Спадчына: Плаўскі Іосіф Іосіфавіч
Серада, 23 Верасень 2020 08:43
20 снежня 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Іосіфавіча Плаўскага (1935–2011), гаспадарчага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1971)
Іосіф Іосіфавіч Плаўскі нарадзіўся 20 снежня 1935 г. у вёсцы Зубялевічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1950–1951 гг. вучыўся ў Ганцавіцкай сельскагаспадарчай школе малодшых ветэрынарных фельчараў Брэсцкай вобласці.