Серада, 01 Кастрычнік 2014 15:25

2014 г. – 70 год з часу адкрыцця Жабінкаўскай раённай бальніцы (1944)

Да 1940 годаў Жабінцы была толькі аднапрыватная амбулаторыя, у якой працавалі ўрач ідва фельчары. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР пры Жабінкаўскім райвыканкаме ў 1940 годзе быў утвораны райздраўаддзел. У гарадскім пасёлку Жабінка Брэсцкай вобласці ў 1940–1941 гадах функцыянавала амбулаторыя, у якой працавалі два ўрачы.

Пасля вызвалення Жабінкі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў райздраўаддзел зноў пачаў сваю работу. Аптэка ў Жабінцы адкрылася на другі дзень пасля вызвалення, а ў пачатку жніўня 1944 года сталі функцыяніраваць амбулаторыя і зубны кабінет, крыху пазней – эпідэміялагічны барак на 15 ложкаў.

У першым нумары раённай газеты “Ленинский путь” за 29 кастрычніка 1944 года паведамлялася, што ў прыстасаваным памяшканні па вуліцы Кірава адкрылася раённая бальніца на 25 ложкаў, дзе былі хірургічныя, тэрапеўтычныя, дзіцячыя ложкі, а ў асобным доміку – інфекцыйныя. У будынку на перакрыжаванні вуліц Кірава і Суворава ў адной палавіне знаходзілася радзільнае адзяленне, у другой – аптэка. На вуліцы Леніна ў будынку амбулаторыі былі кабінеты тэрапеўта, хірурга, венеролага, псіхіятра, стаматолага і зубапратэзная лабараторыя. Яфім Самуілавіч Калядка – першы галоўны ўрач Жабінкаўскай райбальніцы.

Праз год раённая бальніца пашырылася да 35 ложкаў, пачалі працаваць кабінеты тэрапеўта, хірурга, венеролага, псіхіятра, стаматолага. Напрыканцы 1945 года райвыканкам прыняў спецыяльнае рашэнне аб дапамозе дэмабілізаваным, інвалідам вайны, сем’ям загінуўшых воінаў, падпольшчыкаў і партызан. Медыцынскім работнікам прадпісвалася звяртаць асаблівую ўвагу на стан здароўя былых франтавікоў і партызан.

З 10 красавіка 1947 года ў дзіцяча-жаночай кансультацыі ўсім дзецям з трохмесячнага ўзросту пачалі рабіць прышчэпкі супраць воспы. Тады ж у раёне з’явілася першая машына “хуткай дапамогі”. Усяго працавалі 7 урачоў і каля 40 медработнікаў сярэдняга звяна.

На рубяжы 1950–1960-х гадоў на Жабінкаўшчыне ўмацоўвалася фтызіятрычная служба, праводзіліся прафілактычныя агляды, укаранялася туберкулінадыягностыка. У раённай бальніцы функцыянавала аддзяленне дзіцячага туберкулёза на 40 ложкаў.

У 1956 годзе на ахову здароўя было выдзелена больш як 2254 тыс. рублёў, у тым ліку 841 тыс. – на будаўніцтва бальнічнага гарадка, які складаўся з будынкаў райбальніцы і паліклінікі, якія размяшчаліся у раёне Галінова, на ўскраіне гарадскога паселка. У 1957 годдзе быў узведзены двухпавярховы будынак на 75 ложкаў, тут размясціліся тэрапеўтычнае, хірургічнае, дзіцячае і радзільнае аддзяленні.

У канцы 1966 года ў раённай бальніцы быў арганізаваны санітарна-эпідэміялагічны адзел, а ў 1969 годде ён ператвораны ў самастойную санітарна-эпідэміялагічную станцыю.

Мяжа 1970–1980-х гадоў стала на Жабінкаўшчыне часам аднаўлення медыцынскіх устаноў. Значны ўклад у гэтым заслужанага работніка аховы здароўя Беларусі В. А. Санюка, які кіраваў раённай бальніцай чвэрць стагоддзя. Найбольш значным дасягненнем гэтага перыяду стала будаўніцтва новага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы. У 1988 годзе МПМК-10 пачала будаваць раённую бальніцу на 120 ложкаў.

