2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Францавіча Чарнавокага (1951–2009), мастака, педагога
Віктар Францавіч Чарнавокі нарадзіўся ў 1951 г. у вёсцы Тальмінавічы Ляхавіцкага раёна ў сялянскай сям’і. З дзяцінства любіў маляваць. Аднойчы яго малюнак «Бярозавы гай, асветлены сонцам» перамог у конкурсе «Пионерской правды» i дванаццацігадовы аўтар атрымаў пуцёўку ў піянерскі лагер «Артэк». Затым наведваў гурток малявання ў раённым Доме піянераў, куды дабіраўся на веласіпедзе за 12 км.
28 снежня 2021 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Паўла Паўлавіча Пагодзіна (1916–1983), мастака
Павел Паўлавіч Пагодзін нарадзіўся 28 снежня 1916 г. у вёсцы Дамашняя Ніжагародскай губерні (цяпер Княгінінскага раёна Ніжагародскай вобласці). Вучыўся ў Горкаўскім мастацкім вучылішчы (1935–1940) у А. В. Самсонава і М. Ф. Лісянкова. Дыпломная работа Паўла Пагодзіна — «Экскурсія ў Эрмітажы».
10 студзеня 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Юрыя Станіслававіча Малышэўскага (1956), мастака, майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (выцінанка), народнага майстра Беларусі
Юрый Станіслававіч Малышэўскі нарадзіўся 10 студзеня 1956 г. у г. Ніжнявудзінску Іркуцкай вобласці ў сям’і вайскоўца. Праз тры гады сям’я пераехала ў г. п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, на радзіму бацькі. ШкольнікамЮрый займаўся ў гуртку пад кіраўніцтвам вядомага цяпер мастака-плакатыста Уладзіміра Якаўлевіча Крукоўскага, які паўплываў на станаўленне юнага мастака.
24 ліпеня 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Нікадзіма Мікалаевіча Вашчука (1931–1993), мастака
Нікадзім Мікалаевіч Вашчук нарадзіўся 24 ліпеня 1931 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1953). З 1958 г. пачаў удзельнічаць у абласных і рэспубліканскіх мастацкіх выставах.
31 кастрычніка 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Васільевіча Хоміча (1936–1992), скульптара
Іван Васільевіч Хоміч нарадзіўся 31 кастрычніка 1936 г. у вёсцы Брады Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Брады раскінуліся ў маляўнічым кутку — паблізу Шарашоўскай пушчы. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1966). Вучыўся ў скульптара Ганны Трафімаўны Злотнік.
19 жніўня 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Канстанцінавіча Харашуна (1961), мастака
Аляксандр Канстанцінавіч Харашун нарадзіўся 19 жніўня 1961 г. у г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў рабочай сям’і. З дзяцінства захапляўся маляваннем. Скончыў СШ № 2 г. Давыд-Гарадка (1978). Служыў у Савецкай арміі (у Чэхаславакіі пад Прагай).
21 сакавіка 2021 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Сцяпанавіча Папова (1921–1974), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Аляксей Сцяпанавіч Папоў нарадзіўся 21 сакавіка 1921 г. у вёсцы Пашкава Акцябрскага раёна Кастрамской вобласці. Вучыўся ў Іванаўскім мастацкім вучылішчы (1936–1940) у Генадзя Шчапава, А. Кузняцова, Міхаіла Троіцкага, Серафіма Троіцкага. Іванава — тэкстыльны цэнтр, вядомы моцнымі мастацкімі традыцыямі.
9 красавіка 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Чарнякевіча (1955), мастака, сябра Саюза мастакоў Расіі
Іван Міхайлавіч Чарнякевіч нарадзіўся 9 красавіка 1955 г. у вёсцы Плябанцы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, працаваў сталяром. Дзіцячыя гады Іван правёў у Пружанах, марыў стаць мастаком. Пасля чацвёртага класа паступіў у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве ў Мінску, якую скончыў у 1973 г. Пад час вучобы сябраваў з Аляксандрам Ісачовым. У 1981 г. скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. І. Мухінай па аддзяленні тэкстылю.
6 лютага 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Ігнатавіча Гуршчанкова (1950), мастака
Мікалай Ігнатавіч Гуршчанкоў нарадзіўся 6 лютага 1950 г. у вёсцы Гаўлі Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Маляваць любіў з дзяцінства. Скончыў Патапаўскую сярэднюю школу. Працаваў на заводзе «Гомсельмаш» і адначасова займаўся ў студыях выяўленчага мастацтва ў педагогаў Віктара Казачэнкі і Валянціны Пакацішынай.
19 красавіка 2020 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Алены Аляксандраўны Афанасьевай (1900–1998), мастака, кніжнага ілюстратара
Алена Аляксандраўна Афанасьева нарадзілася 19 красавіка 1900 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і рускага афіцэра. Вялікая сям’я штабс-капітана Аляксандра Сямёнавіча часта пераязджала. З Брэста яго перавялі на Далёкі Усход, потым ён прымаў удзел у Першай сусветнай вайне. Алена пайшла ў гімназію ў Чыце, а закончыла ў Харбіне. Малявала з ранняга дзяцінства, шмат капіравала з рэпрадукцый Левітана, Макоўскага, Клейна і інш.