Ён перапрацоўваў за смену 7 тон малака, што было сярэднім на той час для такіх прадпрыемстваў. У час нямецка-фашысцкай акупацыі Брэсцкі малочны камбінат быў разбураны, аднавіў сваю вытворчасць толькі ў студзені 1945 года.
У 1959 годзе прадпрыемства зноў аднаўляецца, пабудаваны новыя цэха па вуліцы Інтэрнацыянальнай (цяпер там размешчана вытворчая фірма “Марожанае”).
У пачатку 1970-х гадоў прынята рашэнне аб стварэнні ў Брэсце сучаснага малочнага прадпрыемства. Яго будаўніцтва ішло з мая 1973 па снежань 1976 года па вуліцы Янкі Купалы. Новыя карпусы завода ўведзены ў экспулатацыю 30 снежня 1976 года. На базе завода ў 1977 годзе быў створаны Брэсцкі малочны камбінат. Праз два гады прадпрыемства перапрацоўвае 560 тон малака ў суткі, выпускае 50 найменняў прадукцыі, першым у БССР асвойвае вытворчасць сялянскага масла па асобай тэхналогіі бесперапыннага сбівання.
У 1982 годзе калектыў Брэсцкага малочнага камбіната ўзнагароджваюць Чырвоным сцягам Міністэрства мясамалочнай прамысловасці СССР і ЦК прафсаюзаў, яму прысуджаецца дыплом І ступені па выніках усесаюзнага агляду санітарна-тэхнічнага стану.
У 1994 годзе дзяржаўнае прадпрыемства ператвараецца ў адкрытае акцыянернае таварыства “Брэсцкі малочны камбінат”. З 2001 года выпускае прадукцыю пад гандлёвай маркай “Савушкін прадукт” (з пачатку 2014 г. – “Савушкiн”), у 2005 годзе атрымлівае назву ААТ “Савушкін прадукт”.
У 2012 годзе на міжнароднай выставе “Продэкспо–2012” (Масква) адбылася прэзентацыя лагатыпу “Савушкін прадукт”. Прадпрыемства атрымлівае спецыяльную бястэрміновую ліцэнзію Пастаяннага камітэта ЕС па харчовым ланцугу і здароўю жывёл, якая дае права на пастаўку малочных прадуктаў у Еўрасаюз.
Прадпрыемства мае філіялы ў Пінску, Століне і Камянцы, ферму ў Маларыцкім раёне. Сукупны аб’ём перапрацоўкі малака – 1500 тон у суткі, выпускаецца 200 найменняў прадукцыі. У красавіку 2013 года пачата будаўніцтва пятай вытворчай пляцоўкі, дзе будзе наладжаны выпуск цэльнамалочнай прадукцыі. У чэрвені 2013 года ААТ “Савушкін прадукт” прайшло сертыфікацыю на адпавяданне новай міжнароднай схеме FSSC-22000.
Кіраўнік прадпрыемства з 1998 года – генеральны дырэктар Аляксандр Васільевіч Саўчыц, які ў чэрвені 2013 года стаў Ганаровым грамадзянінам г. Брэста.
Сёння ААТ “Савушкін прадукт” – адзін з буйнейшых у Беларусі вытворцаў малочнай і сокавай прадукцыі, якая экспарціруецца ў Расію, Казахстан, Арменію, Азербайджан, Украіну, Малдову і іншыя краіны.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
1. “Савушкин продукт”. 30 лет вместе с вами : [фотоальбом; на рус. и англ. языках] / М. Н. Кучко, И. П. Лобода ; отв. за выпуск Т. А. Вашкевич, М. И. Лазук. Минск : Юнипак, 2007. 139 с. : ил.
2. “Савушкин продукт” // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 329.
3. “Савушкин продукт” // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 6. С. 554.
4. Простые ответы на сложные вопросы : [ОАО “Савушкин продукт”] / предисл. А. В. Савчица. Брест, 2010. 22 с. : ил.
