Усё сваё жыццё Якуб Брэтцар працаваў над аздабленнем езуіцкіх святынь. У перыяд 1714–1715 гадоў ён выканаў выяву каталіцкага святога Андрэя Баболі ў Віленскім касцёле Святога Казіміра. Пасля гэтага аздабляў iнтэр’ер касцёла Святой Тройцы ў Слуцку (1715–1717), якi не захаваўся да нашых дзён.
У 1717–1721 гадах размаляваў у Полацку каплiцу, стварыў абразы «Распяцце», «Мацi Божая», шэраг партрэтаў, у тым ліку генералаў ордэна езуітаў. У 1721–1722 гада выканаў палiхромную размалёўку ў сакрысцiях i алтар Мацi Божай у Мінскiм касцёле езуiтаў. У 1723–1724 гадах працаваў у Нясвіжы, а ў 1723–1724 гадах – у Слуцку. У 1724–1726 гадах у Нясвіжскім касцёле Божага Цела займаўся залачэннем алтароў. У Віленскім доме прафесараў у 1726–1731 гадах выканаў партрэты генералаў ордэна езуітаў і езуітаў-мучанікаў. У 1731–1732 гадах у Вiцебску размаляваў карнiзы i капiтэлi ў езуiцкiм касцёле (не захаваліся), напісаў абразы святога Андрэя Баболі і святога Тадэвуша. У канцы жыцця працаваў у Нясвіжы і Пінску.
Якуб Брэтцар памёр 11 жніўня 1733 года ў Пінску.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Т. К. Баговіч, гал. бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі, А. Н. Гарачова, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
-
Брэстцар Якуб // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 99.
-
Брэтцар (Брэцар) Якуб // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. Мінск, 2010. Т. 3. С. 85.
-
Брэтцар Якуб // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 302.
-
Брэтцар Якуб // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 502.
-
Брэтцар (Брэцар) Якуб : электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае» [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://vkl.by/articles/349.
-
XVIII стагоддзе : Наследие Слуцкого края : сайт увлечённых историей Случчины [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://nasledie-sluck.by/ru/sluchina/114/213/215/.
-
Художественная культура Витебска : [с Витебском соотносится имя живописца Якуба Бретцера (1660–1733). В 1731–1732 гг. в Витебском иезуитском костеле Я. Бретцер выполнил росписи карнизов и капители, создав образы Святого Андрея Боболи и Святого Тадеуша] : сайт о Всемирной Истории и Истории России [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://www.istmira.com/istbel/xudozhestvennaya-kultura-vitebska-ruseckij/page/65.