Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Абарона Брэсцкай крэпасці (1939)

Дзеянні гітлераўскай Германіі 1938 г. былі пагрозай суверэнітэту Польшчы. У сакавіку 1939 г. штаб Войска Польскага пачаў перадыслакацыю войск з усходу бліжэй да польска-германскай граніцы, правёў частковую мабілізацыю. У чэрвені частка падраздзяленняў Брэсцкага гарнізона была перавезена па чыгунцы ў раёны мяркуемай абароны.