Аўторак, 13 Май 2014 12:46

20 снежня 2013 г. – 55 гадоў з пачатку эксплуатацыі зборачнага цэха і выгатаўлення газавых пліт (1958) на Брэсцкім механічным заводзе (суч. ААТ “Брэстгазаапарат”)

Рамонтна-механічны завод, з якога пачынаецца гiсторыя “Брэстгазаапарата”, быў створаны ў 1951 годзе на базе дызельнай станцыі Брэсцкай ЦЭЦ і рамонтна-механічнага цэха рамналэнерга.

Першым дырэктарам быў прызначаны Ф. К. Гладкіх. У той час на заводзе працавалі 59 чалавек, калектыў аднаўляў абсталяванне электрастанцый, разбуранае ў час вайны і рамантаваў абсталяванне на энергетычных прадпрыемствах.

У 1954 годзе дырэктарам завода прызначаны Г. У. Крамянчугскі, абавязкі галоўнага інжынера выконваў малады інжынер-механік М. Ф. Іофе, які быў накіраваны ў Брэст пасля заканчэння Беларускага палітэхнічнага інстытута. Перад калектывам завода была пастаўлена задача забеспячэння няспыннай работы электрастанцый Беларусі і ўвод у дзеянне новых магутнасцей.

У канцы 1950-х гадоў была распачата газіфікацыя рэспублікі. На базе рамонтна-механічнай майстэрні і ліцейнага завода быў створаны завод газавай апаратуры, які ў 1958 годзе пачаў выпускаць газавыя пліты.У краiне актыўна вялося жыллёвае будаўніцтва, і новая прадукцыя была вельмі запатрабаваная. У кароткія тэрміны, усяго за 9 месяцаў, была падрыхтавана вытворчасць і выраблена першая газавая пліта. Значную дапамогу аказаў калектыў Львоўскага завода газавай апаратуры. Арганізавалі паточна-масаваю вытворчасць, асвоілі зусім новыя тэхналогіі: эмаліраванне, канвеерную зборку, халодную ліставую штампоўку. У першы год выпусцілі ўсяго 80 газавых пліт, канструкцыя іх была прымітыўнай, знешні выгляд просты, а ўзровень тэхналогіі невысокі.

1957–1958 гады былі знамянальнымі для прадпрыемства: адбылося яго другое нараджэнне як завода газавай апаратуры.Завод быў пераведзены ў ведамства Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі пры Савеце Міністраў БССР і ў 1958 годзе перайменаваны ў Брэсцкі механічны завод. Прадпрыемству неабходна было перайсці на выпуск газавай апаратуры. На заводзе тады працавалі крыху больш за 200 чалавек.

Да 7 кастрычніка 1958 года былі сабраны першыя 80 двухканфорачных газавых пліт. Працоўныя біяграфіі У. М. Чаневіча, А. Ф. Рудзінскага,
І. У. Гуралюка, У. Л. Курэля, Ч. М. Пеўзнера і іншых супрацоўнікаў яскравымі старонкамі ўвашлі ў гісторыю завода.

У 1959 годзе перайменаваны ў Брэсцкі завод газавай апаратуры са спецыялізацыяй па вырабе газавых калонак, прамысловых гарэлак і запасных частак да газавай апаратуры.30 мая 1963 года на канвееры завода была сабрана 200-тысячная газавая пліта. На заводзе працавалi ўжо 500 чалавек, вытворчая плошча склала каля 9000 кв. м.

У маі 1970 года дырэктарам прадпрыемства быў прызначаны Міхаіл Фадзеевіч Іофе. Плошча завода склала 47000 кв. м. 29 лютага 1972 года на заводзе сабрана 2-мільённая газавая пліта, у 1975 годзе – 3-мiльённая.

У 1994 годзе завод увайшоў у сістему Расійскага акцыянернага таварыства “Газпром”, якое атрымала 51% акцый, пачаў называцца СП ААТ “Брэстгазаапарат”. Прадукцыя атрымала гандлёвую марку “Gefest”. У склад холдынгу ўваходзяць СП ААТ “Брэстгазаапарат”, УП “Гефест-Тэхніка”, УП “Гефест-Кварц”. Агульная колькасць працуючых – каля 4000 чалавек. Прадпрыемства застаецца адным з самых буйных вытворцаў газавых i электрычных плiт у СНД: штогадовы выпуск стацыянарных плiт складае 900 тыс. адзiнак.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

 

1.     Высота. “Газоаппарат” – “Гефест”: прошлое и настоящее / А. М. Волкович, В. И. Коновалюк, Л. Т. Крюк и др. Минск, 2002. 191 с. : [20 л.] ил.

