28 верасня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Паўлавіча Бруцкага (1951–2020), суднабудаўніка, грамадскага дзеяча
Віктар Паўлавіч Бруцкі нарадзіўся 28 верасня 1951 г. у вёсцы Белавуша Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Павел Віктаравіч, быў даволі адукаваным, маці, Кацярына Мацвееўна, непісьменнай, яны вельмі хацелі вывучыць сыноў Анатоля, Віктара i Андрэя. Вёска стаіць на левым беразе ракі Гарынь, па якой хадзілі буксіры з баржамі. Малому Віктару хацелася звязаць лёс з раматычнай прафесіяй рачніка.
24 снежня 2020 г. — 155 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Самойлавіча Мартынава (Пікера; 1865–1935), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Расіі, публіцыста
Аляксандр Самойлавіч Мартынаў (Саул Самуілавіч Пікер) нарадзіўся 24 снежня 1865 г. у г. Пінску Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і купца, які гандляваў лесам. Вучыўся ў рэальным вучылішчы. З юнацтва захапіўся рэвалюцыйнымі ідэямі. «Я пошёл пропагандировать крестьян, сплавлявших плоты по Припяти. Когда я весьма непочтительно отозвался о царе, крестьяне решили меня утопить и бросили меня с плота в воду», — так Аляксандр Мартынаў напісаў у аўтабіяграфіі.
2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Чуклая (1920–1942), удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Іван Іванавіч Чуклай нарадзіўся ў 1920 г. у вёсцы Прудзіны Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька памёр, калі Івану было дзесяць гадоў. З дзяцінства давялося шмат працаваць, але і актыўна цягнуўся да ведаў. У 1940 г. Іван прыехаў да старэйшай сястры ў г. Пінск (цяпер Брэсцкай вобласці), якая жыла на вул. Вадаправоднай, 51/1. У чэрвені 1941 г. скончыў 10 класаў сярэдняй школы № 1, дзе адначасова быў старшым піянерважатым, збіраўся паступаць у медыцынскі інстытут.
17 снежня 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Юрыя Лявонцьевіча Саланевіча (1955), пісьменніка, публіцыста
Юрый Лявонцьевіч Саланевіч нарадзіўся 17 снежня 1955 г. у г. Пінску Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. З дзяцінства пісаў вершы і замалёўкі. У школе любіў урокі хіміі. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 4 г. Пінска вучыўся ў Днепрапятроўскім хіміка-тэхналагічным інстытуце (1973–1978) па спецыяльнасці «Тэхналогія пластмас».
28 кастрычніка 2020 г. — 95 гадоў з часу з аснавання Пінскай рымска-каталіцкай епархіі (Пінскай дыяцэзіі, Пінскага біскупства; 1925), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рымска-каталіцкай Царквы ў Беларусі (Брэсцкая і Гомельская вобл.)
Распаўсюджванне каталіцкай веры ў Беларусі больш актыўна вялося з канца ХIV ст. У сярэдзіне ХVII ст. на тэрыторыі паміж Пінскам і Янавам Палескім (Іванава) прапаведаваў член ордэна езуітаў Андрэй Баболя, які загінуў у час вайны з Расіяй ад рук казакоў 16 мая 1657 г. Святы Андрэй Баболя, які кананізіраваны ў 1938 г., з’яўляецца Апекуном Пінскай дыяцэзіі.
27 верасня 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Марыі Іванаўны Ляшук (1955), журналіста, пісьменніцы, лаўрэата прэміі Беларускага саюза жанчын
Марыя Іванаўна Ляшук нарадзілася 27 верасня 1955 г. у вёсцы Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў. З дзяцінства цягнулася да літаратуры. Калі вучылася ў чацвёртым класе, яе верш надрукавала газета «Піянер Беларусі». У 1973 г. скончыла Табульскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
9 лістапада 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Давыдавіча Шылы (1920–1998), удзельніка Вялікай Айчыннай войны, Героя Савецкага Саюза
Міхаіл Давыдавіч Шыла нарадзіўся 9 лістапада 1920 г. у вёсцы Оўзічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Гарбахскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Жыццё яго не песціла, закончыў чатыры класы. Калі Міхаілу было пятнаццаць гадоў, памёр бацька, падлетку давялося дапамагаць маці па гаспадарцы.
2020 г. — 250 гадоў з пачатку будаўніцтва касцёла Карла Барамея ў г. Пінску (1770), помніка архітэктуры стылю барока
У г. Пінску ў 1690-я гг. з’явіліся манахі каталіцкага ордэна барталамітаў (камуністаў), якія прыбылі ў Рэч Паспалітую з Паўночнай Італіі. Члены ордэна жылі абшчынай (камунай), адсюль іх празванне. На ўсход ад цэнтра горада манахі ордэна заснавалі свой кляштар — адзіны на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1695 г. яны пабудавалі драўляны касцёл.
2020 г. — 55 гадоў з пачатку будаўніцтва ААТ «Прамыслова-гандлёвае аб’яднанне „Палессе“» (Пінск; 1965), буйнейшага ў Беларусі вытворцы верхніх трыкатажных вырабаў
Гісторыя ААТ «Палессе» пачынаецца з 27 студзеня 1965 г., калі ў г. Пінску Брэсцкай вобласці пачалося ўзвядзенне вытворчых карпусоў прадпрыемства лёгкай прамысловасці — камбіната верхняга трыкатажу. Вясной 1966 г. будоўля была аб’яўлена Усесаюзнай камсамольскай. У кароткі час былі ўведзены ў эксплуатацыю тры фабрыкі са скончаным тэхналагічным цыклам: трыкатажная магутнасцю 12,5 млн штук верхняга трыкатажу ў год (1968); камвольнай пражы на 39,9 тыс. верацён (1970); аб’ёмнай пражы на 20,1 тыс. верацён (1972).
2020 г. — 140 гадоў з часу адкрыцця ЗАТ «Холдынгавая кампанія „Пінскдрэў“», створанага на базе фанернай фабрыкі акцыянернага таварыства братоў Лур’е (Пінск; 1880)
Аднаму з буйнейшых дрэваапрацоўчых холдынгаў у сучаснай Еўропе — беларускай кампаніі «Пінскдрэў» — пачатак паклалі аўстра-венгерскія капіталісты браты Ліпа і Аляксандр Лур’е ў 1880 г. Ля вытокаў «Пінскдрэва» была фабрыка шавецкіх шпілек і фанерных скрынь братоў Лур’е ў г. Пінску, на якой у 1900 г. працавалі 566 чалавек.