Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Брэст

Надзея Мацвееўна Ганчарэнка нарадзілася 1 ліпеня 1929 г. у г. Адэсе (Украінская ССР). Школьніцай любіла літаратуру, удзельнічала ў гуртку мастацкай самадзейнасці — са сцэны дэкламавала вершы. У 1950 г. скончыла Адэскае тэатральнае вучылішча. Працавала ў Адэскім тэатры юнага гледача.

Васіль Іванавіч Загароднеў нарадзіўся 29 снежня 1919 г. у вёсцы Лох Саратаўскага павета (цяпер Навабураскага раёна Саратаўскай вобласці, Расія) у сялянскай сям’і. Школа ў сяле тады была пяцігадовай, з шостага па восьмы клас Васіль Загароднеў вучыўся ў Новых Бурасах. Марыў стаць настаўнікам гісторыі, але моцна захварэла маці, яму давялося застацца дома, дапамагаць па гаспадарцы. З 1938 г. загадваў клубам у родным сяле.

Аляксандр Сяргеевіч Палышэнкаў нарадзіўся 6 ліпеня 1949 г. у вёсцы Залуззе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацька, Сяргей Мікалаевіч, родам з Валагодчыны (Расія), скончыў Рыбінскі тэхнікум воднага транспарту, франтавік, пасля Вялікай Айчыннай вайны накіраваны на аднаўленне Дняпроўска-Бугскага канала. Вёска раскінулася на правым беразе ракі Мухавец, якая з’яўляецца часткай Дняпроўска-Бугскага канала, тут знаходзіцца адзін з яго гідравузлоў № 8.

Антон Антонавіч Ус нарадзіўся 12 ліпеня 1894 г. у вёсцы Мішуковічы Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны служыў у Рускай арміі, затым — у Чырвонай арміі. У 1919 г. уступіў у партыю бальшавікоў.

Ядвіга Антонаўна Чарняўская нарадзілася 15 сакавіка 1914 г. у вёсцы Аляксандраўка Гомельскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Гомельскага раёна Гомельскай вобласці) у сям’і рабочага. Скончыла школу-сямігодку, кароткія настаўніцкія курсы і ў шаснаццаць гадоў стала настаўніцай. У 1930–1932 гг. працавала ў пачатковай школе вёскі Пучын Брагінскага раёна. У 1933–1937 гг. вучылася ў Мінскім педагагічным інстытуце, пасля яго заканчэння выкладала рускую мову і літаратуру ў Мсціслаўскім педагагічным вучылішчы. У сакавіку 1940 г. пераведзена ў Брэсцкае педагагічнае вучылішча, якое рыхтавала настаўнікаў пачатковых класаў.

Ідэя стварэння помніка, прысвечанага 1000-годдзю першага летапіснага ўзгадвання Брэста, зарадзілася ў 2007 г. Праз год быў аб’яўлены творчы конкурс на лепшы праект, у якім удзельнічалі мінскія і брэсцкія скульптары. Помнік павінен быў увасабляць своеасаблівую мадэль горада, выяўленую ў гістарычных і абагульненых вобразах.

Аляксандр Сяргеевіч Пушкін нарадзіўся 6 чэрвеня 1799 г. у Маскве. Выхоўваўся ў Царскасельскім ліцэі (1811–1817). Служыў у Калегіі замежных спраў. Аўтар паэм «Каўказскі нявольнік» (1820–1821), «Бахчысарайскі фантан» (1823), «Медны коннік» (1833), трагедыі «Барыс Гадуноў» (1825), рамана «Яўгеній Анегін» (1830), цыкла прозы «Аповесці Белкіна» (1830), аповесці «Капітанская дачка» (1836), рамана «Дуброўскі» (1832–1833), казак, вершаў, паэм і многіх іншых твораў. Актыўна выступаў як журналіст і крытык. У 1836 г. пачаў выдаваць часопіс «Современник». У выніку каварнай свецкай інтрыгі смяротна паранены на дуэлі і памёр 10 лютага 1837 г.

Аляксандр Аляксандравіч Мартыненка нарадзіўся 21 мая 1939 г. у Мінску. З дзяцінства захапляўся музыкай, у музычнай школе не вучыўся, але актыўна займаўся ў мастацкай самадзейнасці. У 10-м класе быў адным з арганізатараў вучнёўскага аркестра і абраны яго кіраўніком. Пасля школы паступаў у лётнае вучылішча, але няўдала, пайшоў працаваць. Праз год паступіў у Мінскае музычнае вучылішча.

Яўген Аляксандравіч Бяласін нарадзіўся 9 чэрвеня 1954 г. у вёсцы Грынявічы Поразаўскага (цяпер Свіслацкага) раёна Гродзенскай вобласці. Яго родныя мясціны на памежжы Белавежскай і Ружанскай пушчаў. Прафесію выбраў па слядах бацькі, выпускніка Віленскай беларускай гімназіі, настаўніка нямецкай мовы. Яўген Бяласін у 1975 г. скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Пасля службы ў Савецкай арміі выкладаў нямецкую, англійскую мовы ды фізкультуру ў Мсціславе, Карэлічах.

Дзеянні гітлераўскай Германіі 1938 г. былі пагрозай суверэнітэту Польшчы. У сакавіку 1939 г. штаб Войска Польскага пачаў перадыслакацыю войск з усходу бліжэй да польска-германскай граніцы, правёў частковую мабілізацыю. У чэрвені частка падраздзяленняў Брэсцкага гарнізона была перавезена па чыгунцы ў раёны мяркуемай абароны.

Старонка 2 з 35