Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: юбілей

Аляксандр Іванавіч Юркевіч нарадзіўся 21 красавіка 1954 г. у вёсцы Малыя Лясковічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Гадаваўся ў вялікай сялянскай сям’і — быў восьмым, самым малодшым дзіцём. Рана далучыўся да працы, а калі быў вучнем 10-га класа, застаўся сіратой. Хадзіў у базавую школу ў Вялікія Лясковічы, вучоба давалася лёгка. Пасля заканчэння Боркаўскай сярэдняй школы паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут, атрымаў спецыяльнасць «інжынер-механік». Студэнтам захапляўся вела- і парашутным спортам, здзейсніў пяць паветраных скачкоў.

Уладзімір Мацвеевіч Здановіч нарадзіўся 15 сакавіка 1959 г. у вёсцы Застаўе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У шэсць гадоў пайшоў адразу ў другі клас, таму Бездзежскую сярэднюю школу закончыў у пятнаццаць гадоў, у дваццаць — факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1979–1981 гг. — малодшы навуковы супрацоўнік кафедры электронных машын, інжынер БДУ.

Мікалай Іванавіч Мішчанчук нарадзіўся 26 кастрычніка 1939 г. на прыіску Майск Мазанаўскага раёна Амурскай вобласці (Расія) у сям’і высланых беларускіх сялян. Дзіцячыя гады прайшлі на станцыі Юхта Свабодненскага раёна, дзе Мікола скончыў сем класаў. У 1954 г. Мішчанчукі вярнуліся ў Беларусь, пасяліліся ў пасёлку Чырвоны Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Навокал была пасляваенная галеча. Маці працавала даяркай у калгасе, па гаспадарцы і на ферме ёй, як мог, дапамагаў Мікола. У 1957 г. скончыў Суцінскую сярэднюю школу з залатым медалём.

Леанід Васільевіч Макарэвіч нарадзіўся 5 красавіка 1939 г. у вёсцы Быцень Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1957 г. скончыў Быценьскую сярэднюю школу. Адслужыў тры гады ў Савецкай арміі. У 1964–1969 гг. — студэнт факультэта архітэктуры Беларускага палітэхнічнага інстытута.

Міхаіл Сцяпанавіч Міховіч нарадзіўся ў жніўні 1949 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Ад бацькі, Сцяпана Андрэевіча, які быў майстрам на ўсе рукі, Міхаілу ў спадчыну дасталіся кемлівасць і выдатная памяць. Дзякуючы гэтым задаткам вучоба ў школе давалася лёгка.

Марыя Сямёнаўна Якімук (Гарах) нарадзілася 2 студзеня 1944 г. у вёсцы Ліпінкі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Дамачаўскую сярэднюю школу, факультэт методыкі і педагогікі пачатковага навучання Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Больш за 30 гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у школах Брэсцкага раёна, большасць з тых гадоў — у Кавярдзяках, дзе жыве і цяпер.

Васіль Іванавіч Сянкевіч нарадзіўся 19 сакавіка 1959 г. на хутары Паянтрый бліз вёскі Асіпавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацькі працавалі ў калгасе, бацька — трактарыстам, а маці, Алена Міхайлаўна, была перадавой даяркай. З ранняга дзяцінства вучылі сыноў — Мікалая і Васіля — сумленнасці і прыстойнасці, павагі да людзей і любові да роднай зямлі.

Вячаслаў Іосіфавіч Дыдышка нарадзіўся 10 сакавіка 1949 г. у вёсцы Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна ў 1973 г., атрымаў спецыяльнасць «матэматык-праграміст».

Васіль Антоніевіч Катовіч нарадзіўся 22 сакавіка 1849 г. у вёсцы Чаравачыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці), дзе з даўніх часоў жылі і працавалі на пастырскай ніве яго продкі. Род Катовічаў мае пісьмовае пацверджанне з 1570 г., калі нарадзіўся Ян Катовіч, будучы «святар грэцкі». У сям’і Антонія Катовіча было пяцёра сыноў, і ўсе сталі святарамі.

Георгій Аляксеевіч Лукашэвіч нарадзіўся 2 лютага 1939 г. у вёсцы Стрэльна Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). У 1961 г. паспяхова скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. На працягу пяці гадоў працаваў загадчыкам Мотальскай сельскай участковай бальніцы Іванаўскага раёна. Георгій Лукашэвіч з 1966 г. з’яўляўся клінічным ардынатарам Мінскага медыцынскага інстытута. З 1967 па 1972 г. — інспектар-урач вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР.

Старонка 1 з 75