2.     Gefest : [каталог изделий завода “Брестгазоаппарат”]. Брест, [200?]. 27 с. : ил.

3.     «Брестгазоаппарат» // Беларусь созидающая : [фотоальбом] : в 2 т. Минск, 2010. Т. 2. С. 184–189.

4.     “Брестгазоаппарат” // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7т.]. Минск, 2006. Т. 2. С.505.

5.     “Брестгазоаппарат”// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 137.

6.     “Брэстгазаапарат” // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 3. С. 286.

7.     СП ОАО “Брестгазоаппарат” // Предприятия города Бреста : библиогр. указ. / Брест. обл. библиотека им. М. Горького. Брест : Полиграфика, 2009. С. 94–99.

8.     Беларуска-расійскае сумеснае ААТ “Брэстгазаапарат” // Памяць : Брэст :гісторыка-дакументальная хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 489–492.

9.     Прамысловасць Брэста ў 1950–1990-я гады // Памяць : Брэст : гісторыка-дакументальная хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 478–483.

10.                       Брестский завод газовой аппаратуры. Минск, 1989. 24 с.

11.                       Трибулева, Е. Анатолий Морозов: “Я спокоен за завод” : 18 октября генеральный директор “Брестгазоаппарата” покинул свой пост / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2013. 18 окт. С. 1, 3.

12.                       Гурина, А. Экспортная передышка. Что вынудило “Брестгазоаппарат” уйти на летний отдых? / Анастасия Гурина // Брестский курьер. 2013. 18 июля (№ 29). С. 5.

13.                       Иоффе, М. “Люблю смотреть новостройки Бреста” : [почётный гражданин г. Бреста, заслуженный работник промышленности РБ о Бресте и о себе] / Михаил Фадеевич Иоффе // Вечерний Брест. 2008. 25 июля. С. 3.

14.                       Иоффе Михаил Фадеевич // Долготович, Б. Д. Почётные граждане белорусских городов : биогр. справочник / Б. Д. Долготович. Минск : Беларусь, 2008. С. 8.

15.                       “Брестгазоаппарат” в текущей пятилетке инвестирует в развитие производства $35 миллионов // Брестскій вестник. 2007. 19 июля. С. 11.

16.                       Сарычев, В. Михаил Иоффе – брестский FOREVER: директор «Газоаппарата» оставил свой пост / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2006. 11 окт. С. 1.

17.                       Опережая время // Валентинов, Ф. Золотая книга Беларуси : [очерки] / Филипп Валентинов. Минск : Парадокс, 2006. С. 137–147.

18.                       Астапова, Л. “С конкурентами соревнуемся в эффективности” : [зам. директора по вопросам финансово-экомич. службы СП ОАО “Брестгазоаппарат”] / Людмила Астапова ; беседовал Ю. Рубашевский // Вечерний Брест. 2006. 24 февр. С. 17.

19.                       Иоффе, М. “Помогло искусство дипломатии” : [ген. директор СП ОАО “Брестгазоаппарат” в канун 55-летия предприятия] / Михаил Фадеевич Иоффе ; беседовал В. Сарычев // Вечерний Брест. 2006. 22 февр. С. 8.

20.                       Борщевский, Н. Высота “Гефеста” / Н. Борщевский // Вечерний Брест. 2006. 17 февр. С. 4.

21.                       Борщевский, Н. У “Гефеста” под опекой : [социальная защита работников СП ОАО “Брестгазоаппарат”] / Н. Борщевский // Вечерний Брест. 2006. 22 февр. С. 9.

22.                       Винярский, С. Юбилей брестской газплиты / Сергей Винярский // Вечерний Брест. 2003. 5 нояб.

23.                       Гражданин Бреста – это звучит почетно : [о присвоении ген.директору СП ОАО “Брестгазоаппарат” М. Ф. Иоффе звания “Почетный гражданин города”] // Брестский курьер. 2002. 6–10 окт. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2156 разоў Апошняя змена Серада, 08 Красавік 2020 15:50