Панядзелак, 05 Жнівень 2013 10:56

22 студзеня 2013 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Алены Георгіеўны Лось (1933–2013), мастака ў галіне станковага жывапісу і кніжнай графікі

Алена Георгіеўна Лось нарадзілася 22 студзеня 1933 года ў Вільнюсе.

{gcontent}Яе бацька, скончыўшы Вiленскi ўнiверсiтэт, быў паважаным на ўсю Пружаншчыну доктарам. Любiў маляваць, выпiсваў французскi часопiс, прысвечаны мастацтву. А мацi валодала некалькiмi замежнымi мовамi i захаплялася рускай паэзiяй “срэбнага веку”. Дзяцінства і юнацтва прайшло на Пружаншчыне ў вёсцы Лыскава, потым у г. п. Ружаны Брэсцкай вобласцi. Далей была жыхлiвая вайна, пакутлiвыя выпрабаваннi агнём i голадам. Адразу пасля вайны Алена Лось разам з мамай i бабуляй пераязджае на сталае жыхарства ў Вiльню. У дзяўчыны не было нiякай спецыяльнай мастацкай падрыхтоўкi, але яна здолела паступiць на мастацкi факультэт, на аддзяленне графiкі і іюлстрацыі. У 1955 годзе скончыла Вільнюскі дзяржаўны мастацкі інстытут. Вучылася ў I. Кузьмiнскаса, В. Чарняўскайтэ. Дыпломная работа: iлюстрацыя да казкi П. Цвiркi “Граф и прачка”. Пасля вучобы каля года працавала ў выдавецтвах Лiтоўскай ССР.

Былi пакутлiвыя пошукi ўласнага мастацкага “я”. Аказаўшыся на раздарожжы, маладая мастачка пайшла па той сцяжынцы, што прывяла яе да дзiвоснага скарбу – беларускага народнага мастацтва. Алена Георгіеўна выйшла замуж за беларускага мастака Гары Якубеню i пераехала ў Мінск. У 1960-я гады Алена Лось актыўна супрацоўнічае з беларускімі выдавецтвамі. Першай сумесна iлюстраванай кнiжкай А. Лось i Г. Якубенi была казка “Каза-манюка” (1961). З таго часу Алена Лось вядома як мастак-iлюстратар дзіцячай кнігі. Працуе не толькі над асобнымі казкамі, але і над зборнікамі казак. Да гэтага перыяду належаць першыя вялікія поспехі А. Лось у кніжнай ілюстрацыі. У 1965 годзе яна афармляе казку Змiтрака Бядулі “Скарб”. Наступны этап станаўлення почырку Алены Лось як мастака – гэта кніга-казка “Ох і залатая табакерка” (1967). Не адно пакаленне дзяцей выхоўвалася і выхоўваецца на малюнках беларускага мастака Алены Лось.

З 1963 года Алена Георгіеўна член Беларускага саюза мастакоў.

Свае творчыя пошукі Алена Георгіеўна працягвае і ў афармленні зборніка беларускіх народных казак “З рога ўсяго многа”. Затым была кніжка “За ельнічкам, за бярэзнічкам” – зборнік народных калыханак, забавак, жартаў і небыліц. Асаблівае месца ў творчасці Алены Лось займае кніга-казка “Залатая яблынька” (1962). Калі падлічыць, колькі Алена Лось як мастак аформіла кніг, набярэцца больш дзвюх соцен. Сярод іх: “Вераб’ёвы госці” А. Якімовіча (1960); “Дударык” (1964) і “Ладачкі-ладкі” (1977) В. Віткі; “Скарб” З. Бядулі (1965, 1975); “Кую-кую ножку” (1967), “Азбукі” (1997) А. Дзеружынскага; “Калыханкі” (1995); “Грыбок, грыбок, выстаў лабок” У. Ягоўдзіка (1997); беларускія казкі “З рога ўсяго многа” (1968), “Залатая яблынька” (1974), “Разумная дачка” (1988) і інш.

