2026 г. — 80 гадоў з часу адкрыцця Цэнтральнай рэспубліканскай школы для дзяцей з парушэннямі слыху і мовы (1946), якая з цягам часу стала Дзяржаўнай установай адукацыі «Кобрынская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат»
Вытокі ДУА «Кобрынская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат» пачынаюцца з вул. Савецкай, адной са старэйшых у г. Кобрыне. Тут у 1870 г. быў пабудаваны тыповы будынак салдацкіх казарм. У пачатку ХХ ст. у ім размясцілі школу. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі прыстасавалі пад стайню.
2026 г. — 145 гадоў з часу пабудовы праваслаўнага храма ў імя Архангела Міхаіла ў в. Навасёлкі (Кобрынскі р-н; 1881), помніка драўлянага дойлідства
У в. Навасёлкі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер аграгарадок Навасёлкаўскага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) царква ў гонар прападобнага Ануфрыя Вялікага існавала з канца ХVII ст. На 1837 г. царква насіла імя святога Міхаіла і належала да Палескага ўніяцкага дэканата. У гэты час парафія мела 1021 верніка. Апошнім грэка-каталіцкім святаром быў Мікалай Зілінскі, які даў пісьмовую згоду на далучэнне да праваслаўя
2026 г. — 45 гадоў з часу заснавання саўгаса «Днепра-Бугскі» (Кобрынскі р-н; 1981), з 2004 г. – ААТ «Днепра-Бугскае»
Саўгас «Днепра-Бугскі» Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці быў створаны на меліяраваных землях 17 лютага 1981 г. Сваім нараджэннем саўгас абавязаны спецыялістам і рабочым ПМК-52 і ПМК-57. Агульная зямельная плошча гаспадаркі складала 8086 га, з якіх 5533 — меліяраваныя.
2026 г. — 115 гадоў з часу пабудовы царквы Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Павіцце (Кобрынскі р-н; 1911), помніка народнага драўлянага дойлідства
Вёска Павіцце (або Повіць) Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гісторыю, адлічвае сваё існаванне ад ХVI ст. Першае згадванне ў пісьмовых крыніцах — 25 жніўня 1546 г., сяло Паветцы Палескага ключа Ратненскага павета Каралеўства Польскага. Першая царква тут упершыню ўзгадваецца ў 1655 г.
10 жніўня 2026 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Ніны Мефодзіеўны Пліско (1946), музейнага работніка, былога дырэктара Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава
Ніна Мефодзіеўна Пліско (Кладчанка) нарадзілася 10 жніўня 1946 г. у в. Боркі Баранавіцкага раёна. У сям'і гадаваліся шасцёра дзяцей: чацвёра сыноў і дзве дачкі, з якіх Ніна — самая малодшая. Бацьку запрасілі працаваць бухгалтарам у саўгас «Патрыкі» Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, сям'і далі службовае жыллё. Так сям’я Пліско апынулася на Кобрыншчыне.
15 студзеня 2026 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аляксеевіча Кенды (1951), гаспадарчага кіраўніка, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна (2020)
Мікалай Аляксеевіч Кенда нарадзіўся 15 студзеня 1951 г. у в. Вялікае Міжлессе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1971 г. закончыў Пінскі гідрамеліяратыўны тэхнікум і адслужыў у арміі. Пачынаў сваю працоўную дзейнасць на пасадзе майстра ПМК-17 трэста «Пінсксаўгасбуд» (г. Бяроза).
2026 г. — 65 гадоў з часу заснавання адкрытага акцыянернага таварыства «Кобрынскі завод аграпрамысловага машынабудавання» (1961)
Гісторыя стварэння і станаўлення ААТ «Кобрын-аграмаш» бярэ свой пачатак з 1940 г. За гады свайго існавання прадпрыемства прайшло шлях ад маленькай машынна-трактарнай станцыі да сучаснага завода з высокім узроўнем механізацыі тэхналагічных працэсаў. У лютым 1940 г. у в. Андронава Кобрынскага раёна была створана Кобрынская машынна-трактарная станцыя (пастанова СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 21.01.1940).
12 ліпеня 2026 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Таццяны Паўлаўны Дземідзюк (1966), Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна (1924), старшыні СВК «Узыходзячая зара»
Таццяна Паўлаўна Дземідзюк нарадзілася 12 ліпеня 1966 г. у в. Хідры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Усе яе продкі — працаўнікі сяла. Тут, у калгасе «Зара», з моманту яго заснавання працавалі абедзве бабулі Таццяны Паўлаўны, затым бацька і маці.
28 снежня 2026 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Карніевіча (1941–2020), палкоўніка міліцыі, былога начальніка Кобрынскага РАУС
Мікалай Іванавіч Карніевіч нарадзіўся 28 снежня 1941 г. у в. Будзішча Гомельскай вобласці. Гэта былі гады ваеннага ліхалецця. Свайго бацьку ён ніколі не бачыў: Іван Васільевіч Карніевіч у першыя дні вайны пайшоў на фронт, дзе загінуў. Калі немцы спалілі вёску, Ганна Яўсееўна з маленькім сынам перабралася жыць у зямлянку.
1 студзеня 2026 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Паўла Рыгоравіча Кужыра (1946–2023), вучонага-фізіка, педагога, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь
Павел Рыгоравіч Кужыр нарадзіўся 1 студзеня 1946 г. у в. Батчы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька Рыгор Фёдаравіч працаваў на чыгуначнай станцыі Жабінка, маці Надзея Пятроўна — даяркай у калгасе. Павел выдатна закончыў сем класаў у Батчынскай школе, потым вучыўся ў СШ № 2 г. Кобрына. Карпатлівая праца, мэтанакіраванасць, глыбокія веды дазволілі юнаку закончыць школу з залатым медалём.