Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Дамачава

У час нямецка-фашысцкай акупацыі ў г. п. Дамачава (цяпер Брэсцкага раёна) Брэсцкай вобласці быў размешчаны гарнізон. Фашысцкія гарнізоны з’яўляліся ўвасабленнем палітыкі запалохвання і гвалту, былі апорнымі пунктамі бяспекі тылу войск, эканамічнага грабяжу. Каля 150 салдат вермахта размяшчаліся за 400 м ад пасёлка ў двухпавярховым школьным будынку з цэглы, прыстасаваным для кругавой абароны. Каля 100 салдат паліцыі і жандармерыі размяшчаліся ў найбольш моцных будынках у цэнтры пасёлка. На чыгуначнай станцыі Дамачава, якая за 3 км ад пасёлка, гітлераўцы ўзвялі ўмацаванні, добра яе ахоўвалі.

Адно з жудасных злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Беларусі адбылося ў лесе недалёка ад пасёлка Дамачава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. На шашы Брэст – Тамашоўка знаходзiцца манумент: ля мармуровай стэлы чацвёра дзетак узнімаюцца ў неба. Гэта помнік выхаванцам Дамачаўскага дзіцячага дома, якіх расстралялі фашысты ў верасні 1942 года.

Гарадскі пасёлак Дамачава з 1940 года быў раённым цэнтрам Брэсцкай вобласці. Як і ва ўсіх райцэнтрах, створаных пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, тут з’яўляліся адпаведныя ўстановы, у тым ліку бібліятэчныя. З успамінаў Т. І. Лобач, былога бухгалтара Дамачаўскага пассавета: «Дамачаўская бібліятэка была створана яшчэ да вайны. Знаходзілася яна на вуліцы Леніна ў драўляным двухпавярховым будынку». У час Вялікай Айчыннай вайны, а Дамачава было акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з першага дня, бібліятэка была страчана.

Сцяпан Кандратавіч Шахметаў нарадзіўся 15 студзеня 1901 года ў мястэчку Лёзна Віцебскай губерні (цяпер г. п. Лёзна Віцебскай вобласці). У трынаццаць год пачаў свой працоўны шлях. Служыў у Чырвонай арміі. З 1923 года працаваў на прадпрыемствах Віцебска, яго неаднаразова выбіралі сакратаром партыйнай ячэйкі.

Аляксандр Міхайлавіч Валковіч нарадзіўся 5 лістапада 1950 года ў горадзе Брэсце ў сям’і вайскоўца. Бацькі родам з вескі Асмолавічы Магілеўскай вобласці, з саслоўя сялян і салдат. Дзед па маці Максім Кудлоў – кавалер чатырох салдацкіх крыжоў Св. Георгія, у Першую сусветную ваяваў пластуном-разведчыкам у арміі генерала Брусілава.