Чацвер, 17 Сакавік 2016 15:19

18 снежня 2015 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Андрэевіча Дабрыніна (1930–2011), доктара педагагічных навук

Міхаіл Андрэевіч Дабрынін нарадзіўся 18 снежня 1930 года ў вёсцы Рабчы Дуброўскага раёна Бранскай вобласці (Расія) у сям’і служачых. У 1937–1941 гадах жыў у Смаленску.

Міхаіл Дабрынін вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Калінінградскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, які закончыў у 1958 годзе. У 1955–1956 навучальным годзе – дырэктар Нілаўскай сямiгадовай школы Азёрскага раёна Калінінградскай вобласці. У 1956–1959 гадах – намеснік начальніка калоніі МУС. З 1959 года працаваў завучам СШ № 25 г. Вільнюса, у 1962–1969 гадах – старшым метадыстам Вільнюскага гарадскога аддзела народнай адукацыі. У 1971–1972 гадах – дырэктар СШ № 3 г. Вільнюса.

З 1972 года М. А. Дабрынін працаваў у Брэсцкім педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (з 1995 г. – дзяржаўны ўніверсітэт). У 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Фарміраванне прафесійнай накіраванасці старшакласнікаў у сістэме школы, сям’і і грамадскасці». З 1976 года – дацэнт кафедры педагогікі.

М. А. Дабрынін даследаваў айчынную і замежную гісторыю педагогікі, педагагічную кампартывістыку, праблемы сучасных адукацыйных сістэм і развіццё педагагічнай думкі. Асаблівую цікавасць праяўляў да гісторыі развіцця агульнаадукацыйнай школы і педагагічнай думкі Польшчы і Беларусі. На гэтыя тэмы ім зроблена больш за 150 публікацый у Беларусі, Польшчы, Расіі, Літве, Украіне. Удзельнік міжнародных канферэнцый і сімпозіумаў па актуальных праблемах педагагічнай навукі і практыкі ў Мінску, Варшаве, Вільні, Гродне, Маскве і інш.

У 2000 годзе Міхаіл Андрэевіч абараніў доктарскую дысертацыю «Развіццё агульнаадукацыйнай школы і педагагічнай думкі Польшчы» ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. А. Шолахава. З 2002 года – прафесар кафедры педагогікі. Падрыхтаваў трох дактароў і двух кандыдатаў педагагічных навук.

Выкладчыцкую і навуковую дзейнасць М. А. Дабрынін спалучаў з актыўнай грамадскай работай, накіраванай на адраджэнне роднай мовы і нацыянальных традыцый палякаў, якія жывуць ў Беларусі, Расіі, Літве і Казахстане. У 1989–1991 гадах узначальваў культурна-асветнае таварыства палякаў Брэсцкай вобласці, з 1991 па 1993 гады – абласное аддзяленне Саюза палякаў Беларусі. Быў старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Польскага навуковага таварыства. У 1996 годзе ўзнагароджаны прэміяй і ганаровым дыпломам незалежнага Фонду падтрымкі польскай культуры (Аўстралія) за дзейнасць, накіраваную на ўмацаванне польска-беларускай дружбы і культурнага супрацоўніцтва.

Міхаіл Андрэевіч цікавіўся краязнаўствам, беларускай народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасцю. У 1994 годзе выдаў брашуру «Беларускі кошык» для тых, хто хоча майстраваць з лазы, займацца лазапляценнем у беларускiх традыцыях.

М. А. Дабрынін памёр 21 лістапада 2011 года. Пахаваны на брэсцкіх гарадскіх могілках «Плоска новая».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Працы М. А. Дабрыніна

  1. Система подготовки и повышения научно-методической квалификации учителей в Республике Польша / М. А. Добрынин // Адукацыя i выхаванне. 2010. № 8. С. 72–77.

  2. Педагогика А. С. Макаренко – педагогика гуманизма / М. А. Добрынин // Наследие А. С. Макаренко и педагогические приоритеты современности : материалы межфакультетской научно-практической конференции, (Брест, 29 апреля 2009 г.). Брест : Альтернатива, 2009. С. 3–6.

