24 жніўня 2019 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Пятра Якаўлевіча Бажына (1939–2004), землеўпарадчыка, Героя Савецкага Саюза (1943)
Пётр Якаўлевіч Бажын нарадзіўся 24 жніўня 1914 г. у сяле Масляніна Барнаўльскага павета Томскай губерні (цяпер Навасібірскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў школу калгаснай моладзі (сем класаў), землеўпарадкавальнае аддзяленне Томскага сельскагаспадарчага тэхнікума (1937). Працаваў тэхнікам-землеўпарадчыкам у Навасібірску, стуль яго ў верасні 1937 г. прызвалі ў Чырвоную армію.
12 снежня 2019 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Цярэнція Мітрафанавіча Кушнярова (1919–2005), Героя Сацыялістычнай Працы (1966), Заслужанага будаўніка БССР (1965)
Цярэнцій Мітрафанавіч Кушняроў нарадзіўся 12 снежня 1919 г. у вёсцы Агародня Гомельскага павета (цяпер Добрушскага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Яго бацька, Мітрафан Мяфодзьевіч Кушняроў, як многія іншыя малазямельныя сяляне, выязджаў на заробкі ў якасці будаўніка. На заробленыя грошы пабудаваў у Кіеве дом, куды перавёз сям’ю. Цярэнцій Кушняроў з шаснаццаці гадоў пайшоў працаваць муляром на новабудоўлях Кіева.
19 лютага 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Сяргеевіча Кабяка (1949–2016), журналіста, фотакарэспандэнта, фотамастака
Эдуард Сяргеевіч Кабяк нарадзіўся 19 лютага 1949 г. у вёсцы Дубава Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачага. З юных гадоў праяўляў здольнасці да фотасправы. У 1966 г. скончыў сярэднюю школу № 8 г. Баранавічы, уладкаваўся працаваць лабарантам кабінета хіміі ў сваёй жа школе.
25 верасня 2019 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Сяргея Міхайлавіча Кавальчыка (1969), рэжысёра, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (2017)
СяргейМіхайлавіч Кавальчык нарадзіўся 25 верасня 1969 г. у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. Яго бацька — тэатральны рэжысёр Міхаіл Станіслававіч Кавальчык; маці — Эмілія Міхайлаўна (у дзвявоцтве Марозава), актрыса. Але хлопчык не думаў пра тэатр, чытаў шмат навуковай фантастыкі, марыў аб космасе. Скончыў дзіцячую музычную школу, грае на акардэоне, фартэпіяна, гітары. Юнаком трапіў у тэатральную студыю, там паступова зразумеў, што хоча ведаць пра тэатр усё, ды займацца не акцёрскай справай, а рэжысурай.
5 красавіка 2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Леаніда Васільевіча Макарэвіча (1939), заслужанага архітэктара Рэспублікі Беларусь (1999), лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Леанід Васільевіч Макарэвіч нарадзіўся 5 красавіка 1939 г. у вёсцы Быцень Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1957 г. скончыў Быценьскую сярэднюю школу. Адслужыў тры гады ў Савецкай арміі. У 1964–1969 гг. — студэнт факультэта архітэктуры Беларускага палітэхнічнага інстытута.
27 ліпеня 2019 г. — 75 гадоў з дня прысваення ганаровага наймення «Баранавіцкія» вайсковым злучэнням і часцям Чырвонай арміі (1944)
На тэрыторыі Беларусі да лета 1944 г. вораг стварыў глыбокаэшаланіраваную абарону. У адпаведнасці з планам Беларускай аперацыі, адной з буйнейшых наступальных аперацый Чырвонай арміі, прадугледжваўся адначасовы прарыў абароны праціўніка на 6 участках. У правядзенні аперацыі, якая праходзіла 23 чэрвеня – 29 жніўня 1944 г., вялікую дапамогу аказвалі партызаны, падпольшчыкі і насельніцтва Беларусі.
18 лютага 2018 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Пятровіча Ляхава (1918–2002), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, гаспадарчага дзеяча
Яўстафій Пятровіч Ляхаў нарадзіўся 18 лютага 1918 г. у Адналукі Болхаўскага павета Арлоўскай губерні (Расія) у сялянскай сям’і, у якой было пяцёра дзяцей. У 1938 г. скончыў фінансава-эканамічны тэхнікум, быў прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі (1939), Савецка-фінляндскай вайны (1939–1940).
1 ліпеня 2018 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Дзяльца (1918–1999), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, заслужанага работніка культуры БССР
Міхаіл Іванавіч Дзялец нарадзіўся 1 ліпеня 1918 г. у вёсцы Вуглы Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні (цяпер Брагінскага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1939–1946 гг. служыў у Чырвонай арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, на фронце ў 1942 г. быў прыняты ў партыю. У 1946–1947 гг. загадваў карэспандэнцкай сеткай БелТА. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1949), у якой вучыўся з Андрэем Макаёнкам, Іванам Шамякіным і іншымі літаратарамі, і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1951).
18 лютага 2018 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Яўгена Пятровіча Пулхава (1908–1992), мастака, педагога
Яўген Пятровіч Пулхаў нарадзіўся 18 лютага 1908 г. у мястэчку Баранавічы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер горад Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначніка, машыніста паравоза. У 1922 г. яго бацька пераехаў з сям’ёй у г. Пінск Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння прыватнага рускага рэальнага вучылішча Яўген Пулхаў з 1927 г. працаваў землямерам, шмат фатаграфаваў, але яго заўсёды цягнула да жывапісу.
17 лютага 2018 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Максімавіча Дамашэвіча (1928–2014), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992)
Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч нарадзіўся 17 лютага 1928 года ў вёсцы Вадзяціна Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Тут прайшлі першыя яго дзіцячыя гады, вучыўся ў Гасцілавіцкай польскай пачатковай школе. Калі Уладзіміру было дзесяць, бацькі пераехалі на радзіму маці, у вёску Якшычы ля Клецка. Скончыў СШ № 2 г. Клецка.