Для дзяцей большасць яе твораў – казачная праўда, а для дарослых – нiбы нязгаснае святло самога дзяцiнства. Творам Алены Лось уласцівы сувязь з беларускімі народнымі традыцыямі, прастата і яскравасць выяўленчай мовы. Глыбока зацікавіўшыся беларускай народнай творчасцю, мастачка занатоўвала ўзоры беларускіх вышыванак і ткацтва.

У 1984 годзе Алена Георгiеўна выдала кнiжку сваiх маленькiх апавяданняў “Десять дней в Борке” з уласнымi малюнкамi. Выданне прызначана для дашкольнага ўзросту. Пяць год запар кожнае лета Алена Георгiеўна ездзiла ў вёску Млынок на беразе Прыпяцi. Сабраны падчас тых вандровак матэрыял i лёг у аснову кнiгi “Десять дней в Борке”. Самая вялiкая каштоўнасць гэтай кнiгi – яе праўдзiвасць у паказе жыцця палескай вёскi, паэтычная, узнёслая праўдзiвасць, падобная на свята.

Сярод станковых твораў – серыі “Дзеці Белавежы” (1966), “Партрэты беларускіх пісьменнікаў” (1979), “Ружанскія паданні” (1991), цыкл малюнкаў да твораў Якуба Коласа “Казкі жыцця” (1998) і інш. Любiла працаваць у жанры нацюрморта. У апошнi час Алена Лось працавала не на паперы, а на каляровым кардоне, а потым “апранала” іх у шкло. Звыклымі сродкамі графікі лічацца лінія, штрых, контур, пляма і тон. Мастачку прыцягвалi не толькі дэкаратыўныя асаблівасці жывапісу. Яе вабiлi прыгажосць і святло, тое, што суправаджала яе творчасць з самых першых самастойных крокаў.

Акварэлі і літаграфіі мастачкі добра вядомы ў краіне і за яе межамі. Алена Лось прымала ўдзел больш як у 50-цi рэспубліканскіх, усесаюзных, міжнародных выставах кніжнай графікі, у тэматычных выставах “Мастакі –дзецям” (Масква), “Мастацтва – дзецям” (Мінск), “Руская казка” (Японія), “Ілюстрацыі да савецкай дзіцячай кнігі” (Егіпет, Германія, Румынія).

Яе творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, літаратурных музеях Янкі Купалы і Якуба Коласа (Мінск), Дзяржаўнай Трацякоўскай галерэі, мемарыяльным музеі А. С. Пушкіна, у фондах Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі (Масква), музеi-сядзiбе “Пружанскі палацык” (Пружаны), а таксама ў прыватных калекцыях.

А. Г. Лось узнагароджана медалямi имя Василя Витки часописа “Вясёлка” (1988), “За заслуги щ выящленчым мастацтве” Беларускага саюза мастакощ (2000), Францыска Скарыны (2003).

У 2008 годзе Алена Георгіеўна прыязджала на Пружаншчыну, наведала мясціны, дзе прайшлі яе дзіцячыя гады. Гэта было развiтанне з малой радзiмай. У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” прайшлi выставы яе твораў.

Алена Георгіеўна Лось памерла 14 лiпеня 2013 года. Прах пасля крэмацыi пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска.

“Гэта сапраўды беларускі інтэлігент, якіх вельмі мала, а стала яшчэ менш. Такіх людзей не паўтараецца ў свеце, а такіх мастакоў таксама больш не будзе”, – казаў мастак Рыгор Сітніца.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Берднік Валянціна Іванаўна, гал. бібліёграф ДБС

