Панядзелак, 23 Лістапад 2015 15:33

5 лістапада 2015. – 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Міхайлавіча Валковіча (1950, Брэст), пісьменніка.

Аляксандр Міхайлавіч Валковіч нарадзіўся 5 лістапада 1950 года ў горадзе Брэсце ў сям’і вайскоўца. Бацькі родам з вескі Асмолавічы Магілеўскай вобласці, з саслоўя сялян і салдат. Дзед па маці Максім Кудлоў – кавалер чатырох салдацкіх крыжоў Св. Георгія, у Першую сусветную ваяваў пластуном-разведчыкам у арміі генерала Брусілава.

Бацька, Міхаіл Ільіч Валковіч, – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, капітан, сапёр, сувязіст, меў раненні і кантузіі, узнагароджаны ордэнамі і медалямі; пасля вайны працаваў у паштовым аддзяленні, потым – зампалітам Дамачаўскага касцёва-сухотнага санаторыя; памёр у 1976 годзе.

Маці, Лідзія Іларыёнаўна (Казлова), 1923 года нараджэння, напачатку вайны рыла супрацьтанкавыя равы пад Магілёвам, затым перажыла акупацыю ў роднай вёсцы, адкуль ў 1943 годзе за выратаванне яўрэйскай сям’і была адпраўлена на прымусовую працу ў Германію, знаходзілася ў Нямеччыне, Аўстрыі, Італіі ў якасці прачкі нямецкага шпіталя. Вызвалена ў 1945 годзе амерыканскімі войскамі ў італьянскім горадзе Карціна-д-Ампеццо. Пасля вайны працавала ў розных месцах (прадаўцом у райпо i iнш.), але асноўнае месца працы Лідзіі Іларыёнаўны да выхаду на пенсію – бібліятэка Дамачаўскай сярэдняй школы.

У 1956 годзе сям’я Валковічаў пераехала ў гарадскі паселак Дамачава Дамачаўскага раёна (цяпер Брэсцкага раёна) Брэсцкай вобласці, тут прайшлі дзяцінства і юнацтва будучага пісьменніка. Аляксандр Валковіч вучыўся ў Дамачаўскай СШ, якую таксама скончылі яго браты Уладзімір і Сяргей, сястра Галіна. Самым яркім уражаннем былі настаўнікі: Праскоўя Андрэеўна Раманенка, Дзмітрый Ігнатавіч Белаш, Лідзія Дзям’янаўна Баглай, Уладзімір Якаўлевіч Васілюк, Раіса Рыгораўна Стаднік, Лідзія Афанасьеўна Годун, Сямён Міронавіч Эскін, Ганна Пятроўна Шарая, Марыя Пятроўна Шаўлоўская і інш.

Працоўную дзейнасць Аляксандр Валковіч пачаў стывідарам Архангельскага марскога порта. Працаваў на сплаве, лесапавале на Поўначы і ў Сібіры. У 1975 годзе скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Служыў ваенным журналістам у армейскім друку. Месцы службы: Беларуская і Закаўказская ваенныя акругі,групы войскаў у Польшчы і Германіі, Маскоўскаяі Прыкарпацкая ваенныя акругі.

Пасля звальнення ў запас Аляксандр Валковіч працаваў у брэсцкай раённай газеце «Заря над Бугом», рэдагаваў газету цюменскіх нафтаздабытчыкаў «Нефтяник Когалыма». Арганізаваў першую газету толькі што створанай нафтавай кампаніі «Лукойл». Горад Кагалым стаў месцам нараджэння сына Міхаіла. Затым быў загадчыкам аддзела часопіса «СЭЗ Брест», публікаваўся ў вядучых рэспубліканскіх газетах Беларусі.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар кніг прозы: «Зубр беловежский чугунный» (2007), «Берёза чёрная, берёза белая…» (2009), «Алеся. Беловежские сны» (2009), ,«Письма войны» (2010), «Лето красных лошадей» (2012). Аповесці, апавяданні, нарысы выходзілі ў часопісах «Советский воин», «Литературная Армения», «Няміга літаратурная», «Нёман», «Маладосць», «Полымя», інтэрнэт-часопісах «Руский переплёт», «Эрфольг», газеце «Русская Америка», у літаратурных альманахах Германіі і Аўстрыі, гучалі у перадачах Каліфарнійскага радыё.

Прозу Аляксандра Валковіча вылучае завостраных погляд на цяперашнія і мінулыя часы, спроба вызначыць, якія прычыны маральнага, духоўнага плана ўплываюць на няпростыя грамадскія праблемы. Яго героі – простыя людзі, розныя па прафесіі, але аднолькава цікавыя сваім неабыякавым стаўленнем да навакольнага свету.

Аляксандр Валковіч – аўтар, рэдактар і ўкладальнік раённага краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс», які выдаецца з мэтаў павесці размову аб традыцыйнай і сучаснай культуры Брэсцкага рэгіёна. Аляксандр Міхайлавіч стаў пераможцам рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2013» у намінацыі «Краязнаўства» за серыю артыкулаў у альманаху «Астрамечаўскі рукапіс». Уручэнне дыплома І ступені і статуэткі «Залаты Купідон» адбылося на святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Заслаўі.

Лаўрэат міжнародных літаратурных конкурсаў: інтэрнэт-часопіса «Руский переплёт» у намінацыі «Большая проза» – I першае месца, Дыплом і Вялікі прыз за аповесць «Оберег» (2007), «Литературная Вена – 2008», конкурсу ваенных пісьменнікаў імя В. Карпава (2009).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Васілюк Таццяна Іванаўна, бібліёграф

 

Творы А. М. Валковіча

1. Лето красных лошадей : полесская элегия / Александр Волкович ; [предисловие: В. Гниломёдов, М. Моргулис, В. Эйснер]. – Брест : Альтернатива, 2012. – 224 с.