У 1991 годзе адбылося адкрыццё новага корпуса бальніцы, у якім размясцілася дзіцячае, хірургічнае, акушэрска-гінекалагічнае і неўралагічнае, таксама клініка-біяхімічная лабараторыя, стэрылізацыйнае аддзяленне. Адкрылася адзяленне рэанімацыі на шэсць ложкаў. Значна палепшыліся ўмовы лячэння пацыентаў, працягвала паступаць ўсё новае медыцынскае і бытавое абсталяванне, узрасла кваліфікацыя дактароў і медсясцёр. У розныя перыяды Жабінкаўскую раённую бальніцу узначальвалі:

  • Калядка Яфім Самуілавіч. Галоўны ўрач Жабінкаўскай раённай бальніцы ў 1944–1949 гадах. Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” і пяццю медалямі, граматамі Вярхоўнага Савета Беларускай БССР, удастоены ганаровага звання “Выдатнік аховы здароўя БССР”.
  • Сычова Марыя Яўсееўна. Галоўны ўрач Жабінкаўскай раённай бальніцы ў 1952–1953 гадах.
  • Паляўцоў Васіль Канстанцінавіч. Загадчык Жабінкаўскім райздраўаддзелам у 1954–1957 гадах.
  • Шукайлава Вера Цімафееўна. Галоўны ўрач Жабінкаўскай раённай бальніцы ў 1956–1966 гадах.
  • Каваленка Уладзімір Мікалаевіч. Галоўны урач Жабінкаўскага раёна ў 1966–1974 гадах.
  • Санюк Віктар Аляксандравіч. Намеснік галоўнага ўрача Жабінкаўскага раёна ў 1967–1974 гадах, галоўны ўрач Жабінкаўскога раёна ў 1974–2000 гадах.
  • Лаўрукевіч Анатоль Іванавіч. Намеснік галоўнага ўрача Жабінкаўскай раённай бальніцы ў 1984–2000 гадах; галоўны ўрач Жабінкаўскім РТМА з 2000 года.

Жабінкаўская цэнтральная раённая бальніца мае тэрапеўтычнае, хірургічнае, неўралагічнае, дзіцячае, акушэрска-гінекалагічнае і рэанімацыйнае адзяленні. Працуе дзённы стацыянар на 12 ложкаў.

Цэнтральная раённая бальніца з’яўляецца лячэбнай прафілактычнай установай раённага цэнтра, якая забяспечвае кваліфікаваную стацыянарную і паліклінічную медыцынскую дапамогу насельніцтву. Ахову здароўя раёна забяспечваюць 10 ФАПаў і 5 амбулаторый, сярод іх 3 амбулаторыі (Крыўлянская, Ленінская, Ракітніцкая), дзе працуюць урачы агульнай практыкі. Штат медыцынскіх работнікаў раёна на пачатак 2014 года складае 446 чалавек, сярод іх 63 урачы, сярэдні медперсанал – 215 чалавек.

Жабінкаўская цэнтральная раённая паліклініка гэта шматпрофільная ўстанова, якая аказвае першасную лячэбна-дыягнастычную дапамогу насельніцтву. У структуру Жабінкаўскай цэнтральнай раённай паліклінікі ўваходзіць дзіцячая і жаночая кансультацыі, функцыянуюць кабінеты ўрачэй вузкіх спецыялізацый: атарынтолага, афтальмолага, хірурга, нарколага, стаматолага. Працуе кабінет ультрагукавой дыягностыкі; кабінет функцыянальнай дыягностыкі; клініка-дыягнастычная лабараторыя. Кабінеты аснашчаны сучасным абсталяваннем.

У бальніцы працуюць урачы: Вялько В. Г., Дарагакупец А. В., Казулька В. Л., Кузько О. Е., Саковіч Г. І., Шмурадка Л. А., Карповіч Л. П., Арлавец І. Ю., Вайцюк М. У., Сямянюк А. М., Лаўранюк Н. В. і інш.

Жабінкаўская раённая бальніца за высокія дасягненні ў працы мае ўзнагароды: дыплом пераможцы ў абласным грамадскім аглядзе ўстаноў аховы здароўя (2002); дыплом I ст. пераможцы спаборніцтва сярод устаноў аховы здароўя Брэсцкай вобласці па выніках працы (2008); 2008 год – дыплом I ступені за ўдзел у аглядзе-конкурсе паміж адміністрацыйнымі тэрыторыямі за павышэнне якасці медыцынскай дапамогі насельніцтва (2008); дыплом пераможцы спаборніцтва сярод устаноў аховы здароўя Брэсцкай вобласці па выніках працы (2009); дыплом I ст. рэспубліканскага агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва (2009); дыплом пераможцы рэспубліканскага агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва сярод цэнтральных раённых бальніц.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Гурыш Вольга Дзмітрыеўна, бібліёграф

 

1. Аляксейчык, Н. Не стамляюцца дарыць цяпло : [дзень медыцынскай сястры] / Н. Аляксейчык // Сельская праўда (Жабінка). 2014. 24 мая. С. 3.

