Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Юбілей

Павел Анатольевіч Рабаў нарадзіўся 25 мая 1967 года ў Віцебску. Закончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1986) па спецыяльнасці «Мастацкая апрацоўка дрэва, косці і каменя». Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі некалькі гадоў працаваў, потым паступіў на мастацка-прамысловы факультэт Беларускай акадэміі мастацтваў, вучыўся на кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дыплом атрымаў у 1995 годзе.

Святлана Іосіфаўна Гуляева (у дзявоцтве Любавіцкая) нарадзілася 8 ліпеня 1937 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці. У 1945 годзе Іосіф Антонавіч Любавіцкі з жонкай Верай Іванаўнай і дачкой Светай па накіраванні партыі пераехаў з Мінска ў гарадскі пасёлак Іванава Пінскай (цяпер горад Іванава Брэсцкай) вобласці аднаўляць народную гаспадарку. Бацька Святланы па першай прафесіі быў акцёрам, інтэлігентным, высокакультурным чалавекам; неўзабаве Іосіф Антонавіч стаў адным з кіраўнікоў культуры раёна, стварыў самадзейны драматычны гурток, прывіваў дачцы любоў да рускай літаратуры.

Іван Васільевіч Салейка нарадзіўся 17 сакавіка 1907 года ў вёсцы Ямна Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Івана была старэйшая сястра, дзяцінства прайшло на беразе Мухаўца. У 1915–1921 гадах сям’я была ў бежанцах у Расіі.

Анатоль Антонавіч Гладышчук нарадзіўся 9 чэрвеня 1947 года ў вёсцы Чарнякава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька ў 1939 годзе быў прызваны ў польскае войска, удзельнічаў у абароне Варшавы, пасля паражэння Польшчы вярнуўся дахаты, у час Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў партызанам.

Георгій Мікітавіч Халасцякоў нарадзіўся 20 чэрвеня 1902 года ў горадзе Баранавічы Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначнага машыніста. У час Першай сусветнай вайны сям’я пераехала ў Рэчыцу. У 1918–1919 гадах быў сакратаром Рэчыцкага павятовага камітэта РКСМ. Са жніўня 1919 года ў Чырвонай арміі, у час Грамадзянскай вайны змагаўся на Паўднёвым і Заходнім франтах. У 1920 годзе трапіў у польскі палон, дзе прабыў каля года.

Уладзімір Ульянавіч Мелішкевіч нарадзіўся 1 ліпеня 1942 года ў вёсцы Лышчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў СШ № 1 г. Брэста, працаваў фрэзероўшчыкам на прадпрыемстве.

Тамара Iванаўна Паўлючук нарадзiлася 9 красавiка 1942 года ў горадзе Тураў Палескай (цяпер Гомельскай) вобласцi. Бацька быў інжынерам-землеўпарадчыкам, а маці  хатняй гаспадыняй, у якой былі здольнасці і любоў да малявання. Дзяцінства і школьнае юнацтва правяла ў пасёлку Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, які лічыла родным.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік нарадзіўся 17 верасня 1922 года ў вёсцы Сіняўская Слабада (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Андрэй Паўлавіч, быў майстрам на ўсе рукі, ад яго і пераняў спрыт да сякеры ды іншага інструменту, любіў майстраваць.

Леў Леанідавіч Коласаў нарадзіўся 20 чэрвеня 1932 года ў г. Лунінцы Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначнага рабочага. У 1941 годзе скончыў 3 класы гарадской школы № 1, паехаў у піянерскі лагер пад Ліду, які 22 чэрвеня разбамбілі нямецкія самалёты. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся дома з бацькамі. 8 ліпеня 1944 года (за два дні да вызвалення Лунінца Чырвонай арміяй) з бацькамі і 8-гадовай сястрой быў вывезены акупантамі на прымусовую працу ў Германію.

Васіль Андрэевіч Сычык нарадзіўся 14 чэрвеня 1937 года ў вёсцы Здзітава Пескаўскай гміны Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Спораўскага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сям’і. Напачатку красавіка 1944 года сям’я ў складзе бацькі, Андрэя Антонавіча, маці, Алены Мікалаеўны, сясцёр Ганны і Веры, братоў Мікалая і Васіля была вывезена на прымусовыя работы ў Германію.

Старонка 12 з 16