2. Письма войны : [копии и дословный текстовой перевод писем участников Великой Отечественной войны – уроженцев Брестской области, фронтовиков, освобождавших Брестскую область, защитников Брестской крепости] / автор и сост. Александр Волкович. – Брест : Брестская типография, 2010. – 226 с.

3. Берёза чёрная, берёза белая… : повести, рассказы, очерки / Александр Волкович.– Минск : Літаратура і Мастацтва. 2009. – 287 с. – (Лімаўскі фальварак).

4. Алеся. Беловежские сны : повести и рассказы / Александр Волкович. – Брест : Брестская типография. 2009. – 237 с. : ил.

5. Зубр беловежский чугунный : дилогия / Александр Волкович. – Брест : Альтернатива, 2007. – 163 с. : ил.

6. Бобровая вахта : повесть / Александр Волкович // Нёман. 2013. № 3. С. 3–34.

7. Житная баба : повесть / А. М. Волкович // Наш современник. 2012. № 12. С. 22–75.

8. Житная баба : повесть / Александр Волкович // Нёман. 2012. № 6. С. 3–64.

9. Письма войны / Александр Волкович // Заря. 2010. 30 января. С. 7.

 

Аб жыцці і творчасці А. М. Валковіча

1. С юбилеем, коллега! : [к 60-летию журналиста, писателя А. Волковича] // Заря. 2015. 5 ноября. С. 17.

2. Крэйдзіч, А. У Заслаўе з золатам! : [прэмію Залаты купідон атрымаў пісьменнік Александр Валковіч, заснавальнік і рэдактар альманаха Астрамечаўскі рукапіс] / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2014. 11 сентября. С. 2.

3. Карлюкевич, А.«Астрамечаўскі рукапіс” : здабыткі і перспектывы / Алесь Карлюкевіч // ЛіМ. 2014. 4 красавіка. С. 8.

4. Карлюкевіч, А. Краязнаўчая перыёдыка як крыніца вывучэння гісторыі рэгіёна (на прыкладзе альманаха “Астрамечаўскі рукапіс”) / А. М. Карлюкевіч // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3, Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2014. № 1. С. 152157.

5. Золотой Купидонприсужден нашему земляку и коллеге : [премию в рамках Дня белорусской письменности в Заславьи получил Александр Волкович за краеведческий альманах Астрамечаўскі рукапіс] // Брестский курьер. 2014. 18 сентября (№ 38). С. 2.

6. Весялуха М. Брэнд раёна : [“Астрамечаўскі рукапіс”] / М. Весялуха // ЛіМ. 2014. 5 верасня. С. 5.

7. Михайлов, А. Через прошлое – к настоящему и будущему : [об альманахе «Астрамечаўскі рукапіс»] / А. Михайлов // Заря над Бугом (Брест). 2013. 11 июля. C. 13.

8. Апрелев, В. «Житная баба» в «Нашем современнике» / Владимир Апрелев // Заря. 2013. 11 апреля. С. 19.

9. Апрелев, В. “Астрамечаўскі рукапіс” альманах и районный брэнд / Владимир Апрелев // Заря. 2013. 27 июня. С. 19.

10. Рубашэўскі, Ю. Пра спадчыну паведаміць «Астрамечаўскі рукапіс» / Ю. Рубашэўскі // Белорусская нива. 2013. 7 декабря.

11. Гниломёдов, В. Я открыл для себя писателя… / В. Гниломёдов ; Моргулис, М. Земные тайны Александра Волковича / М. Моргулис ; Эйснер, В. Обаяние осеннего стиля / В. Эйснер // Волкович, А. М. Лето красных лошадей : полесская элегия / А. М. Волкович. Брест : Альтернатива, 2012. С. 3–8.

12. Курец, А. «Наш кабинет напоминал штаб боевой связи» : [об авторском проекте «Письма войны»] / А. Курец // Белорусская нива. 2010. 30 июля.

13. Левчук, А. «Читаем» войну по письмам : [о новой книге брестского журналиста А. Волковича «Письма войны»] / А. Левчук // Знамя юности. 2010. 5–11 ноября (№ 45). С. 6.

14. Хрестоматия патриотизма : [о книге «Письма войны» А. Волковича] // Наш край (Барановичи). 2010. С. 3.

15. Лышэўскі, В. Па следзе прасвятой Багародзіцы : [пра кнігу А. Валковіча «Алеся. Беловежские сны»] / В. Лышэўскі // Народная трыбуна. 2009. 3 кастрычніка. С. 11.

16. Сманцар, В. Бяроза чорная, бяроза белая... / В. Сманцар // ЛiМ. 2009. 31 лістапада. С. 6.

17. Шапран, Ю. Быть верным себе : [презентация книг А. Волковича «Берёза белая, берёза черная» и «Алеся, Беловежские сны» в Брестской областной библиотеке им. М. Горького] / Юрий Шапран // Брестский курьер. 2009. 29 октября. С. 9.

18. Шапран, Ю. З удзелам герояў нарысаў : [прэзентацыя кніг А. Валковіча ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага] / Юрый Шапран // ЛiМ. 2009. 27 лістапада. С. 2.

19. Крейдич, А. Вена, мирная, литературная : [1 место в номинации «Проза» в рамках международного фестиваля «Литературная Вена – 2008», присуждено журналисту «Брестского курьера» Александру Волковичу] / Анатоль Крейдич // Брестский курьер. 2008. 11 декабря (№ 50). С. 7.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1662 разоў Апошняя змена Панядзелак, 11 Май 2020 16:31