Панядзелак, 18 Жнівень 2014 00:00

18 жніўня 2014 года – 115 гадоў з дня нараджэння Мірона Емяльянавіча Крыштафовіча (1899–1985), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ганаровага грамадзяніна г. Брэста

Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч нарадзіўся 18 жніўня 1899 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Піняны Пружанскага павета (цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобласці). З чатырнаццаці гадоў Мірон пачаў свой працоўны шлях, батрачыў.

У 1923 годзе Мірон Крыштафовіч уступіў у КПЗБ і становіцца сакратаром Хараўскога падпольнага падрайкома. У 1925–1929 гадах за рэвалюцыйную дзейнасць Мірон Крыштафовіч быў зняволены ў турму. Пасля выхаду з турмы знаходзіўся на падпольнай рабоце. У сакавіку 1932 года быў накіраваны на вучобу ў Маскву. У лютым 1935 года Мірон Емельянавіч скончыў Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду, вярнуўся ў Заходнюю Беларусь на нелегальную партыйную работу. Мірон Емяльянавіч займае розныя пасады: сакратар Гродзенскага, Навагрудскага, Беластоцкага, Слонімскага, Брэсцкага акруговых камітэтаў КПЗБ, інструктар ЦК КПЗБ.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР працаваў у Пружанскім райспажыўсаюзе, быў старшынёй Красненскага сельскага савета.

У час Вялікай Айчыннай вайны Мірон Емяльянавіч дзейнічаў у партызанах на Ружаншчыне і Пружаншчыне. Сакратар Пружанскага антыфашысцкага камітэта (1941); загадчык аддзела Брэсцкага міжраённага «Камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі» (1942); намеснік сакратара Брэсцкага абласнога антыфашысцкага камітэта (1943); адначасова – камісар партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі (1943).

Пасля вызвалення Беларусі М. Е. Крыштафовіч працаваў на пасадзе старшыні Пружанскага райвыканкама. З 1947 года працуе ў Брэсце – намеснік, старшыня, першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама (1947–1961). Быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1946–1958), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1951–1955, 1959–1963). Працаваў намеснікам старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1951–1955). Быў кандыдатам у члены ЦК КП(б)Б (1949–1952), членам ЦК КПБ (1952–1960).

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам “Сцяг працы І класа” Польскай Народнай Рэспублікі, медалямі.

З 1960 года – персанальны пенсіянер саюзнага значэння. Вёў вялікую грамадскую работу. У 1967 годзе М. Е. Крыштафовіч удастоены звання «Ганаровы грамадзянін г. Брэста». Быў старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення таварыства савецка-польскай дружбы.

Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч памёр 10 мая 1985 года. Пахаваны на Гарнізонных могілках г. Брэста.

У Брэсце яго імя носіць вуліца, а на доме (вул. Энгельса, 12), дзе жыў М. Е. Крыштафовіч, у 1989 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Пружанскай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Фядун Вера Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

1. Криштафович, М. Е. По велению долга : [воспоминания о деятельности в партизанской войне] / Мирон Емельянович  Криштафович // Буг в огне : изд. 3-е, доп. и перераб. Минск, 1977. С. 195–199.

2. Криштафович Мирон Емельянович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская обл. : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 510.

3. Криштафович Мирон Емельянович // Долготович, Б. Д. Почетные граждане белорусских городов : биограф. справочник / Б. Д. Долготович. Минск : Беларусь, 2008. С. 10.

4. Криштафович Мирон Емельянович// Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 307.

5. Крыштафовіч Мірон Емяльянавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Брэста : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 641.

6. Крыштафовіч Мірон Емяльянавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 530.

7. Крыштафовіч Мірон Емельянавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 284.

8. Крыштафовіч Мірон Емяльянавіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пружанскага раёна. Мінск, 1992. С. 163.

9. Гарнизонное клабище. Могила Криштофовича Мирона Емельяновича // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская обалсть. Минск, 1990. С. 60.

10. Мемориальная доска Криштофовичу Мирону Емельяновичу // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская обалсть. Минск, 1990. С. 74.

11. Криштафович Мирон Емельянович // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 241–242.

12. Литвинчук, В. А. О времени, о людях, о себе… / В. А. Литвинчук. Брест : Альтернатива, 2009. 119 с.: ил. Из содержания: М. Е. Криштофович. С. 64–65.

13. Танк, М. Збор твораў : у 13 т. / Максім Танк.Мінск, 2009. Т. 9. 592 с. Са зместу: Мірон Крыштафовіч. С. 167, 418.

14. Жабрун, Н. Мірон / Н. Жабрун // Народная трыбуна. 2004. 18 верас.

15. Янов, В. В память о коммунисте : [об открытии мемориальной доски М. Е. Криштофовичу] / В. Янов // Заря. 1989. 11 окт.

16. Криштафович Мирон Емельянович : [некролог] // Заря. 1985. 12 мая.

Чытаць 2055 разоў Апошняя змена Пятніца, 10 Красавік 2020 14:58