёне г. Ковель. Такім чынам, план аперацыі ўключаў у сябе дзеянні абедзвюх груп фронту. Асноўнымі мэтамі дадзенай аперацыі з’яўляліся акружэнне і разгром Брэсцкай і Люблінскай груповак нямецкіх войскаў, развіццё наступу ў напрамку Брэст – Варшава.

Вызваленне насельніцкіх пунктаў Брэсцкай вобласці пачалося яшчэ ў ходзе Беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён” (23 чэрвеня – 29 жніўня 1944 г.). Горад Брэст быў вызвалены ў выніку Брэсцка-Люблінскай аперацыі – заключнай стадыі аперацыі “Баграціён”. Люблін-Брэсцкую аперацыю (18 ліпеня – 2 жніўня 1944 г.) правялі войскі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем Маршала Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскага, яе план быў зацверджаны Вярхоўным Галоўнакамандуючым 7 ліпеня 1944 года.

Правае крыло 1-га Беларускага фронту складалася з 48-й, 65-й, 28-й армій і конна-механізаванай групы. Цэнтр фронту складала 61-я армія. Левае крыло складалася з 70-й, 47-й, 8-й гвардзейскай, 69-й, 2-й танкавай, 6-й і 16-й паветраных войскаў, 7-га гвардзейскага і 2-га гвардзейскага кавалерыйскіх карпусоў, 1-й арміі Войска Польскага.

28-я армія правага крыла фронту да сярэдзіны ліпеня выйшла да г. Пружаны, а 61-я армія таго ж крыла фронту, фарсіравала р. Прыпяць і авалодала г. Пінскам, прадоўжыла наступ у кірунку Пінск – Драгічын – Кобрын – Брэст. У перыяд з 5 па 28 ліпеня 1944 года часткамі 70-й, 28-й, 61-й, 65-й, 16-й паветранай армій, конна-механізаванай групай, Дняпроўскай флатыліяй былі вызвалены раённыя цэнтры Брэстчыны.

Галоўны ўдар наносілі войскі левага крыла 1-га Беларускага фронту на Ковельскага-Люблінскім кірунку. 70-я армія генерал-палкоўніка Папова В. С., 47-я армія генерал-лейтэнанта Гусева М. І., 8-я гв. армія генерал-палкоўніка Чуйкова У. І., 69-я армія генерал-лейтэнанта Калпакчы У. Я. пры падтрымцы 6-й паветранай арміі генерал-лейтэнанта авіяцыі Палыніна Ф. П. прарвалі варожую абарону па захаду ад Ковеля на фронце 30 км і на працягу двух дзён прасунуліся на 13 км.

70-я армія, павярнула на поўнач з мэтай адрэзаць шляхі адыходу нямецкім войскам з Брэста, выйшла праз г. Бяла-Падляску да р. Заходняга Буга на паўночны захад ад Брэста, тым самым ахапіла Брэст з паўднёвага захаду, захаду і паўночнага захаду. У другім эшалоне прасоўвалася 1-я армія Войска Польскага пад камандаваннем генерал-лейтэнанта З. Берлінга.

На правым флангу баі вялі 48-я, 65-я, 28-я арміі, конна-механізаваная група. 28-я і 65-я арміі правага крыла фронту ў гэты ж час выйшлі на поўнач ад Брэста. 28-я армія з цяжкімі баямі прарвала мяжу нямецкай абароны і выйшла праз г. Камянец і г. Высока-Літоўск на паўночны ўсход ад Брэста да ракі Заходні Буг, дзе злучылася з часцямі 70-й арміі.

З усходу да Брэста падышлі часткі 9-га гвардзейскага стралковага корпуса і 61-га. З выхадам войскаў правага крыла на рубеж Свіслачы, Пружан і на подступах да Брэста былі створаны ўмовы да акружэння Брэсцкай групоўкі праціўніка. У хуткім часе акружэнне горада было завершана.