  3. Выдающийся селекционер и ученый-агроном Ксаверий Белявский (1847–1902) / М. А. Добрынин // Краеведение в учебно-воспитательном процессе школ и вузов : сборник материалов II Республиканской научно-практической конференции, посвященной 85-летию со дня рождения М. В. Омельянчука, г. Брест, 29–30 апреля 2009 г. Брест : Альтернатива, 2009. С. 25–26.

  4. История общеобразовательной школы и педагогической мысли Польши (с периода христианизации до современности) : [монография] / М. А. Добрынин. – Брест : Альтернатива, 2007. – 342 с.

  5. Система здравоохранительного воспитания в Республике Польша / М. А. Добрынин // Социологические проблемы здорового образа жизни молодежи : материалы региональной научно-практической конференции, Брест, 4–5 декабря 2001 г. Брест, 2002. С. 12–15.

  6. Развитие общеобразовательной школы и педагогической мысли Польши : автореферат диссертации… доктора педагогических наук / М. А. Добрынин. Брест, 2000.

  7. Połska szkoła w okresie drugiej wojny światowej 1939–1945 / M. Dobrunin. – Warszawa, 2000. – 28 s.

  8. Школа Польши в годы Второй мировой войны (1939–1945) / М. Добрынин. Брест, 1999. 28 с. : ил.

  9. История общеобразовательной школы и педагогической мысли Польши (1944–1995) : [монография] / М. А. Добрынин. Брест : БрГУ, 1999. – 160 с. : ил.

  10. Польша: история общеобразовательной школы и педагогиченской мысли : [с периода христианизации до 1939 года) / М. А. Добрынин. Брест, 1997. 143 с.

  11. Беларускi кошык / М. А. Дабрынiн. Мiнск : Полымя, 1994. 32 с.: iл.

  12. Система непрерывного образования учителей в Польше / М. А. Добрынин, З. Ратаек // Советская педагогика. 1991. № 7. С. 130–133.

  13. Воспитание и подготовка учащихся к разумной организации быта в школах Польши / М. А. Добрынин, М. Михальчик // Здравоохранение Белоруссии. 1991. № 5. С. 47–50.

  14. Букварь по дошкольному воспитанию / М. А. Добрынин // Дошкольное воспитание. 1990. № 4. С. 98–99.

  15. Идеи В. А. Сухомлинского в Польской Народной Республике / М. А. Добрынин // В. А. Сухомлинский и актуальные проблемы перестройки народного образования. Минск, 1989. С. 191–193.

  16. Трудовое обучение в общеобразовательных школах Польши / М. А. Добрынин // Школа и производство. 1988. № 8. С. 61–62.

  17. Профориентация учащихся в Польской Народной Республике / М. А. Добрынин // Школа и производство. 1980. № 7. С. 60–62.

  18. Подготовка и повышение квалификации педагогических кадров в Польской Народной Республике / М. А. Добрынин // Советская педагогика. 1980. № 5. С. 131–135.

  19. Школьники изучают правила дорожного движения / М. А. Добрынин // Народное образование. 1979. № 4. С. 87–88.

  20. Опыт Польской Народной Республики по подготовке детей 6 лет к обучению в школе / М. А. Добрынин // Проблемы обучения в начальных классах школы. Минск : НИИП, 1979. С. 115–121.

  21. В Народной Польше / М. А. Добрынин // Дошкольное воспитание. 1979. № 7. С. 75–76.

  22. Реформа народного образования в условиях строительство развитого социализма в ПНР / М. А. Добрынин // Советская педагогика. 1978. № 7. С. 142–144.

  23. Готов ли ребенок к школе? / М. А. Добрынин, А. С. Смирнова // Начальная школа. 1974. № 4. С. 88–89.

 

Аб жыцці і творчасці М. А. Дабрыніна

  1. Добрынин Михаил Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 398.

  2. Добрынин Михаил Андреевич // Прафесарска-выкладчыцкi калектыў Брэсцкага Дзяржаўнага унiверсiтэта iмя А. С. Пушкiна : бiябiблiягр. даведнiк : 1945–2005 / аўт.-склад.: У. В. Здановiч iiнш. Брэст : БрДУ, 2005. С. 61.

  3. Автор брошюры… : [биографические сведения] // Добрынин, М. Школа Польши в годы Второй мировой войны (1939–1945) / М. Добрынин. Брест, 1999. 4-я стр. обл.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1058 разоў Апошняя змена Пятніца, 15 Май 2020 10:46