2. Падалінская, Д. “103” спяшаецца на выклік: [пра Жабінкаўскую “хуткую дапамогу”] / Д. Падалінская // Сельская праўда (Жабінка). 2013. 17 ліп. С. 3.

3. Косціна, Л. Ціхая восень жыцця: [пра Марыю Яўсееўну Сычову, якая да 1992 г. загадвала дзіцячым аддзяленнем раённай бальніцы] / Л. Косціна // Сельская праўда (Жабінка). 2008. 1 кастр. С. 2.

4. Лаўрукевіч, А. На ахове здароў’я – прафесіяналізм і міласэрнасць / А. Лаўрукевіч // Сельская праўда (Жабінка). 2006. 17 чэрв. С. 3.

5. Косціна, Л. Лечыць і масаж і фізкультура: [пра фізіятэрапеўтычнае аддзяленне райбальніцы] / Л. Косціна // Сельская праўда (Жабінка). 2005. 15 студз. С. 3.

6. Каско, А. Жыццялюбы, або Каманда ў анёльскіх “робах” : [пра тэрапеўтычнае аддзяленне раённай бальніцы] / А. Каско // Сельская праўда (Жабінка). 2005. 26 кастр. С. 2.

7. Лаўрукевіч, А. І. Аб’ём платных паслуг павінен узрасці : [галоўны ўрач лячэбнай установы “Жабінкаўская РТМА” пра платныя паслугі] / Анатоль Іванавіч Лаўрукевіч ; запісала Л. Косціна // Сельская праўда (Жабінка). 2004. 28 лют. С. 1–2.

8. “Зубны боль” стаматалогіі : [аб стане стаматалагічнай службы ў раёне] // Сельская праўда (Жабінка). 2003. 15 студз. С. 2.

9. Жабинковский район // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь / [под ред. М. З. Ивашкевич и др.]. Молодечно, 2002. С. 155.

10. Лаўрукевіч, А. І. Выяздная калегія рашыла… : [галоўны ўрач РТМА пра выязную калегію ўпраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама] / Анатоль Іванавіч Лаўрукевіч ; гутарку правёў Р. Бензярук // Сельская праўда (Жабінка). 2001. 7 крас. С. 2.

11.  Карповіч, Л. Каб суняць боль : [аб стане медыцынскага абслугоўвання ў раёне] / Л. Карповіч // Сельская праўда (Жабінка). 1999. 11 снеж. С. 2.

12. Бензярук, Р. Цёплы погляд вачэй: [пра загадчыцу неўралагічнага аддзялення Г. І. Саковіч] / Р. Бензярук // Сельская праўда (Жабінка). 1999. 11 снеж. С. 2.

13. Лаўрукевіч, А. У новым корпусе бальніцы / А. Лаўрукевіч // Сельская праўда (Жабінка). 1992. 20 чэрв. С. 3.

14. Чыркун, А. Комплекс здароўя чакае пацыентаў : [аб адкрыцці новага корпуса райбальніцы] / А. Чыркун // Сельская праўда (Жабінка). 1991. 30 сак. С. 1.

15. Сусликов, П. Клинический городок : [закончено строительство нового лечебного корпуса Жабинковской районной больницы] / П. Сусликов // Заря. 1991. 27 марта. С. 1.

16. Бензярук, Р. Дзеля здароўя людзей / Р Бензярук // Сельская праўда (Жабінка). 1989. 17 чэрв. С. 2.

17. Мацвіенка, Р. Па праграме “здароўе” : [аб ходзе рэалізацыі праграммы здароўя] / Р. Мацвіенка // Сельская праўда (Жабінка). 1988. 18 чэрв. С. 2.

18. Бензярук, Р. Добрае сэрца ўрача : [аб урачы Г. У. Паплінскім] / Р. Бензярук // Сельская праўда (Жабінка). 1982. 6 сак. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1335 разоў Апошняя змена Аўторак, 31 Сакавік 2020 09:44