Спадчына: Маракі падводнікі
Серада, 09 Верасень 2020 12:32
23 верасня 2020 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Фёдара Вікенцьевіча Сакуна (1890–1955), марака-падводніка, удзельніка Першай сусветнай, Грамадзянскай, Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў
Фёдар Вікенцьевіч Сакун нарадзіўся 23 верасня 1890 г. у вёсцы Галавачы Навагрудскага павета Мінскай губерні(цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у Федзюкоўскай школе. Працаваў слесарам у дэпо вузлавой станцыі Лунінец. У 1913 г. быў прызваны ў Рускую армію, накіраваны матросам на Балтыйскі флот.