Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: юбілей

Віктар Іванавіч Бурскі нарадзіўся 10 красавіка 1938 года на станцыі Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і чыгуначніка. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны сям’я была эвакуіравана ў Тамбоўскую вобласць. Бацька, Іван Браніслававіч, працаваў начальнікам калоны па будаўніцтве чыгункі, добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную армію, загінуў на фронце ў 1942 годзе. Маці, Марыя Адамаўна, з дзяцьмі вярнулася на радзіму ў 1944 годзе, адна падняла трох дзяцей, усе скончылі 10 класаў.

Юрый Міхайлавіч Віннік нарадзіўся 10 мая 1923 года ў г. Армавір Кубана-Чарнаморскай вобласці (цяпер Краснадарскага краю) у сям’і служачага. Пасля заканчэння Армавірскай сярэдняй школы № 12 (па іншых звестках, № 4) у 1940 годзе паступіў у Краснадарскі інстытут харчовай прамысловасці.

Мікалай Васільевіч Елянеўскі нарадзіўся 5 красавіка 1948 года ў вёсцы Лунін Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Бацька працаваў бухгалтарам, а маці — у калгасе. Пасля заканчэння Лунінскай сярэдняй школы (1966) паступіў у Мінскае вучылішча паліграфістаў № 32 на спецыяльнасць «фатаграфія». Практыку праходзіў у лунінецкай раённай газеце «Ленінскі шлях», адначасова працаваў у ёй фотакарэспандэнтам.

Сямён Андрэевіч Дубовік нарадзіўся 16 лютага 1888 года ў вёсцы Нароўшчына Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Рэчыцкага сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1909 годзе ў пошуках лепшай долі эмігрыраваў у ЗША, але там час быў не лепшы — эканамічны крызіс. Эмігранты з Расіі пачалі аб’ядноўвацца ў прафсаюзы, змагацца за свае правы. Малады рабочы за грамадскую дзейнасць быў высланы з ЗША, у канцы 1911 года ў ліку 300 рускіх параходам дастаўлены ва Уладзівасток.

Іван Раманавіч Валошка нарадзіўся 6 кастрычніка 1898 года ў вёсцы Рачкі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З лета 1915 года ў сувязі з Першай сусветнай вайной сям’я была ў бежанцах у Расіі, вярнуліся на радзіму ў 1920 годзе. Іван Валошка з 1921 года пасяліўся ў Брэсце-над-Бугам (цяпер Брэст) у кватэры дома на рагу вуліц Ягелонскай і Пераца (цяпер Маскоўская і 17 Верасня). У гэтым доме (вул. Пэраца, 51) на першым паверсе былі магазіны, цырульня, на другім — прыватная руская гімназія, у падвале — склад канцтавараў. Іван Валошка працаваў тут вартаўніком і дворнікам.

Іосіф (Язэп) Карлавіч Здановіч нарадзіўся 20 сакавіка 1898 года ў вёсцы Сялец Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці). З сям’ёй пераехаў у Маскву. Першапачатковую музычную адукацыю атрымаў у дзіцячым прытулку. У Грамадзянскую вайну служыў у ваенных аркестрах Чырвонай арміі.

Леан Зянковіч (LeonZienkowicz) нарадзіўся 11 красавіка 1808 года ў маёнтку Ляхі Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска Ляхі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і дробнага шляхціча. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, там жа навучаўся яго брат Павал (Павел) Зянковіч.

Рыгор Якаўлевіч Сакольнікаў (Гірш Янкелевіч Брыліянт) нарадзіўся 15 жніўня 1888 года ў г. Ромны Палтаўскай губерні ў сям’і ўрача, уладальніка аптэк. Закончыў маскоўскую класічную гімназію, вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, які пакінуў у сувязі з рэвалюцыйнай дзейнасцю.

Аляксей Максімавіч Пешкаў нарадзіўся 28 сакавіка 1868 года ў Ніжнім Ноўгарадзе ў сям’і столяра. У сем гадоў застаўся сіратой. Скончыў два класы павятовага вучылішча. З 1879 года пачаў жыццё «ў людзях»: працаваў служкай, грузчыкам, пекарам, дворнікам. Жыў у Казані (1884–1888), дзе зблізіўся з рэвалюцыйнай моладдзю, шмат чытаў, займаўся самаадукацыяй.

Мікалай Мікалаевіч Федзюковіч нарадзіўся 22 мая 1943 года ў вёсцы Гутава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Мікалай Іванавіч Федзюковіч, загінуў на фронце ў Вялікую Айчынную вайну, маці, Ксенія Пракопаўна, працавала ў калгасе.

Старонка 9 з 75