{/gcontent}

  1. Алена Лось : жывапіс, графіка / уклад. Уладзімір Ягоўдзік; прадмова Юлii Шацiла. Мiнск : М. Р. Ягоўдзік, 2009. 77 с.: іл.
  2. Лось Елена Георгиевна // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 547–548.
  3. Лось Алена Георгіеўна // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2006. Т. 2. С. 50–51.
  4. Лось Алена Георгіеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск : БелЭн, 1999. Т. 9. С. 348.
  5. Лось Алена Георгіеўна // Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1998. С. 322.
  6. Лось, Е. Десять дней в Борке : [маленькие рассказы. Для дошкольного возраста] / Елена Лось ; рисунки автора. Минск : Юнацтва, 1984. 24 с.: ил.
  7. Ягоўдзік, У. І. “Іншага шляху я не ведаю…” / Уладзімір Ягоўдзік // Шчыраю ноччу : проза / Уладзімір Ягоўдзік. Мінск, 2009. С. 184–194.
  8. Шатило, Ю. Живые цветы детства / Юлия Шатило. Удивительные сны и сказки детства / Наталья Шарангович // Нёман. 2011. № 2. 2-я с. обл., с. 207–2012.
  9. Грышкова, І. Казкі на мальберце… / І. Грышкова // Бібліятэка прапануе. 2008. № 1. С. 30–32.
  10. Латун, З. І. Алена Лось / Зоя Іванаўна Латун. Мiнск : Беларусь, 1977. 48 с., [6] л. каляр. іл.: іл.
  11. Яе душа не маўчала : [памяцi А. Г. Лось] // Раённыя буднi (Пружаны). 2013. 17 лiп. С. 3.
  12. 22 студзеня – 80 гадоў з дня нараджэння (1933) А. Г. Лось, мастака // Даты беларускага календара : дадатак да бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”. 2012. № 10. С. 26–28.
  13. Шаранговіч, Н. Кветкі-партрэты Алены Лось / Наталля Шаранговіч // Роднае слова. 2011. № 9. С. 89–92.
  14. Паўлючэнка, В. А для душы малюю кветкі / Вольга Паўлючэнка // ЛіМ. 2011. 22 ліп. (№ 29). С. 16.
  15. Шкор, Л. А. Иконографическая полисемантичность гравюр “Анна” и “Ружа” Е. Лось / Л. А. Шкор // Культура ва ўмовах глабалізацыі : матэрыялы навуковай канферэнцыі. 25–26 лістап. 2009 г. / БДУКМ. Мінск, 2010. С. 48–52.
  16. Зiнчук, Р. Выстава Алены Лось : [пра выставу графiкi А. Г. Лось у музеi “Пружанскi палацык”] / Раiса Зiнчук // Газета для вас (Iвацэвiчы). 2010. 12 сак. С. 14.
  17. Чыгрын, С. Карцiны для “Пружанскага палацыка” / С. Чыгрын // ЛiМ. 2009. 13 лют. (№ 6). С. 10.
  18. Матысюк, В. Мастацтва, напоўненае святлом і любоўю : [творчасць мастачкі Алены Лось] / Вера Матысюк // Раенныя будні (Пружаны). 2008. 16 крас. С. 6.
  19. Назiмава, І. Яе героі – людзі і прырода / Ірына Назімава // Культура. 2008. № 3. С. 7.
  20. Шабуня, Н. Свята фарбаў і натхнення : [пра выставу твораў А. Лось у музеі-сядзiбе “Пружанскі палацык”] / Ніна Шабуня // Раённыя буднi (Пружаны). 2008. 2 ліст. С. 1-2.
  21. Шаціла, Ю. Кветкі дзяцінства : [творчасць Алены Лось] / Юлiя Шаціла // Мастацтва. 2006. № 12. С. 12–13.
  22. Шычко, А. Фальклорныя інтэрпрэтацыі ў эстампах беларускіх графікаў 1980-я гг. : [Алена Лось] / Алена Шычко // Роднае слова. 2008. № 8. С. 87.
  23. Лось, А. “Каб не маўчала душа…” / Алена Лось ; гутарыў У. Ягоўдзiк // Наша вера. № 7. Мiнск, 2007. С. 67–71.
  24. Карэліна, М. “Ляўкі” Алены Лось / Марыя Карэліна // Роднае слова. 2003. № 1. С. 88–89.
  25. Б. К. “Які цудоўны гэты свет!” : [пра выставу жывапісу А. Лось ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі] / Б. К. // Культура. 2002. 16–22 сак. (№ 10). С. 9.
  26. Алена Георгіеўна Лось // Памяць : гіст. дак. хроніка Пружанскага раёна. Мінск, 1992. С. 418.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1003 разоў Апошняя змена Серада, 28 Жнівень 2013 10:18