Гітлераўцы стварылі ў раёне Брэста магутны глыбока эшалянаваны і ўмацаваны раён, насычаны вялікай колькасцю дотаў, дзотаў, мінных палёў і іншых ўмацаванняў доўгачасовай і палявой фартыфікацыі, звязаных паміж сабой хадамі. У сістэму абароны былі ўключаны фарты Брэсцкай крэпасці. З нямецкага боку акружэнню горада супрацьдзейнічалі з раёна Бяла-Падляскі 55-ы армейскі корпус: 4-я танкавая дывізія, 28-я пяхотная дывізія і 129-я дывізіён-група; з раёна Высока-Літоўска – 23-і армейскі корпус: 5-я танкавая дывізія СС “Вікінг”, 35-я пяхотная дывізія і 216-я дывізіён група. На ўсходняй мяжы Брэста адступалі з усходу рэшткі 7-й, 102-й і 292-й пяхотных нямецкіх дывізій, 5-й і 23-й пяхотных вянгерскіх дывізій, кавалерыйскі корпус. З нямецкага боку ў “абароне” горада прымалі ўдзел часткі корпуснай групы “Е” генерал-лейтэнанта Шэлера: 86-я, 137-я, 251-я дывізіён-групы, 203-я ахоўная дывізія, 186-ы сапёрны батальён, 186-ы фузілерны батальён, 22-і зенітна-артылерыйскі полк, 930-ы ахоўны полк , 251-ы батальён сувязі, зводны батальён з адпускнікоў і тых, што паправіліся.

Нягледзячы на супрацьдзеянне нямецкіх войскаў у выглядзе пастаянных контратак з месцаў засяроджвання, штурм горада ажыццяўляўся з раніцы ліпеня 27-й сіламі частак 28-й арміі з поўначы горада; частак 70-й арміі – з поўдня, 12-я стралковая дывізія – з усходу. 28 ліпеня 1944 года часткамі 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі (палкоўнік Мальцаў Д. К.), 212-й стралковай дывізіі (палкоўнік Кучынёў В. Г.), 415-й стралковай дывізіі (палкоўнік Машчалкаў П. М.) 9-га гвардзейскага Брэсцкага стралковага корпуса 61-й арміі, 48-й гвардзейскай стралковай дывізіі (генерал-маёр Корчыкаў Г. М.) 20-га Брэсцкага стралковага корпуса 28-й арміі, 160-й стралковай дывізіі (генерал-маёр Цімафееў М. С.) 114-га Брэсцкага стралковага корпуса 70-й арміі быў вызвалены горад Брэст.

28 ліпеня ў 22.00 па радыё быў зачытаны загад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага аб вызваленні Брэста.

За час Люблін-Брэсцкай аперацыі з 17 па 30 ліпеня 160-я дывізія страціла 328 чалавек забітымі і 1429 параненымі. Прайшла з баямі 138 км, вызваліла 176 насельніцкіх пунктаў і ва ўзаемадзеянні з часткамі 9-га стралковага корпуса заняла г. Брэст. 31 жніўня 1944 года загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага І. Сталіна 160-й стралковай Чырванасцяжнай дывізіі было прысвоена імя “Брэсцкая”. Звання Героя Савецкага Саюза за вызваленне г. Брэста атрымалі 19 чалавек, сярод якіх: Аляксадраў М. Я., Бунін І. І., Гураў І. І., Валошын М. Ф., Віннік Ю. М. і інш.

На плошчы Свабоды г. Брэста ў 1965 годзе ўстаноўлены “Помнік Вызвалення” – мемарыял у гонар 1-га Беларускага фронту. На 9-ці стэлах назвы воінскіх частак, якія вызвалялі горад.

Воляю лёсу пагранічны Брэст першым у чэрвені 1941 года падвергнуўся нападу ворага і адным з самых апошніх гарадоў Беларусі сустрэў сваіх вызваліцеляў. Асаблівай датай для горада з’яўляецца 28 ліпеня, у гэты дзень брэстаўчане адзначаюць Дзень горада. Адна з вуліц названа “Вулiцай 28-га ліпеня”.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

