Спадчына: ААТ «Белсолад»
Чацвер, 14 Лістапад 2019 10:27
2019 г. — 30 гадоў з пачатку вытворчасці на ААТ «Белсолад» (Іванава; 1989), вядучага прадпрыемства краіны па выпуску піваварнага ячменнага соладу
Для забеспячэння піваварных прадпрыемстваў якасным соладам на мяжы 1970–1980-х гг. было прынята рашэнне пабудаваць соладавы завод у г. Іванаве Брэсцкай вобласці. Будаўніцтва прадпрыемства пачалося ў 1981 г. Першым яго дырэктарам стаў Анатоль Уладзіміравіч Зыбянок. Будаўніцтва расцягнулася на восем гадоў.