5. ОАО “Савушкин продукт” // Предприятия города Бреста : библиогр. указатель / УК “Областная библиотека им. М. Горького”. Брест, 2009. С. 78–85.
6. Савушкин продукт. Натуральные молочные продукты : [реклам. буклет]. Брест, 2008. 15 с. : ил.
7. Савушкин продукт. Ориентационный пакет : [инф. о предпр. для поступ. на работу сотрудников]. Брест : Альтернатива, 2007. 12 с. : ил.
8. Савушкин продукт: продукция ОАО “Брестский молочный комбинат” : [реклам. проспект]. Брест, 2003. 28 с. : ил.
9. Супрунюк, О. “Савушкин” остался без “продукта” : [об исключении слова “продукт” из логотипа “Савушкин продукт”] / Олег Супрунюк // Брестский курьер. 2014. 16 янв. (№ 3). С. 7.
10. Муха, Ф. Экскурсия для учителя : [ферму ОАО “Савушкин продукт” посетили знаменитые председатели бывших колхозов] / Фёдор Муха // Заря. 2013. 9 нояб. С. 17.
11. Савчиц, А. В. “Савушкин продукт” распахнул дверь в Евросоюз / А. В. Савчиц ; беседовала О. Парфянович // Советская Белоруссия. 2013. 29 июня. С. 8–9.
12. Волков, С. Окно в Европу : [о вручении сертификата FSSC-22000 ОАО «Савушкин продукт»] / Сергей Волков // Заря. 2013. 27 июня. С. 2.
13. Седьмой почетный : [А. В. Сачицу присвоено звание “Почётный гражданин города Бреста”] // Брестский вестник. 2013. 27 июня (№ 26). С. 2.
14. Литвинович, Е. Пятый цех – не лишний / Евгений Литвинович // Заря. 2013. 20 апр. С. 3.
15. Савчиц, А. “На работу люблю приходить по-раньше” : [беседа с генеральным директором “Савушкина продукта”] / Александр Савчиц ; записала К. Шиян // Брестский вестник. 2010. 11 марта. С. 4.
16. Мулярчик, В.И. “Савушкин продукт” – это завод-автомат : [о пинском филиале] / В. И. Мулярчик // Пiнскi веснiк. 2010. 12 сак. С. 2.
17. Золотой урожай собирает “Савушкин продукт” : [высшая награда в потребительской номинации “Достояние республики” присуждена ОАО “Савушкин продукт”] // Брестский курьер. 2009. 29 янв. (№ 5). С. 2.
18. Котова, В. За здоровье нации: [о продукции ОАО «Савушкин продукт»] / Варвара Котова // Дело (Восток + Запад). 2008. № 78. С. 36–37.
19. Павлова, С. “Савушкин продукт”: стратегия лидерства / Светлана Павлова // Экономика Беларуси. 2008. № 3. С. 108–111.
20. Олейник, О. ОАО “Савушкин продукт” : Белорусам есть чем гордиться / О. Олейник // 7 дней. 2007. 20 дек. С. 30.
21. Адкрытае акцыянернае таварыства “Савушкін прадукт”: сучаснасць, арыгінальнасць, гарантаваная якасць // Звязда. 2007. 16 сак. С. 4.
22. Савчиц, А. Добро умножает добро : [беседа с генеральным директором “Савушкина продукта”] / Александр Савчиц ; беседовала А. Сюльжина // Советская Белоруссия. 2006. 29 дек. С. 18–19.
23. Савчиц, А.В. Важен не только результат, но и пути его достижения : [о политике предприятия в области охраны окружающей среды] / А. В. Савчиц // 7 дней. 2006. 14 сент. С. 16.
24. Хокимова, А. Без бурёнки в Европу не пустят : Зачем молочному комбинату строительство фермы / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2005. 16 сент. С. 3.
25. Хокимова, А. На весах здоровья – стакан молока : «Савушкин продукт» вкладывает ресурсы и технологии в амбициозную программу / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2005. 15 июня. С. 2.
26. Савчиц Александр Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2004. Минск : Энциклопедикс, 2004. С. 244.