{/gcontent}

  1. Люблин-Бресткая операция 1944 // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск. 2009. Кн. 2. С. 51–52.
  2. Люблин-Брестская операция 1944 // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 590–591.
  3. Люблін-Брэсцкая аперацыя 1944 // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 397–398.
  4. Вызваленне ; Пазбегнуць разгрому не ўдалося… : З успамінаў генерал-маёра І. І. Байкова, былога начальніка аператыўнага кіравання 1-га Беларускага фронту ; 28-я армія ў баях за Брэст : З успамінаў Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта А. А. Лучынскага, былога камандуючага 28-й арміяй ; Загад Радзімы выкананы : З успамінаў генерал-маёра Г. М. Корчыкава, былога камандзіра 48-й гвардзейскай стралковай дывізіі ; Даражыць жыццём кожнага : З успамінаў С. А. Піразева, камандзіра 67-га стралковага Чырвонасцяжнага палка 20-й стралковай дывізіі 20-га стралковага корпуса 28-й арміі ; Не колькасцю, а розумам : З успамінаў В. С. Антонава былога камандзіра 36-й інжынерна – сапёрнай брыгады ; Танкісты ў баях : З успамінаў старшага сяржанта В. М. Мальцава, механіка – вадзіцеля 9-га Бабруйскага танкавага корпуса ; 70–я армія ў баях за Брэст : З успамінаў генерал-лейтэнанта Я. Д. Чарнышова, былога камандзіра 95-га Чырвонасцяжнага стралковага корпуса ; У баях 1-я стралковая дывізія : З успамінаў палкоўніка ў адстаўцы М. В. Харытонава, ветэрана дывізіі ; “Город был взят…” : З дзённіка камандзіра 61-й арміі П. А. Бялова ; Пад абстрэлам кожны метр зямлі… : З успамінаў В. П. Барадзіна, памочніка начальніка штаба 29-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі ; Паведамілі партызаны : З успамінаў Героя Савецкага Саюза палкоўніка Дз. К. Мальцава камандзіра 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі // Памяць : Брэст : гісторыка-дакументальная хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 129–141.
  5. Званне героя [Савецкага Саюза] за вызваленне Брэста ; Героі Савецкага Саюза, якія пахаваны ў Брэсце ў парку 1 Мая // Памяць : Брэст : гісторыка-дакументальная хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 150–156.
  6. Амяльковіч, Д. “Ну вось мы і прыйшлі…” : [вызваленне Брэста паводле матэрыялаў абласнога краязнаўчага музея] / Дар’я Амяльковіч // Культура. 2009. 25–31 ліп. (№ 30). С. 23.
  7. Барысюк, У. Будзем помніць усіх пайменна : [удзельнік вызвалення г. Брэста М. С. Пасякін] / У. Барысюк // Брестский вестник. 2011. 24 нояб. С. 14.
  8. Волкович, А. “За овладение городом Брест” : Приказом Верховного Главнокомандующего лейтенанту Николаю Десятову была присвоена благодарность / Александр Волкович // Заря. 2011. 28 июля. С. 4.
  9. Илларионова, Л. “Ведь в жизни солдаты мы…” : [об участниках освобождения Бреста от немецко-фашистских захватчиков] / Лара Илларионова // Вечерний Брест. 2004. 28 июля.
  10. Копачева, Е. Подвиг овеянный славой : [об освобождении г. Бреста 28 июля 1944 г.] / Елена Копачева // Брестская газета. 2003. 28 июля – 3 авг.
  11. Лисюк, С. Операция “Багратион” : Разгром фашистов на подступах границе : [освобождение г. Бреста 28 июля 1944 г.] / Сергей Лисюк, Сергей Ломовцев // Заря. 2004. 1 июля. С. 1–2.
  12. Муха, Ф. Как брали Брест / Фёдор Муха // Рэспублiка. 2004. 28 ліп.
    С. 1, 4.
  13. Первыми входили в Брест : [об освобождении Бреста от немецко-фашистских захватчиков] // Заря. 2004. 27 июля.
  14. Слединская, В. З. Костры памяти никогда не погаснут : [воспоминания ветерана Великой Отечественной войны, брестчанки об освобождении г. Бреста в 1944 г.] / В. З. Слединская ; подготовил Александр Волкович // Заря. 2010. 27 июня. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1446 разоў Апошняя змена Серада, 28 Жнівень 2013 11:36