Спадчына: «Заря» газета
Серада, 08 Кастрычнік 2014 12:23
1 снежня 2014 г. – 75 гадоў з часу заснавання брэсцкай абласной газеты “Заря” (1939)
Пасля вызвалення Заходняй Беларусі Часовае кіраванне горада Брэста пачало выпускаць газету “Рабочий”. Першы нумар “Рабочего” выйшаў 26 верасня 1939 года. Рэдактарам быў А. М. Рабіновіч, яго намеснікам – А. Г. Ражанец. Раз на тыдзень у газеце з’яўляліся зменныя палосы на польскай і яўрэйскай мовах. Усяго было выпушчана 68 нумароў “Рабочего”.