Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Жук Грышкевіч Раіса Мікалаеўна

Раіса Мікалаеўна Жук-Грышкевіч (у дзявоцтве Жукоўская) нарадзілася 22 кастрычніка 1919 г. у г. Пружаны (цяпер Брэсцкай вобласці) у беларускай сям’і земляробаў. Бацька быў малаадукаваны, але разумеў значэнне асветы і стараўся даць адукацыю дзецям, якіх у яго было сямёра, выхоўваў іх у любові да беларускай мовы.