Чацвер, 29 Лістапад 2018 16:51
28 лістапада ў Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна памяці
28 лістапада ў Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна памяці “Сіла зямлі пакідае мой сад…”, прысвечаная жыццю і творчай дзейнасці беларускага паэта Алеся Каско. У зале сабраліся літаратары, землякі пісьменніка, сябры, якія дзяліліся ўспамінамі пра Алеся Канстанцінавіча, чыталі яго вершы. Да вечарыны была арганізавана выставачная экспазіцыя, на якой прадстаўляліся фотаздымкі з архіва паэта, рукапісы і вершаваныя зборнікі Алеся Каско.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён: Пінскі раён
Апублікавана ў
Навіны